Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Задаволены кліент натхняе на працу

Задаволены кліент натхняе на працу

Эма Вітальеўна Касцюк

У дзяцінстве Эма любіла назіраць, як  над тканінай чаруе яе цётка, якая была вядомай швачкай для большасці жанчын з бліжэйшых вёсак і многіх гараджанак. Шыла і маці. Таму дзяўчынка пастаянна мела абноўкі, якія па фасоне адрозніваліся ад тых, у якіх хадзілі сяброўкі. А вось сама да іголкі з ніткай не вельмі цягнулася. І ўсё ж у старэйшых класах на ўроках працы, калі вывучалі шыццё, зарэкамендавала сябе здольнай вучаніцай: усё ў яе атрымлівалася складна і прыгожа. Тым не менш марыла стаць прадаўцом. Але лёс распарадзіўся па-іншаму.

Закончыла Полацкае вучылішча лёгкай прамысловасці, па размеркаванні прыехала ў Варапаеўскі Дом быту. А праз месяц кіраўніцтва райбыткамбіната назначыла маладога спецыяліста загадваць комплексным прыёмным пунктам у Навасёлках. Тут неўзабаве выйшла замуж і засталася назаўсёды.

Пачынала працаваць з таленавітымі майстрамі, у іх набіралася вопыту. Гэта цяпер усё, што хочаш, можна знайсці ў інтэрнэце, а больш за трыццаць гадоў таму многае залежала ад асабістай фантазіі. У час дэфіцыту не толькі вяскоўцы, але і многія пастаўчане, жыхары іншых населеных пунктаў  карысталіся паслугамі навасёлкаўскіх швачак, якія ўмелі выканаць любы заказ кліента. Толькі ў Навасёлках тады шылі рэчы са скуры, аўчыны.

Ішоў час, мяняўся ўклад жыцця людзей. Вялікі выбар адзення з’явіўся ў магазінах і  на рынку, на комплексным прыёмным пункце адбылося скарачэнне. Цяпер тут працуюць толькі швачкі Раіса Еўдакімава, Алена Рамановіч і прыёмшчыца заказаў Эма Касцюк. Але іх паслугі па-ранейшаму запатрабаваныя. Эма Вітальеўна  не толькі швачка, але і закройшчыца. А яшчэ рэгулярна па графіку на машыне райбыткамбіната аб’язджае населеныя пункты часткі Варапаеўскага, Дунілавіцкага, Навасёлкаўскага і Юнькаўскага сельсаветаў. Вяскоўцы здаюць у рамонт абутак, адзенне, купляюць гатовыя камплекты пасцельнай бялізны, іншыя рэчы. Эма Вітальеўна ўмее знайсці падыход да кожнага, прапанаваць людзям неабходны тавар, расказаць пра аказваемыя паслугі.

Хапае работы і на комплексным прыёмным пункце. Пастаяннымі кліентамі з’яўляюцца тыя, хто не можа па фігуры і гусце падабраць сабе гатовае адзенне. Ёсць і такія, каму хочацца эксклюзіву. Майстрыхі здольныя дагадзіць кожнаму. Задаволены кліент натхняе на плённую працу. За мінулы год работнікамі Навасёлкаўскага комплекснага прыёмнага пункта насельніцтву аказана паслуг больш чым на 150 мільёнаў рублёў. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў сярод падраздзяленняў сферы абслугоўвання раёна.

А яшчэ Эма Вітальеўна — выдатная гаспадыня, цудоўная жанчына. Дзверы іх з мужам прасторнага дома заўсёды адчынены не толькі для вялікай радні, але і для сяброў, знаёмых. Прыцягваюць адкрытасць, шчырасць, гасціннасць. Шмат будзе гасцей і заўтра. Павіншаваць са святам Эму Вітальеўну прыедуць не толькі дзеці, але і ўдзячныя кліенты.

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой