І ажыла сіроцкая душа
У сям’і Ванды Рычардаўны Татарчук са Старога Двара трое родных і двое прыёмных дзяцей. Усе яны акружаны любоўю і ласкай, на ўсіх хапае цеплыні мацярынскага сэрца.
У першым шлюбе Ванда пражыла пятнаццаць гадоў. Выхоўвала двух сыноў. Яе муж не быў ні добрым гаспадаром, ні клапатлівым бацькам, улягаў у спіртное. Не склаліся адносіны з жонкай і ў Антона Татарчука. Праз пэўны час гэтыя двое стварылі новую сям’ю і разам ужо сямнаццаць гадоў. Антон знайшоў агульную мову з Вандзінымі сынамі, і яго дачка з унучкай наведваюцца да іх. А агульная дачушка Яна зараз заканчвае дзявяты клас.
Дзесяць гадоў таму дырэктар Старадворскай школы А. І. Ластоўская вярнулася з Італіі і прапанавала Татарчукам прыняць да сябе выхаванку Опсаўскага дома-інтэрната, якая на канікулах гасціла ў адной італьянскай сям’і, і той хацелася, каб дзяўчынка і ў Беларусі адчувала сямейнае цяпло.
— Свеце ішоў восьмы год, — успамінала Ванда Рычардаўна. — Яна выхоўвалася ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, займалася па спецыяльнай праграме. Але мы шчыра прынялі яе з усімі недахопамі і добрымі якасцямі. Вучыць, праўда, прыйшлося ўсяму ледзь не з нуля. Света прыцягвае сваёй дабрадушнасцю, яна гатова падзяліцца ўсім, што мае. Калі едзе ў італьянскую сям’ю, сумуем, часта размаўляем па скайпе.
Святлана ў мінулым годзе закончыла школу. Згодна з законам, з гэтага часу Ванда Рычардаўна не лічыцца прыёмнай маці, і Татарчукі маглі адправіць дзяўчыну ў які-небудзь інтэрнат, але не зрабілі гэтага. Цяпер афармляюць дакументы на выезд Святланы ў італьянскую сям’ю на пастаяннае месца жыхарства.
Лёша родам з Дунілавіч. З чатырох месяцаў знаходзіўся ў Доме немаўляці, потым у доме-інтэрнаце. У чатыры гады застаўся сіратой. Яму пастаянна хацелася мець маму, тату, браціка ці сястрычку, уласны веласіпед, цацкі. Напярэдадні новага навучальнага года яго мара збылася: хлопчык трапіў да Татарчукоў, якія прынялі яго не толькі ў сваю сям’ю, але і ў сэрца. Хоць у Лёшы няпросты характар, прыёмныя бацькі здолелі знайсці ў ім станоўчае і шчыра палюбіць.
— Яму ўсё было цікава: як гатую абед, заварваю чай, прыбіраю ў пакоях, — туліць да сябе Лёшу Ванда Рычардаўна. — На першым часе не адыходзіў ад мяне ні на крок. З Антонам любіць корпацца ля тэхнікі, рыбачыць. Працавіты, каб вы бачылі, як ён рупна капаў бульбу! Увогуле, мы ўсё стараемся рабіць разам: вучыцца, працаваць, адпачываць. Вялікую ролю адыгрывае падтрымка з боку нашых старэйшых дзяцей. Валера жыве ў Пецярбургу, Андрэй — у Паставах. Хоць у іх свае сем’і, але мы нярэдка збіраемся разам. Для Лёшы вельмі важны мужчынскі аўтарытэт. Лічу, што самае галоўнае і вельмі складанае — навучыць дзяцей быць самастойнымі, распараджацца грашыма, умець абслугоўваць сябе, навучыць адказнасці і прыстойнасці.
З Лёшам клопатаў хапіла як прыёмным бацькам, так і настаўнікам. Трапіўшы ў новы калектыў, хлопчык часам не самым лепшым чынам імкнуўся прыцягнуць да сябе ўвагу. І Ванда Рычардаўна бязмежна ўдзячна за падтрымку, цярпенне, мудрасць калектыву школы, асабіста Алене Іванаўне Ластоўскай. Агульныя старанні не былі дарэмнымі. Лёша змяніўся ў лепшы бок, займаецца ў музычнай школе. Прыёмныя дзеці Татарчукоў адчуваюць, што ў сям’і іх разумеюць, многае даруюць, пра іх клапоцяцца. Света і Лёша пазналі вялікую сілу мацярынскай любові.
Чым даўжэй слухала Ванду Рычардаўну, тым больш пераконвалася: у яе сэрцы — рэкордны памер дабрыні, чуласці, спагады, многіх іншых добрых якасцей, якія падштурхоўваюць жанчыну клапаціцца пра чужых дзяцей, як пра сваіх, і дзякуючы якім сіроцкая душа ажывае.
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг. Фота
Подробнее Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю


