Да нас прыходзяць з важнымі падзеямі
ЗАГС — гэта ўстанова, у якую даводзіцца звяртацца практычна кожнаму з нас. Тут выдаюць першы дакумент грамадзяніна — пасведчанне аб нараджэнні, рэгіструюць шлюб, смерць чалавека. А ўвогуле ў ЗАГСе аказваюць больш за 10 відаў паслуг.
Ці шмат маладых людзей сталі мужам і жонкай, а таксама бацькамі ў мінулым годзе? Якія імёны выбралі сваім дзецям? З гэтымі і іншымі пытаннямі я звярнулася да начальніка аддзела ЗАГС Ірыны Анатольеўны Рагіня. А яна якраз рыхтавалася ўручаць Сяргею Іванавічу Іванову пасведчанне аб нараджэнні сына Макара.
— Гэту сям’ю ведаю асабіста, — гаварыла Ірына Анатольеўна. — Макар — пяты сын у Івановых. Першым нарадзіўся Сямён, за ім у адзін год — Антон і Захар, чацвёртым — Назар. Дзеці выхоўваюцца ў любові і ласцы. Мама, Святлана Іванаўна, па адукацыі настаўніца, працавала ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе, потым — у дзіцячым садку. Тата займаецца грузаперавозкамі.
— У мяне самога чатыры браты, — гаварыў С. І. Іваноў. — У старэйшага — чацвёра дзетак, яшчэ ў двух — па двое. Жонка мае дзвюх сясцёр. У сям’і адной з іх выхоўваецца трое дзетак. Мы прывычныя да шуму, бясконцага дзіцячага “чаму?” і да таго, што старэйшыя клапоцяцца пра малодшых. Праўда, для прагляду тэлеперадач часу маем няшмат. Ды гэта не засмучае. Прыходзіцца шмат працаваць, каб пракарміць і апрануць усіх. У нейкай ступені дапамагае дзяржава. Ёсць кватэра, але ў ёй ужо цеснавата, таму марым пра дом. Было б здароўе — планы ажыццявім.
— У мінулым годзе ў раёне нарадзілася 406 немаўлят, — расказвала Ірына Анатольеўна. — Гэта на 9 больш, чым было ў 2012-ым. Сярод іх 219 дзяўчынак (з іх 13 Валерый, па 12 Дар’яў, Марый, Мілан, Палін, 10 Анастасій, па 9 Аляксандраў, Вікторый, Ксеній. Рэдка сустракаюцца Ірыны, Крысціны, Лідзіі, Веры, Наталлі, Тамары, затое ёсць Эсміральда, Іаланта, Дарына, Зарына) і 187 хлопчыкаў (з іх 19 Максімаў, 11 Арцёмаў, па 10 Мікітаў і Аляксееў, па 9 Раманаў і Арсеніяў. А такіх раней папулярных імён, як Павел, Пётр, Віктар, Мікалай, Станіслаў, — усяго па адным). У шасці сем’ях нарадзіліся двойні, у 159 — першынцы, у 163 летась з’явілася другое дзіця, у 64 — трэцяе, у 10 — чацвёртае, у 8 — пятае, у дзвюх — шостае. У шасці дзетак бацькі — грамадзяне Расіі, у траіх — літоўцы, у чатырох маці — грамадзянкі Расіі.
— Ірына Анатольеўна, які ўзрост бацькоў?
— 120 мужчын і 149 жанчын сталі бацькамі ва ўзросце ад 25 да 30 гадоў, 53 мужчыны і 103 жанчыны пазналі бацькоўскую радасць ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў. Чатыром мамам было ад 16 да 18 гадоў. У 18 гадоў татам стаў адзін мужчына, маці — шэсць жанчын. Тры жанчыны нарадзілі дзіця ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў, два мужчыны сталі бацькамі пасля 50-і.
— А колькі летась зарэгістравана шлюбаў?
— У раёне — 329, а непасрэдна ў нашым ЗАГСе — 272. Гэта на 91 пару больш, чым у 2012 годзе. Тры дзяўчыны выйшлі замуж да паўналецця, па 18 гадоў мелі пяць нявест і пяць жаніхоў. Хлопцы летась найчасцей жаніліся ва ўзросце 24 гадоў (такіх 36), а дзяўчаты выходзілі замуж у 23 (29). Па 23 мужчыны ўступілі ў шлюб ва ўзросце ад 31 да 35 і ад 36 да 40. Тром жанчынам і чатыром мужчынам было за 60 — нездарма кажуць: каханню ўсе ўзросты пакорныя. У мінулым годзе жаніхамі пастаўчанак сталі 7 грамадзян Расійскай Федэрацыі, 5 — Літвы, па 3 — з Казахстана і Украіны, па адным жаніху — з Малдовы, Узбекістана, Славакіі і Нігерыі. А пастаўскія хлопцы, акрамя беларусак, выбралі сабе 7 нявест з Расіі, 2 — з Літвы, па адной з Казахстана, Узбекістана, Малдовы. У 59 выпадках абодва сужонкі ўступалі ў шлюб паўторна, у 68-і — у аднаго з іх быў паўторны шлюб.
Увогуле, да нас прыходзяць з важнымі падзеямі. І мы рады рэгістраваць і новыя сямейныя пары, і новых грамадзян краіны.
Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Эпізод з жыцця Ларысы Геніюш
Подробнее Пра гэты эпізод з драматычнага жыцця нашай слыннай зямлячкі я даведаўся з перапіскі паэткі, якая была надрукавана сёлета асобным выданнем у межах «Гарадзенскай бібліятэкі»...


