Вызначылі мацнейшых
22 лютага адбыліся фінальныя турніры па шашках “64” сярод школьнікаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел усе мацнейшыя на дадзены момант ігракі розных узростаў.
Сярод хлопчыкаў па-за канкурэнцыяй былі шашысты з Гуты і СШ №2. Яны нікога не прапусцілі ні на п’едэстал, ні ў шасцёрку мацнейшых. Чэмпіёнам раёна стаў пяцікласнік СШ №2 Мацвей Хаткевіч, які ўжо добра зарэкамендаваў сябе на абласным узроўні. Толькі па каэфіцыенце саступіў яму сярэбраны прызёр — адзінаццацікласнік Гуцкай СШ Мікіта Зубовіч. На трэцім месцы — шасцікласнік Міхаіл Пракаповіч (СШ №2). Акрамя прызёраў, моцную гульню прадэманстравалі Міхаіл Кейзік і Сцяпан Януш з Гуты, Данііл Крывенькі з СШ №2.
Неверагодна ўпартая барацьба разгарнулася сярод школьніц. Адразу некалькі шашыстак прэтэндавалі на прызавыя месцы, і ўсё вырашылася толькі пасля заканчэння апошняй партыі. Прыемнай сенсацыяй стала перамога прадстаўніцы Камайскай СШ Карыны Медневай. Яна апярэдзіла больш вопытных Лену Вітко (гімназія) і Вікторыю Татарчук (СШ №2), якія разам з Анастасіяй Качаноўскай (гімназія) набралі аднолькавую колькасць балаў, таму парадак прызавых месцаў вызначыў каэфіцыент. Добрыя вынікі паказалі Жэня Ліпская (СШ №1) і Насця Патапас (СШ №5).
Прыемна адзначыць, што ў адрозненне ад мінулага года ў сёлетнім турніры выдатна праявілі сябе менавіта ігракі малодшага ўзросту, што дае падставу з перспектывай глядзець у будучыню і спадзявацца на поспехі на абласным узроўні. Усе пераможцы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і салодкімі прызамі ад аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
23 лютага завяршылася адкрытае першынство раёна па шашках “64” сярод мужчын. Турнір праводзіўся ў 9 тураў па кругавой сістэме. Найбольш роўна выступіў мінулагодні чэмпіён — настаўнік гісторыі СШ №2 І. П. Троцкі. Паколькі турнір быў адкрыты, то ў ім бралі ўдзел прадстаўнікі і іншых раёнаў. І толькі Барыс Хадкевіч з Шаркаўшчыны здолеў прабіцца ў вышэйшую лігу. Годна выступіў ён і ў фінале, дзе перамог сваіх асноўных сапернікаў і заняў другое месца. На трэцім замацаваўся вопытны Уладзімір Халдзей з Варапаева. Акрамя прызёраў, у пяцёрку мацнейшых трапілі работнік ПМЦ Віктар Матошка і ляснічы Варапаеўскага лясніцтва Анатоль Сапрончык, што дае ім права на наступны год без адборачнага турніру выступіць у фінале.
Чарговыя спаборніцтвы шашыстаў, якія плануецца правесці ў нашым раёне, — адкрытае першынство Варапаева. Пра ўмовы яго правядзення ўсе жадаючыя могуць даведацца, патэлефанаваўшы Уладзіміру Эдмундавічу Халдзею на нумар +37292921648.
І. ПАЎЛАЎ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Палітычныя настроі сялян Заходняй Беларусі ў сувязі з падпісаннем ліста Сталіну ў 1945 г
Подробнее Адной з першых пасляваенных грамадска-палітычных акцый савецкай улады на заходнебеларускіх землях стала падпісанне насельніцтвам краю так званага «ліста Сталіну» з удзячнасцю за


