Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

А салавей спявае і зімой

А салавей спявае і зімой

Мікалай Цімафеевіч і Марыя Міхайлаўна Чарэнкі

Аграгарадок Кураполле, вуліца Палявая, 15. Па гэтым адрасе жывуць ветэраны калгаснай працы Мікалай Цімафеевіч і Марыя Міхайлаўна Чарэнкі. А завіталі мы да іх як да лепшых малаказдатчыкаў (за мінулы год прадалі дзяржаве 5231 кілаграм малака і занялі другое месца ў сельсавеце).

Яшчэ не заходзячы ў той  ці іншы дом, ужо можна ўявіць, якія там парадкі, бо шмат пра што гаворыць двор. Дыхтоўныя гаспадарчыя пабудовы, акуратна складзеныя дровы, чысціня і парадак наўкол не падманулі — такая ж самая акуратнасць і ў доме Чарэнкаў. А што за прастора!

— Усяго пяць пакояў і прыхожая, — праводзіць па ўсіх гаспадыня.

— Мне б такога памеру залу, як ваша прыхожая, — па-добраму зайздрошчу гаспадарам. — На такой плошчы можна дыскатэку ладзіць.

— У гэты дом мы пераехалі ў 1991 годзе з Дзедкава, — расказвалі Чарэнкі. — Яго будаваў калгас. А мы адразу ж выкупілі. Разлічвалі, што і дзеці будуць жыць з намі. А склалася так, што дачка ажно ў Літве аказалася, а сын хоць і жыве ў Кураполлі, але асобна — гаспадарка выдзеліла яго сям’і дом. А мы засталіся ўдваіх.

Мікалай Цімафеевіч па прафесіі механізатар. 25 сезонаў убіраў ураджай, працуючы на камбайне. Калі стала падводзіць здароўе, пайшоў загадваць складам гаруча-змазачных матэрыялаў. Марыя Міхайлаўна 25 гадоў адпрацавала ў камбінаце бытавога абслугоўвання, потым — у калгасным вязальным цэху (памятаеце, якія прыгожыя рэчы вязалі ў Кураполлі?), а калі яго закрылі — замяніла мужа на складзе ГЗМ.

— Думалі, выйдзем на пенсію і будзем адпачываць, — гаварылі ветэраны. — Не атрымалася. Работы і дома хапае, толькі паспявай з усім упраўляцца.

Мы трапілі да гаспадароў  якраз у час пік. Два дні перад гэтым яны зарэзалі кабана і сталі парадкаваць свежаніну. Але неўзабаве гэты працэс мусілі прыпыніць, бо на падвор’і адбылася яшчэ адна гадавая падзея — расцялілася карова. Прычым двойняй, і ўсё магло скончыцца драматычна, калі б не дапамога мясцовага вет­урача. І ўсё роўна адно цялятка ўратаваць не ўдалося.

Вось такія клопаты, радасці і засмучэнні вяскоўцаў. Ці патрэбны яны ўжо немаладым і з рознымі балячкамі людзям? Я не задавала гэтага пытання Чарэнкам, бо адказ быў відавочным: гэта іх лад жыцця, і гэта дае ім сілы. Вось бы і маладому пакаленню так! Каб не ў магазін раз за разам, а на градкі ды ў хлеў. І мелі б сваё.

— У каго ёсць сілы і жаданне, тым у вёсцы цяпер можна жыць добра, — перакананы Мікалай Цімафеевіч і Марыя Міхайлаўна. — Толькі не лянуйся працаваць. Механізатары і жывёлаводы нядрэнна зарабляюць, амаль усе прадукты — свае. А што лепшага ў горадзе? Грошы нікому самі ў рукі не ідуць, усюды трэба працаваць.

Курапольцам пашанцавала ў тым, што іх сельгаспрадпрыемства — адно з мацнейшых у раёне, а дырэктар С. В. Чэпік з разуменнем ставіцца да патрэб вяскоўцаў.

— Мы вельмі ўдзячны Сяргею Васільевічу, — гаварылі Чарэнкі. — Усіх, хто жадаў, уключылі ў севазварот. І ў нас цяпер ніякага клопату пра зерне. Плацім грошы і атрымліваем чыстае і сухое — вось і корм свіням. І карове сена не косім, прывозяць у двор гатовае, у рулонах. Дык чаму не трымаць жывёлу? У нас і малочныя прадукты свае, і круглы год — мясныя. Іншы раз купім у магазіне якія сасіскі, дык іх кот даядае. Хіба можна параўнаць са сваёй каўбаскай?

Ля ўваходных дзвярэй дома Чарэнкаў на галінцы прымасціўся… салавей (праўда, цацачны). Але спявае не горш за сапраўднага. Ступаеш на ганак, а птушачка так зойдзецца пералівамі, што здаецца, быццам ужо май, а не люты. Дык хіба сумна жыць у вёсцы?

Фаіна КАСАТКІНА. Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой