«Паляванне» на зоркі (+фота)
Паўгода назад у жыцці гімназіста Аляксея Мітуневіча з’явілася новае захапленне: пры наяўнасці часу і добрага надвор’я ён выбіраецца за межы горада і фатаграфуе… зоркі.
- Аляксей, даўно сябруеш з фотаапаратам?
— Прыблізна два гады. Спачатку фатаграфаваў “мыльніцай”, мабільным тэлефонам. Сюжэты былі самымі звычайнымі — лісцікі, кветачкі, будынкі… Новы этап у творчасці пачаўся пасля знаёмства з членамі пастаўскага фотаклуба “Светосила” — Андрэем Мацурам і Рытай Шылей, якім я асмеліўся паказаць свае работы. Як і чакаў, іх успрынялі з крытыкай, але вельмі слушнай і справядлівай. Тая размова стала для мяне штуршком наперад: зразумеў, што здольны на большае.
— Якім чынам пазнаёміўся з астрафатаграфіяй?
— Зусім выпадкова. Калі “гартаў” на камп’ютары свае вячэрнія здымкі, на некаторых з іх прыцягнулі ўвагу ледзь бачныя зоркі. Стала цікава: як зрабіць іх больш выразнымі? Пачаў чытаць у інтэрнэце спецыяльную літаратуру, шматлікія артыкулы. Яны падмацоўваліся проста неверагоднымі фатаграфіямі начнога неба. Паабяцаў сабе, што некалі і ў мяне атрымаецца падобнае. Тым больш што ў мяне ўжо была паўпрафесійная тэхніка, якая дазваляла ажыццявіць задуманае.
— У чым спецыфіка стварэння такіх незвычайных работ?
— Нюансаў шмат. Напрыклад, пажадана, каб на небе не было месяца — ён заглушае зорнае святло. Гэтаксама, як і гарадская ілюмінацыя. Таму здымаць звычайна накіроўваюся за межы Пастаў, часцей у раён возера Задзеўскае. Прыблізна гадзіну займае падрыхтоўка — выбіраю месца, ракурс, настройваю фотаапарат, усталёўваю яго на штатыў. Вельмі важна, каб падчас здымкі ён не зварухнуўся ні на міліметр, іначай вынік можа сябе не апраўдаць. У мяне такое здаралася, і гэта вельмі крыўдна.
— У сацыяльных сетках бачыла твае фотаздымкі, на якіх адлюстраваны рух зорак…
— Гэта так называемыя зорныя трэкі. Спецыяльныя настройкі фотаапарата дапамагаюць адлюстраваць тое, што чалавечае вока ніколі не заўважыць, — сляды зорак, якія рухаюцца па начным небе. Такая здымка — сапраўднае выпрабаванне і для тэхнікі, і для фатографа. Каб атрымаць фатаграфію, трэба затраціць не адну гадзіну — спачатку зрабіць некалькі дзясяткаў кадраў, а пасля “паваражыць” за камп’ютарам і “сшыць” іх у адзін. Звычайна я раблю гэта адразу, як толькі вяртаюся дадому. Мая цікаўнасць не дазваляе адкласці гэта на заўтра.
— Вучобе вячэрнія вандроўкі не перашкаджаюць?
— Не, стараюся паспяваць усюды. Ужо цяпер спрабую сябе ў якасці фотакарэспандэнта: супрацоўнічаю з некалькімі інтэрнэт-сайтамі, раблю для іх рэпартажы. Гэта дадае вопыту, які для мяне вельмі важны. Я хацеў бы ў далейшым звязаць жыццё з фатаграфіяй — напрыклад, працаваць з рэкламай. Але куды буду паступаць, яшчэ не вызначыўся.
— Ці ёсць у цябе аднадумцы?
— Не ведаю ў Паставах людзей, якія займаліся б астрафатаграфіяй. З аднаго боку, гэта мінус — няма ў каго павучыцца, з кім параіцца. З іншага — мне цікава асвойваць новае. Ёсць добры выраз: “Цэлься ў месяц! Нават калі прамахнешся, апынешся сярод зор”. Гавару да таго, што здаровыя амбіцыі, мэтанакіраванасць ніколі нікому не перашкодзяць.
Хаця не зацыкліваюся толькі на зорках. Люблю займацца стандартнай фатаграфіяй — здымаць людзей, прыроду, архітэктуру. Вось тут у мяне аднадумцаў шмат. Гэта пацвердзіў і мінулагодні конкурс “Свет вакол нас”, які арганізоўваў пастаўскі фотаклуб. У ім удзельнічала больш за шэсцьдзесят чалавек! Безумоўна, мяне парадавала, што пры такой сур’ёзнай канкурэнцыі мне ўдалося перамагчы ў адной з намінацый. У планах — паўдзельнічаць і ў сёлетнім. Здзівіць журы будзе няпроста. Але ў фантазіі межаў няма…

Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Аляксея МІТУНЕВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Палітычныя настроі сялян Заходняй Беларусі ў сувязі з падпісаннем ліста Сталіну ў 1945 г
Подробнее Адной з першых пасляваенных грамадска-палітычных акцый савецкай улады на заходнебеларускіх землях стала падпісанне насельніцтвам краю так званага «ліста Сталіну» з удзячнасцю за


