Чым лепш мы папрацуем, тым мацнейшай будзе эканоміка

Пра справы ў рэальным сектары эканомікі і сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2014 годзе са старшынёй раённага выканаўчага камітэта В. С. ГУТАРАВЫМ гутарыць карэспандэнт “Пастаўскага краю” Пётр Курыловіч.
— Віктар Сяргеевіч, на традыцыйнай нарадзе па падвядзенні вынікаў за мінулы год, якая адбудзецца 22 лютага, будуць адзначаны лепшыя калектывы і людзі, вызначаны чарговыя задачы. А як у цэлым Вы ацэньваеце стан спраў у раёне?
— Нягледзячы на няпростыя фінансава-эканамічныя ўмовы мінулага года, у раёне выкананы асноўныя задачы: забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі, экспарту; не дапушчана зніжэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці насельніцтва; павысілася заработная плата; захавана стабільнасць на спажывецкім рынку і ў сферы паслуг. Свой уклад у гэта ўнеслі дзясяткі працоўных калектываў, сотні работнікаў розных галін вытворчай і сацыяльнай сферы. Лепшыя з лепшых сярод іх выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва і будуць адзначаны на свяце.
— Найбольшую ўдзельную вагу ў вытворчасці рэгіянальнага прадукту — больш за 60% — займае прамысловасць. Наколькі ўдалося прадпрыемствам раёна дасягнуць запланаваных параметраў росту?
— Аснову прамысловага комплексу Пастаўшчыны складаюць 9 прадпрыемстваў, на якіх занята амаль 2900 чалавек. Летась імі атрымана прадукцыі на 620 мільярдаў рублёў, што на 50 мільярдаў больш, чым у папярэднім годзе. Найбольшы прырост забяспечылі ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, ТАА “Вытворча-мэблевы цэнтр”, ААТ “Паставымэбля”, “Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат”. Дзякуючы прынятым мерам у параўнанні з пачаткам года прыкметна зменшыліся запасы гатовай прадукцыі на складах. Да 23,4% у агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі ўзрасла ўдзельная вага інавацыйнай прадукцыі.
Сёння ў выйгрышы тыя калектывы, дзе актыўна вядзецца работа па мадэрнізацыі вытворчасці, укараненні найноўшых тэхналогій, рацыянальна выкарыстоўваюцца паліўна-энергетычныя рэсурсы, што садзейнічае павышэнню эфектыўнасці і якасці ўсёй работы.
— Адным з вызначальных яе паказчыкаў з’яўляецца запатрабаванасць пастаўскай прадукцыі за межамі краіны. Як выглядае знешнеэканамічная дзейнасць раёна?
— Тавары з маркай пастаўскіх вытворцаў пастаўляюцца больш чым у 20 краін свету. Знешнегандлёвы абарот склаў за мінулы год 33,6 мільёна долараў ЗША, або ўзрос у параўнанні з папярэднім годам на 10%. Асноўнымі экспарцёрамі з’яўляюцца ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр” і ААТ “Пастаўскі малаказавод”. Сваю знешнегандлёвую дзейнасць актывізавалі суб’екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Калі ў 2011 годзе іх налічвалася 11, то летась — каля 20.
Павялічылі аб’ёмы экспарту сваёй прадукцыі раённае спажывецкае таварыства, такія прадпрыемствы і таварыствы, як “Правентус”, “Гатэр”, Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат, “Вытворча-мэблевы цэнтр”, “Ініта”, “Міланд” і шэраг іншых. Рынкі збыту прадукцыі за мяжой трэба пашыраць і сёлета.
— А такое, згадзіцеся, магчыма пры ўмове мадэрнізацыі вытворчасці, актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці. Як Вы ацэньваеце гэтыя кірункі работы?
— У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб распрацоўцы праграм (планаў) комплекснай мадэрнізацыі на 2013—2015 гады”, такія праграмы ў раёне распрацавалі 24 прадпрыемствы і арганізацыі. Усяго ў 2013 годзе выкарыстана амаль 356 мільярдаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Найбольшыя аб’ёмы іх былі атрыманы ад дзяржавы і накіраваны на будаўніцтва сырнага цэха на малаказаводзе і першай чаргі робатызаванай малочнатаварнай фермы “Коўзаны” ААТ “Навасёлкі-Лучай”, якія здадзены ў эксплуатацыю, цэха па перапрацоўцы трасты на льнозаводзе, жылля. У райцэнтры адкрыты першы ўніверсам-тысячнік “Родны кут” раённага спажывецкага таварыства. Па 18—20 мільярдаў рублёў уласных інвестыцый укладзена ў развіццё вытворчасці, набыццё новай тэхнікі і абсталявання ў лясгасе і на Пастаўскім мэблевым цэнтры.
Сёлета будуць здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом у Паставах і сучасны цэх па вытворчасці льновалакна, прадоўжана будаўніцтва другой чаргі робатызаванай МТФ у ААТ “Навасёлкі-Лучай” і МТФ з даільнай залай у ААТ “Кураполле-агра”. У першым паўгоддзі павінна пачацца ўзвядзенне гарадской лазні. Для пачатку на гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдзяляецца паўмільярда рублёў. А ў цэлым варта нагадаць, што выкананне праграмы мадэрнізацыі, тэхнічнага пераўзбраення, стварэння новых вытворчасцей, развіццё сыравіннай базы будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў, камерцыйных крэдытаў і знешніх інвестыцый.
— Віктар Сяргеевіч, сёння нельга абысці ўвагай аграпрамысловы комплекс раёна, які па аб’ёме вытворчасці з’яўляецца адной з важнейшых галін народнай гаспадаркі.
— Дэталёвую размову пра набыткі і ўпушчэнні ў гэтай галіне мы вялі на сесіі раённага Савета дэпутатаў, калі абмяркоўвалі вынікі развіцця ў 2013 годзе і вызначалі прагноз на 2014 год. Нагадаю, што ў складаных эканамічных і кліматычных умовах было атрымана валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі на 418 мільярдаў рублёў. У фізічнай вазе гэта 55 тысяч тон зерня, 4,8 тысячы тон масланасення рапсу, 43 — малака, 7,6 тысячы тон мяса. У цэлым вынікі работы сціплыя, хаця ў аграпрамысловым комплексе праводзілася работа па тэхнічным пераўзбраенні, мадэрнізацыі вытворчасці. З добрай аддачай працуюць ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”. У той жа час крытычнае фінансавае становішча склалася ў ААТ “Блакітныя азёры-агра”, “Пастаўскі райаграсэрвіс”, СВК “Андроны” і некаторых іншых.
Не самыя лепшыя вынікі года павінны стаць для кіраўнікоў і спецыялістаў райсельгасхарчу і сельгасарганізацый сур’ёзнай падставай для таго, каб яшчэ раз прааналізаваць усе складальнікі эканомікі, задзейнічаць створаны патэнцыял і новыя магчымасці для выканання задач, пастаўленых на 2014 год. Асноўны прырост трэба забяспечыць за кошт інтэнсіўных фактараў, мадэрнізацыі і ўдасканалення тэхналогій вытворчасці. З гэтага і трэба зыходзіць, працаваць так, каб атрымліваць і прадаваць прадукцыю круглы год, мець уласныя сродкі, у тым ліку для выплаты заработнай платы. Іншага не дадзена. Чым лепш мы папрацуем, тым мацнейшай будзе эканоміка, больш магчымасцей для павышэння сямейнага дабрабыту, умацавання сацыяльнай сферы, рэалізацыі канкрэтных праектаў, якія намечана ажыццявіць у Год гасціннасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
А ўвогуле, сёння хочацца пажадаць удзельнікам святочнай нарады, усім працаўнікам, жыхарам Пастаўшчыны поспехаў у працы, моцнага здароўя, шчасця, здзяйснення ўсяго задуманага.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Эпізод з жыцця Ларысы Геніюш
Подробнее Пра гэты эпізод з драматычнага жыцця нашай слыннай зямлячкі я даведаўся з перапіскі паэткі, якая была надрукавана сёлета асобным выданнем у межах «Гарадзенскай бібліятэкі»...


