Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

15 студзеня ў Паставах, па вуліцы Савецкай, 77,  адкрыўся ўніверсам “Родны кут”, першы ў раёне магазін агульнай плошчай тысяча квадратных метраў. На яго адкрыцці прысутнічалі сотні гараджан і гасцей. Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена намесніку старшыні праўлення Белкаапсаюза М. А. Чарнушэвічу, першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу А. В. Чарвінскаму і старшыні праўлення Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства Р. А. Леўкаўцу. Яго намеснік па будаўніцтве В. А. Латыш уручыў сімвалічны ключ ад самага буйнога гандлёвага прадпрыемства дырэктару філіяла “Каапгандаль №2” М. Д. Скраблевіч.

Раённае спажывецкае таварыства, якому па многіх кірунках дзейнасці належыць вядучая роля ў вобласці і рэспубліцы, амаль кожны год прадаўжае здзіўляць калег па сістэме і радаваць пакупнікоў новымі гандлёвымі аб’ектамі. У ліку апошніх былі магазін крокавай даступнасці “Верас” і прыдарожнае кафэ “Церамок” у Паставах, універсам “Родны кут” у г. п. Варапаева, шэраг мадэрнізаваных магазінаў у сельскай мясцовасці. 2014 год таксама пачаўся з наваселля. З гэтай нагоды кіраўніцтва спажывецкага таварыства і работнікаў гандлю, шматлікіх пакупнікоў павіншавалі намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза М. А. Чарнушэвіч і першы намеснік старшыні праўлення аблспажыўсаюза В. А. Шуляк. Адкрыццё такога магазіна ў Паставах яны назвалі значнай падзеяй для ўсёй сістэмы, пацвярджэннем таго, што кааператары краіны, у прыватнасці Пастаўшчыны, шукаюць шляхі паляпшэння абслугоўвання насельніцтва, дастойна канкурыруюць з прадпрыемствамі іншых форм гандлю.

У праектаванні, будаўніцтве і абсталяванні супермаркета выкарыстаны найноўшыя тэхналогіі і матэрыялы. У гэтай рабоце ўдзельнічалі дзясяткі самых розных арганізацый і фірм. Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец персанальна назваў кожнага з іх і адзначыў, што сумесная работа, пабудаваная на даверы і ўзаемаразуменні, дала добры вынік. Памяшканне, плошча якога складае тысячу квадратных метраў, атрымалася прасторным, светлым, утульным. Тут створаны выдатныя ўмовы не толькі ў гандлёвай зале, але і ў падсобных памяшканнях.

У “Родным куце” самыя сучасныя тэхналогіі гандлёвага працэсу, дзейнічае камп’ютарная праграма “Супермаркет”. На тэндарнай аснове закуплена і ўстаноўлена халадзільнае і гандлёвае абсталяванне. Яно не толькі прыгожае, зручнае, але і энергазберагальнае. У гандлёвай зале выкладзена розных тавараў 20 тысяч найменняў на паўтара мільярда рублёў. Але, як адзначыла дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” М. Д. Скраблевіч, гэта не мяжа. Будзе пастаянна вывучацца попыт пакупнікоў, пашырацца кола пастаўшчыкоў прадукцыі. Значная частка яе тут вытворчасці ўласных хлебазавода, кулінарнага камбіната, мясного і квасільна-засолачнага цэхаў. Каб пераканацца ў пажыўных і смакавых якасцях мясных, каўбасных, хлебабулачных і іншых вырабаў,  былі арганізаваны іх дэгустацыя і  знаёмства з новым асартыментам прадукцыі.

Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец не без гонару адзначыў, што ў “Родны кут” укладзена 60%  грашовых сродкаў таварыства, астатнюю суму склалі банкаўскія крэдыты. Яны павінны акупіцца. Асабліва калі ўлічыць цікавасць, якую праяўляюць жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў да новага магазіна. У сераду у ім пабывалі сотні чалавек. За паўдня было прададзена тавараў на 149 мільёнаў рублёў.


У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

У Паставах адкрылі першы ў раёне магазін “тысячнік” (+ фота)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой