Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Беларусі дваццаць сёмага склікання пройдзе з 12 студзеня па 10 лютага ўключна. Аб гэтым паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Беларусі, ёсць тры спосабы вылучэння. Першы — ад палітычных партый. «Прычым структурныя падраздзяленні партый могуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ў адпаведныя Саветы: абласная арганізацыя — у абласны, раённая — у раённы, гарадская — у гарадскі. Гэта найбольш просты і найменш працаёмкі спосаб», — сказаў Мікалай Лазавік.

Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты могуць таксама працоўныя калектывы, да якіх прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні. Як растлумачыў сакратар ЦВК, для таго каб вылучыць свайго кандыдата ў абласны, Мінскі гарадскі Савет, у працоўным калектыве павінна быць не менш за 150 работнікаў. Для таго каб прапанаваць прэтэндэнта на месца ў раённы, гарадскі (гарадоў абласнога падпарадкавання) Савет, калектыў павінен налічваць не менш за 75 чалавек. Пры вылучэнні кандыдатаў у Саветы пярвічнага ўзроўню неабходна, каб у працоўным калектыве налічвалася не менш за 20 работнікаў. «Прычым працоўны калектыў можа вылучыць толькі аднаго кандыдата ў Савет адпаведнага ўзроўню. Прадпрыемства або арганізацыя павінна знаходзіцца на тэрыторыі выбарчай акругі або раёна», — дадаў Мікалай Лазавік.

Трэці, самы працаёмкі спосаб вылучэння, — збор подпісаў. Законам устаноўлены патрабаванні, што тым, хто прэтэндуе на месца ў Мінскім гарадскім і абласным Савеце, трэба сабраць не менш за 150 подпісаў выбаршчыкаў, у раённым, гарадскім (горада абласнога падпарадкавання) — не менш за 75, а ў Савет пярвічнага ўзроўню — не менш за 20. Перш чым збіраць подпісы, трэба зарэгістраваць ініцыятыўную групу, парадак гэтай працэдуры дакладна прапісаны ў заканадаўстве.

БелТА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой