“Я аптыміст, і гэта галоўнае”
Эмілія Коскіна падчас размовы заўсёды ўсміхаецца — і калі расказвае пра нядаўнюю перамогу ў конкурсе “Лэдзі Дасканаласць-2013”, і калі згадвае не вельмі прыемныя жыццёвыя сітуацыі. Да іх, нягледзячы на свой усяго 21-гадовы ўзрост, ставіцца мудра і паўтарае: “Яны — непазбежнасць, без іх “смак” шчасця ніколі не будзе паўнавартасным”.
Сёння сэнс жыцця Эміліі — двухгадовы сыночак Саша, якому яна прысвячае ільвіную долю свайго часу. Разам з тым паспявае атрымліваць вышэйшую адукацыю, не забывае пра адпачынак з сябрамі і творчасць, якой жыве з дзяцінства. І гэта далёка не поўны пералік усіх яе захапленняў…
Яна нарадзілася ў Паставах, вучылася ў СШ № 4. Хадзіла ў музычную школу, якую скончыла па класе “Цымбалы”, спявала ў дзявочым гурце, пісала песні. Пасля заканчэння 10 класаў паступіла на музычнае аддзяленне Полацкага педагагічнага каледжа.
— Я вельмі люблю сцэну і ўсё, што з ёй звязана, таму пра абраную прафесію ні разу не пашкадавала, — прызналася Эмілія. — Хаця вучыцца было няпроста — прыходзілася сумяшчаць выступленні на гарадскіх, раённых мерапрыемствах і шматлікія практычныя заняткі, лекцыі. З вялікім інтарэсам іграла на фартэпіяна, акардэоне, асвойвала акцёрскае майстэрства. Новага было так шмат — галава ішла кругам! Але я аптыміст, і гэта галоўнае. Хуценька прызвычаілася да такога напружанага графіка, і без яго свайго жыцця не ўяўляла.
Каледж Эмілія скончыла ў 2012-ым, у тым жа годзе спазнала шчасце мацярынства. Дзіця змяніла жыццё кардынальным чынам: з’явілася больш адказнасці і значна менш вольнага часу. Але маладую маці гэта не засмучае.
— Разам з ім я вяртаюся ў дзяцінства, — з замілаваннем расказвала яна. — Бяссонныя ночы і хваляванні адыходзяць на другі план, калі малыш усміхаецца, калі цалуе цябе і абдымае. Так, яго выхаванне патрабуе нямала сіл, але менавіта сын — маё самае вялікае натхненне.
А яно вельмі патрэбна. Найперш для вучобы: пазалетась Эмілія паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, дзе атрымлівае спецыяльнасць сацыяльнага работніка. Вучыцца падабаецца, хаця сумяшчаць сесіі з выхаваннем дзіцяці няпроста. “Але спыняцца не маю права. Я хачу, каб сын ганарыўся мной, і гэта думка — выдатны стымул для самаўдасканалення,” — гаворыць яна.
Вучоба даецца прасцей і таму, што Эмілія з дзяцінства не прывыкла сядзець на месцы. Адкрываць новае, спазнаваць нязведанае — вось дзе сапраўднае задавальненне. Таму над прапановай сяброўкі паўдзельнічаць у конкурсе “Лэдзі Дасканаласць” доўга не вагалася.
— Усё самае лепшае ў жыцці здараецца нечакана, — пераканана Эмілія. — Ніколі не падумала б, што са сваёй камплекцыяй “дзюймовачкі” буду ўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці і грацыі. Але ўсё магчыма! Хаця на перамогу не разлічвала. Хацелася “зарадзіцца” новымі эмоцыямі і адчуць сцэнічны адрэналін, па якім у дэкрэтным водпуску крыху засумавала. Несумненна, стаць першай было прыемна. Але галоўны набытак пасля конкурсу — не карона, а новыя сябры. Малайцы ўсе — і арганізатары, і ўдзельніцы. Мы і сёння падтрымліваем сувязь: перапісваемся ў інтэрнэце, сустракаемся ў горадзе. Дзякуй Вераніцы Марозавай, Ганне Вілісавай за тое, што падарылі нам такое цудоўнае свята пазітыву і добрага настрою.
Без лыжкі дзёгцю ў бочцы мёду ўсё ж не абышлося. Адзін з папулярных беларускіх інтэрнэт-парталаў апублікаваў артыкул і фатаграфіі (дарэчы, невысокай якасці) з конкурсу. Чытачы, як заўсёды, не абмінулі магчымасці выказаць сваё “высокапрафесійнае” меркаванне наконт “правінцыяльнага” мерапрыемства і яго ўдзельніц.
— Што я магу сказаць? “Малайцы”! — іранізіруе Эмілія. — Падымаць рэйтынг артыкулаў і наведванне сайта за кошт “брудных” каментарыяў — “арыгінальны” падыход да працы! Не перастаю здзіўляцца, колькі беспадстаўнай злосці, агрэсіі можа быць у людзях! Чаму не парадавацца чужым перамогам, талентам, дасягненням? Чаму так многа непрыхаванай зайздрасці? Але я не крыўдую на такіх “добразычліўцаў”, мне іх шкада.
З зусім іншымі эмоцыямі Э. Коскіна расказвае пра родных, сяброў і нават зусім незнаёмых людзей, якія засыпалі яе віншаваннямі і шчырымі кампліментамі. На шчасце, іх у жыцці прыгажуні шмат. Яна ў сваю чаргу таксама не скупіцца на ветлівыя словы, любіць і ўмее дарыць блізкім сюрпрызы і ўсмешкі. І гэта прыносіць не менш радасці, чым перамогі.
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Прогнозы на курс Российского рубля
Подробнее Ни у кого нет точной информации относительно того каким образом изменится курс российского рубля к доллару в следующем месяце или же в конце года. Можно лишь делать прогнозы, анализируя такие


