Біялогію вывучаюць не толькі на ўроках
Людміла Антонаўна Домжа — настаўніца біялогіі і класны кіраўнік 9 класа Лынтупскай сярэдняй школы. Вучні лічаць, што ім вельмі пашанцавала з класнай “мамай”, а Людміла Антонаўна хваліць дзяцей.
— Іх у мяне зараз пятнаццаць, — расказвала. — Усе такія розныя і ў той жа час дружныя паміж сабой, з пачуццём гумару, актыўныя, працавітыя, нераўнадушныя да любой справы. З задавальненнем наведваюць гурток “Юныя лесаводы”, удзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах экалагічнага кірунку. Колькі добрых спраў мы паспелі зрабіць!
Школьнікі шмат займаюцца навядзеннем парадку ў лесе, ля рэк і азёр Лынтупшчыны. Вывучаюць рэкі Лынтупчанка, Страча, Пелека, крыніцы ля Бялянішак і Гумбянаў, прыроду заказнікаў “Блакітныя азёры”, “Швакшты”. Стварылі Чырвоную кнігу Лынтупскага сельсавета, у якую занесены па пятнаццаць відаў рэдкіх раслін і жывёлін. Напрыклад, паміж Лынтупамі і Палессем юныя эколагі знайшлі гняздоўе беркутаў, каля вёскі Свірдуні — чорнага бусла.
— У кабінеце заседжвацца не любім, — гаварыла настаўніца. — Больш часу праводзім на прыродзе. Даглядаем мурашнікі, падкормліваем птушак і дзікіх жывёл. Самі нарыхтоўваем для іх кармы. Цесна супрацоўнічаем з кіраўніцтвам і калектывам Лынтупскага лясніцтва. Некалькі гадоў таму мелі свой гадавальнік. Робім шпакоўні. Праклалі сваю турыстычную сцяжынку з некалькімі пазнавальнымі прыпынкамі.
Юныя лесаводы Лынтупскай школы — актыўныя ўдзельнікі розных акцый і неаднаразовыя пераможцы раённых конкурсаў. Пад кіраўніцтвам Л. А. Домжа вучні майструюць розныя вырабы з прыроднага матэрыялу, арганізуюць выставы работ. А як цікава праводзяць дні ўраджаю, свята работнікаў лесу!
Вялікі ўклад юных эколагаў у навядзенне парадку каля школы і ў самім пасёлку. Даглядаюць магілы партызанскай сям’і Асяненка. З вясны заняты пасадкай зялёных насаджэнняў, кветак. Затым іх праполваюць, паліваюць. Прыгажосць, створаная сваімі рукамі, прыносіць задавальненне і ім самім, і ўсім лынтупчанам.
— Родам я з Лынтупшчыны, — расказвала Людміла Антонаўна. — Закончыла Віцебскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Настаўнік хіміі, біялогіі”. Працоўную дзейнасць пачынала ў Швянчонскай сярэдняй школе. У канцы 80-ых з сям’ёй вярнулася ў Лынтупы. Атрымалася: дзе нарадзілася, там і спатрэбілася. На сваёй зямлі, сярод землякоў працаваць і лёгка, і вельмі адказна. Стараюся трымаць марку. Прызнанне вучняў і іх бацькоў — самая высокая ацэнка маёй працы.
Зайшлі ў кабінет біялогіі — і нібыта трапілі ў аранжарэю. Якіх толькі відаў кветак там няма! Усе патрабуюць догляду. І настаўніца не лічыцца з часам, песціць кожную раслінку. А як цікава і неардынарна праводзіць урокі! Напэўна, таму і многія вучні захапляюцца хіміяй і біялогіяй, паступаюць у медыцынскія навучальныя ўстановы, становяцца добрымі медсёстрамі, урачамі. Яны — гонар Людмілы Антонаўны. А ўвогуле, настаўніца рада сустрэчы з кожным выпускніком школы, яе цікавіць іх далейшы лёс. І шчаслівая, калі яны задаволены выбранай прафесіяй, маюць трывалыя сем’і. Работа настаўніцы заключаецца не толькі ў тым, каб закласці асновы выкладаемага прадмета, але і навучыць шчырым, спагадным адносінам да людзей, беражлівым — да прыроды.
— Сённяшнія мае дзевяцікласнікі — вялікія аматары лыжаў і санак, — працягвала аповед Л. А. Домжа. — Таму сёлетняя зіма нам не даспадобы. Калі выбіраюцца на горку, запрашаюць і мяне. Падчас выхадаў на прыроду часценька распальваем касцёр, смажым шашлычок, п’ём чай, гутарым на розныя тэмы. Яны чамусьці навучацца ў мяне, а я — у іх, зараджуся іх маладым задорам і энтузіязмам. З нецярпеннем чакаем снегу, каб атрымаць порцыю адрэналіну.
Закончыліся зімовыя канікулы, вучні зноў селі за парты. Празвініць званок, у клас зойдзе настаўніца —і пачнецца чарговы ўрок. Для Людмілы Антонаўны самыя лепшыя тыя ўрокі, калі яна бачыць, з якой цікавасцю дзеці яе слухаюць, калі засыпаюць пытаннямі або самі робяць адкрыцці па той ці іншай тэме. Колькі іх было за час работы ў школе і колькі яшчэ будзе!
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Прогнозы на курс Российского рубля
Подробнее Ни у кого нет точной информации относительно того каким образом изменится курс российского рубля к доллару в следующем месяце или же в конце года. Можно лишь делать прогнозы, анализируя такие


