І праца, і адпачынак — з кнігай

Будучы старшакласніцай, Аня Літвіновіч кожны перапынак бегала ў школьную бібліятэку. Спачатку па кнігі, якія “глытала” адну за адной. Пазней — каб дапамагчы бібліятэкару Крысціне Іванаўне Гімжэўскай: яна давярала ёй невялікую частку сваёй работы. Колькі было радасці і хвалявання!
Пра гэта дзяўчына ўспамінае з усмешкай. У мінулым годзе яна атрымала дыплом аб заканчэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і сёння працуе ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.
Хаця прафесійны шлях мог павесці ў іншы бок. З дзяцінства Аня захаплялася творчасцю: любіла плесці з саломкі, з задавальненнем іграла ў тэатральным гуртку, дапамагала ў арганізацыі мерапрыемстваў. Адчувала, што можа рэалізаваць сябе ў культуры. Але калі прыйшоў час выбіраць будучую спецыяльнасць, аддала перавагу бібліятэчнай справе і паступіла на факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый.
— Мне пашчасціла: і ў школе, і ва ўніверсітэце мяне акружалі добразычлівыя, жыццярадасныя людзі, — успамінае Ганна. — Таму і вучоба была ў радасць. Да яе заўсёды ставілася сумленна: па-іншаму не ўмею. Калі рабіць справу, то выкладаючыся па-максімуму. Іначай навошта яе наогул рабіць?
Ёсць намаганні — ёсць вынік. Аня атрымлівала павышаную стыпендыю, мела поспехі ў навуковай дзейнасці. На чацвёртым курсе вырашыла: пара з тэорыі пераключацца на практыку. І ўладкавалася на паўстаўкі ў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Хоць было няпроста, разабралася са шматлікімі нюансамі работы і зразумела: “Гэта маё”. Там працуе і сёння.
У абавязкі ўваходзіць стварэнне запісаў для зводнага электроннага каталога найбуйнейшых бібліятэк нашай краіны.
— Праца надзвычай цікавая і пазнавальная, — расказвала. — Штодня сутыкаюся з вялікай колькасцю новай інфармацыі, а значыць, пастаянна развіваюся і самаўдасканальваюся. Часта раблю персаналіі — даведкі пра людзей, прычым не самых вядомых. Бывае, каб напісаць некалькі радкоў пра чалавека, даводзіцца “пералапаціць” не адну кнігу. Пры гэтым яна можа быць на англійскай, нямецкай ці любой іншай еўрапейскай мове.
Таму маладая бібліятэкар марыць удасканаліць свае веды па замежных мовах. Сёння знайсці на гэта час, на жаль, не заўсёды ўдаецца: у мінулым годзе яна паступіла ў магістратуру пры сваім “родным” факультэце. Паралельна з работай працягвае займацца навуковай працай, удзельнічае ў семінарах і канферэнцыях.
Найлепшы адпачынак для дзяўчыны — таксама кніга. Для душы любіць пачытаць правераную часам класіку, хаця не пакідае без увагі і навінкі сучасных аўтараў. Сваім літаратурным кумірам (у самым добрым сэнсе гэтага слова) лічыць Васіля Быкава, да твораў якога можа вяртацца і вяртацца.
Да інтэрнэту адносіцца спакойна, у сацыяльных сетках гадзінамі не “завісае”. Куды па-сапраўднаму цягне, дык гэта ў “Мінск-Арэну”. Вялікая прыхільніца хакея, кожны матч дорыць ёй шквал эмоцый і выдатны настрой.
Любіць пастаўчанка і адпачынак у Лошыцкім парку, дзе на ўлонні маляўнічай прыроды можна пасядзець у цішыні і прывесці ў парадак думкі. Не супраць і павандраваць па Беларусі, якая вельмі багатая архітэктурнымі славутасцямі.
— Стараюся знаходзіць пазітыў ва ўсім, — прызнавалася Ганна Літвіновіч. — Няма сэнсу гаварыць, што ўсё дрэнна, — стане яшчэ горш. Таму, калі ў жыцці ўзнікаюць цяжкасці, пераконваю сябе: з папярэднімі справілася і гэтыя адолею. Галоўнае — не адказваць на хамства хамствам, несправядлівасцю на несправядлівасць і ў любой сітуацыі заставацца чалавекам.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Ганны Літвіновіч.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Прогнозы на курс Российского рубля
Подробнее Ни у кого нет точной информации относительно того каким образом изменится курс российского рубля к доллару в следующем месяце или же в конце года. Можно лишь делать прогнозы, анализируя такие


