Віртуальныя зносіны — рэальны падман
Голас маёй добрай знаёмай у тэлефоннай трубцы быў стомлены, нават безжыццёвы. Хвароба? Непрыемнасці? Бяда з дзецьмі? Звычайна, пагаварыўшы з ёй, хацелася жыць далей, рабіць дабро. Яна ўмела супакоіць, натхніць… На гэты раз расказала наступнае:
— Некалькі месяцаў таму я зарэгістравалася на “Фэйсбуку”. Перапісвалася з сынамі і нявесткамі, з некалькімі сяброўкамі. Круг зносін быў абмежаваны. І раптам на маю старонку зайшоў іншаземец. Ён прадставіўся англічанінам 50-і гадоў, дызайнерам па скульптуры, спытаў, колькі мне гадоў і ці з’яўляюся я хрысціянкай. Калі пацвердзіла, што веруючая, расказаў гісторыю свайго жыцця. Ён рана асірацеў, яго выхоўваў каталіцкі святар. Калі споўнілася 17 гадоў, апякун памёр, і ён застаўся адзін на белым свеце. Быў жанаты, але аднойчы застаў сваю жонку ў ложку са сваім лепшым сябрам. З таго часу больш ніколі не ажаніўся і не верыў сябрам. Неаднойчы паўтараў, што вельмі адзінокі, і прасіў малітоўнай дапамогі. Праз некалькі месяцаў перапіскі паведаміў, што едзе ў Нігерыю ў камандзіроўку і прабудзе там каля двух тыдняў. Але перапіска не перарвецца, бо знойдзе гатэль з інтэрнэтам.
Праз некалькі дзён ён напісаў з Нігерыі. Паведаміў, што захварэў на цяжкую хваробу, зусім не можа хадзіць і не можа дабрацца да банка, каб зняць грошы. Прасіў прыслаць яму іх. “У мяне няма грошай, я магу дапамагчы толькі парадамі”, – пісала я. І прыдумвала, хто яму можа дапамагчы. Але аказвалася, што ён таксама пра гэта ўжо думаў, і нічога не атрымалася. “Калі няма грошай, пазыч у каго-небудзь, я аддам, калі вярнуся ў Англію, і аддам у некалькі разоў больш”, — настойваў. Некалькі месяцаў мне не давалі спакою яго просьбы прыслаць грошы. Але я не мела іх, таму ўрэшце перастала заходзіць на “Фэйсбук”. Прайшоў час. І якім жа вялікім было маё здзіўленне, калі на старонцы “Махляры” ўбачыла фотаздымак майго інтэрнэт-знаёмага, а побач — пісьмо падманутай ім жанчыны. Я скапіравала пісьмо і паслала яму… Але да гэтага часу мне вельмі цяжка, я па-ранейшаму адчуваю сябе ў нечым вінаватай, не маю спакою…
Каментарый святара (ксёндз-дэкан Анджэй Возьняк):
— Інтэрнэт з усімі сваімі магчымасцямі належыць да вялікай групы мас-медыя. Ён дае не толькі пазітыўныя магчымасці карыстання, але і шмат негатыву. Злачынцы стараюцца ахапіць асобу ўвагай, дабрынёй, клопатам, часта трацячы на яе значны час і энергію. Так было і ў гэтай сітуацыі. Таксама старонкі могуць адкрыта прымушаць да зла, да ўваходжання ў сувязь са злым духам. Каб захаваць сябе, абараніць, неабходна поўнае ўсведамленне пазітыву і негатыву інтэрнэта. Калі заўважаем нейкія дрэнныя словы, просьбы або спосабы быцця, трэба сябе абараняць, а не ісці за злом, не падтрымліваць кантакт. Інакш мы можам трапіць у залежнасць ад іншай асобы, ад зла. Хтосьці бяздушны захоча нас выкарыстаць, духоўна ці матэрыяльна ўзяць нас у залежнасць. Трэба прама сказаць субяседніку, што яго словы — падман. Інфармацыю пра такія выпадкі падману можна змясціць на “Фэйсбуку”, не баяцца гэтага. Калі мы распазнаём зло, яно траціць сваю сілу, мы становімся вольнымі ад яго. Яшчэ адна мая парада: не ўступаць у перапіску з незнаёмымі людзьмі, бо яны могуць аказацца не тымі, за каго сябе выдаюць. А дапамагаць у бядзе раю толькі тым, каго ведаеце асабіста і каму сапраўды такая дапамога патрэбна.
Хочацца дадаць, што МУС пастаянна і ў друку, і на сваім сайце папярэджвае пра небяспеку віртуальных знаёмстваў. Іншаземцы-махляры (часцей за ўсё яны аказваліся расіянамі) спачатку распытваюць чалавека пра яго становішча, высвятляюць погляды на жыццё, а потым з’яўляецца версія махлярства: “жаніх” едзе да “нявесты”, і па дарозе яго абкрадаюць, тэрмінова патрэбны грошы; адзінокі чалавек цяжка хворы, і яму можа дапамагчы толькі пэўная сума грошай; у кагосьці памёр за мяжой багаты родзіч і пакінуў мільёны, але, каб іх атрымаць, трэба патраціць некалькі тысяч долараў на адвакатаў; маладога чалавека чакае райская асалода, калі ён пералічыць некалькі тысяч долараў на ўказаны рахунак…
Дык навошта падтрымліваць такія віртуальныя зносіны, якія прывядуць да рэальнага падману?
Аліна ЛАТЫШ, няштатны карэспандэнт.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Прогнозы на курс Российского рубля
Подробнее Ни у кого нет точной информации относительно того каким образом изменится курс российского рубля к доллару в следующем месяце или же в конце года. Можно лишь делать прогнозы, анализируя такие


