Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Танна і смачна

Танна і смачна

Нядаўна на старонках райгазеты мы паведамлялі пра тое, што Дунілавіцкая яслі-сад-сярэдняя школа выйшла пераможцай у штогадовым аглядзе-конкурсе сярод устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі вобласці на лепшую арганізацыю харчавання навучэнцаў. Па выніках 2012/2013 навучальнага года яна заняла першае месца ў намінацыіЛепшы абект грамадскага харчавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. 

У чым сакрэт смачных і, галоўнае, недарагіх абедаў у школьнай сталовай? Па адказ на гэта пытаннне карэспандэнт “ПК” адправілася ў аграгарадок.

На сённяшні дзень у Дунілавіцкай ЯС-СШ навучаюцца 173 вучні і 23 выхаванцы дзіцячага садка. Усе школьнікі атрымліваюць паўнацэнныя гарачыя абеды з трох страў і, за выключэннем 4 вучняў, якія пражываюць у Варапаеве і Паставах, харчуюцца на дзяржаўную датацыю без дадатковай бацькоўскай платы. Для вучняў 1-5 класаў, што наведваюць групу падоўжанага дня — а такіх 28 чалавек, у асноўным прыезджыя з іншых вёсак, — арганізаваны яшчэ і падвячорак. 14 хлопчыкаў і дзяўчынак са шмат­дзетных і малазабяспечаных сем’яў атрымліваюць яго таксама бясплатна.

— Дабівацца патаннення харчавання ў школьнай сталовай нам удаецца за кошт прадукцыі, вырашчанай на прышкольным участку, а ён у нас вялікі — 2,5 гектара, — расказвала намеснік дырэктара Дунілавіцкай ЯС-СШ па выхаваўчай рабоце В. А. Андрэйчык, якая з’яўляецца адказнай за арга­нізацыю харчавання. — Садзім практычна ўсю агародніну: бульбу, капусту, моркву, сталовыя буракі, цыбулю. Займаюцца гэтым, пачынаючы з высадкі расады, праполкі раслінак і заканчваючы зборам ураджаю, самі дзеці пад кіраўніцтвам настаўніцы Алены Пятроўны Макоўскай. Участкі з агароднінай замацаваны за класамі, і кожны даглядае сваю дзялянку. Працуюць вучні ахвотна, бо разумеюць: потым ім не трэба будзе плаціць за абеды ў школе.

Уласнай агароднінай школа забяспечвае сябе да самай вясны. Напрыклад, на гэты навучальны год нарыхтавала 6238 кілаграмаў бульбы, 1180 — капусты, 680 — морквы,  170 — буракоў. Апрыходваюцца яны ўсяго па 100 рублёў за кілаграм, што дае магчымасць не толькі ўкласціся ў рамкі дзяржаўнай датацыі на харчаванне вучняў (зараз яна складае ад 7758 да 9390 рублёў у залежнасці ад узросту вучняў), але і даваць дзецям дадаткова фрукты, пячэнне, мармелад, пасцілу. Іх, а таксама хлеб, мяса, крупы, макарону, малочную і іншую прадукцыю ўстанова, як і ўсе, купляе. Але пастаўляецца гэта напрамую, мінаючы пасрэднікаў.

— На якасць школьных абедаў ні вучні, ні іх бацькі не скардзяцца, — працягвала дзяліцца сакрэтамі гаспадарання Вольга Антонаўна. — На працягу года мы некалькі разоў робім апытанне бацькоў, у ходзе якога высвятляем, ці снедаюць дзеці дома і ці задаволены харчаваннем у школе: ці смачнае яно на іх погляд, ці задавальняе час прыёму ежы і г.д. Але і без таго адказ відавочны: нягледзячы на тое, што аб’­ёмы абедаў у нас вялікія, у адходах амаль нічога не застаецца. Ацаніць якасць абедаў маюць магчымасць і настаўнікі. Для педагогаў першая, другая і трэцяя стравы каштуюць у суме ўсяго каля 10 тысяч рублёў.

Вялікую ўвагу адмі­ністрацыя школы надае не толькі разнастайнасці меню, парадку і чысціні на харчаблоку, але і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы месцаў прыгатавання і прыёму ежы. На сённяшні дзень тут маюцца пасудамыечная машына, хлебарэзка, агароднінарэзка, мясарубка, электрапліта. Летась набылі сушылкі для посуду і рук, салатніцы, педальныя вёдры, магнітныя трымальнікі для нажоў, дазатары на вадкае мыла і дэзсродкі. Два гады назад — спецадзенне для старшакласнікаў, якія па чарзе дзяжураць у сталовай — накрываюць на стол для вучняў малодшых і сярэдніх класаў. Цяпер у кожнага з іх ёсць індывідуальныя шапачка, фартух і бэйджык. Каб мець сродкі для пакупак у сталовую, сёлета на прышкольным участку, акрамя агародніны, пасеялі зерневыя на продаж.

Але ўжо зараз у Ду­нілавіцкай ЯС-СШ ёсць усё неабходнае для арганізацыі сталовай па сучасных стандартах. Нездарма члены камісіі, якія наведалі школу з праверкай падчас памянёнага вышэй конкурсу, адзначылі, што яна з’яўляецца ўзорнай у плане абсталявання і арганізацыі харчавання вучняў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой