Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Майстэрства да Кіева давяло

Майстэрства да Кіева давяло

11 лістапада майстар-кандытар філіяла «Каапгандаль №2 райспажыўтаварыства» Святлана Карандашова з самага ранку атрымлівала віншаванні ад калег, кіраўніцтва і спецыялістаў філіяла. Для гэтага была важкая падстава. Святлана Леанідаўна толькі што вярнулася з Кіева, дзе праходзіў адкрыты міжнародны турнір «Арт-дызайн кулінарнага майстэрства». Вярнулася не з пустымі рукамі, а з двума дыпломамі другой ступені і сярэбранымі медалямі. Гэтых узнагарод яна ўдастоена за высокі прафесіяналізм і майстэрства, прадэманстраваныя ў намінацыях «Цукровыя кветкі» і «Святочны торт».

У сталіцы Украіны, куды накіравала яе кіраўніцтва райспажыўтаварыства,  Святлана Карандашова прадстаўляла не толькі пастаўскіх кандытараў, але і ў цэлым школу кандытараў сістэмы Белкаапсаюза. І не падвяла, выступіла выдатна, акрамя ўзнагарод, у ліку нямногіх шчасліўчыкаў атрымала яшчэ і сертыфікат на бясплатнае двухтыднёвае навучанне ў Кіеўскай акадэміі шэф-повараў і кандытараў.

На міжнародны тур­нір Святлана Леанідаўна прывезла цукровы букет у выглядзе звычайных кветак, якія растуць у агародчыку. Работа была доўгай і карпатлівай, бо кожны пялёстак, лісцік — а іх  сотні розных відаў і фарбаў — трэба было вырабіць уручную. Дапамаглі натхненне, творчасць, захопленасць.

Майстар-кандытар лічыць, што мяжы для самаўдасканалення не існуе. А гэта значыць, што яе залатыя рукі будуць тварыць з цукровай пасты новыя цуды ў выглядзе букетаў, кветкавых кампазіцый, упрыгожаных тортаў. А да ўзнагарод, заваяваных цяпер і на міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва, які праходзіў у Мінску ў верасні, абавязкова дабавяцца новыя.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой