“Пиранья” не адпуджвае, а прыцягвае

Навіна, што ў Паставах дзейнічае салон татуіровак “Пиранья”, здзівіла і зацікавіла. Няўжо ў нашым горадзе так шмат ахвотнікаў легчы пад іголку і пакінуць на сваім целе нязмыўны след? Па адказ на гэта і шматлікія іншыя пытанні накіравалася ў Дом быту, на другім паверсе якога і знаходзіцца салон.
Яго гаспадар — малады індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Каралёў. Ідэя адкрыць уласны тату-салон у яго ўзнікла гадоў пяць назад. Але па розных прычынах творчая мара была ўвасоблена ў жыццё толькі 1 чэрвеня сёлетняга года.
— Гэтай падзеі вельмі чакаў і адначасова хваляваўся: а раптам мае паслугі не будуць запатрабаваны? — расказваў Дзмітрый. — Усе сумненні развеяліся, калі кліенты пачалі прыходзіць адзін за адным. На руку сыграла і тое, што бліжэйшыя салоны знаходзяцца толькі ў Полацку і Мінску. Прыязджалі з іншых раёнаў, былі нават расіяне і латышы, якія адпачывалі на Нарачы.
У выніку за першы месяц працы зрабіў каля дваццаці пяці татуіровак. На такія лічбы не разлічваў нават у самых аптымістычных прагнозах.
Самы распаўсюджаны кантынгент — моладзь. Дзмітрый успамінае, што прыходзілі і 14-гадовыя юнакі (дарэчы, непаўналетнім тату набіваецца толькі з дазволу бацькоў). Былі людзі і перадпенсійнага ўзросту.
У кожнага кліента свае пажаданні. Адны прыходзяць у салон са сваімі эскізамі, іншыя падбіраюць малюнкі на месцы. У мужчын яны часцей за ўсё абстрактныя, а вось у жанчын фантазія куды больш багатая — яны просяць вытатуіраваць кветкі, зоркі, птушак, матылькоў… Ім жа прадастаўляецца паслуга перманентнага макіяжу. У залежнасці ад складанасці і колькасці выкарыстаных колераў праца займае ад гадзіны да некалькіх дзён (часам патрабуецца некалькі сеансаў).
— Працэдура вельмі балючая? — цікаўлюся.
— Нядаўна быў кліент, які падчас сеанса… заснуў, — усміхаецца мой суразмоўца. — Тут усё вельмі індывідуальна — у кожнага чалавека свой болевы парог. Залежыць і ад месца, дзе будзе тату: чым танейшая скура, чым бліжэй яна да косці, тым больш непрыемнымі будуць адчуванні.
Навічкі звычайна пужаюцца, асабліва калі я надзяваю пальчаткі і бяру ў рукі даўжэзныя іголкі. Але пасля першых уколаў супакойваюцца і вядуць сябе цярпліва.
Нанясенне татуіровак ажыццяўляецца з дапамогай якасных амерыканскіх машынак. Пры гэтым захоўваюцца ўсе санітарныя нормы.
— Каб набіваць тату, не трэба мець спецыяльнай медыцынскай адукацыі, — тлумачыць Дзмітрый Каралёў. — У самой працэдуры няма нічога складанага — літаральна на міліметр-паўтара прабіваецца эпідэрміс скуры. Нанесці здароўю ўрон можа толькі сам кліент, калі не будзе даглядаць татуіроўку пэўным чынам. Яе абавязкова трэба апрацоўваць антыбактэрыяльнай маззю, нельга расчэсваць, непажадана насіць сінтэтычныя рэчы.
А вось рабіць пірсінг права не маю, хаця кліенты вельмі часта пра яго пытаюцца. Тут без дыплома медыка не абысціся.
Урачом татуіроўшчык быць не павінен, а вось прафесіяналам — абавязкова. Адзін няправільны рух — і выправіць памылку ўжо немагчыма.
— Мая работа патрабуе выключнай дакладнасці, але, разам з тым, яна надзвычай творчая і цікавая, — гаварыў Дзмітрый. — І, як паказвае практыка, запатрабаваная. Несумненна, ёсць сярод нас тыя, хто не бачыць у татуіроўцы прыгажосці і лічыць яе чымсьці амаральным. Але, як кажуць, колькі людзей — столькі меркаванняў. Кожны сам выбірае, што для яго ў жыцці прымальна, а што не.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Разрушаем образы миллионеров из соц сетей
Подробнее Очень часто мы видим рекламные блоки в социальных сетях, где молодые миллионеры предлагают нам заработать кучу денег. Обычно, это юные 20-25 летние парни, которые не брезгают похвастать своими


