Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На базе Пастаўскага раёна прайшоў абласны семінар-нарада

Завяршаецца сельскагаспадарчы год. У полі засталіся толькі трактары, якія вядуць зяблевае ворыва. Астатняя тэхніка павінна быць пастаўлена на працяглае захоўванне і ў залежнасці ад стану пачаты яе рамонт. Гэтым пытанням, а таксама падрыхтоўцы рамонтнай базы для работы ў зімовых умовах быў прысвечаны абласны семінар-нарада, які 1 лістапада прайшоў на базе нашага раёна.

У ім удзельнічалі старшыня абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні С. А. Догель, начальнікі аддзелаў і галоўныя спецыялісты ўпраў­лення механізацыі аблсельгасхарчу, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па механізацыі, начальнікі раённых інспекцый “Дзяржтэхнагляду”, кіраўнікі рамонтных прад­прыемстваў і арганізацый вобласці.

Практычная частка семінара пачалася з наведвання філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” і аддзялення “Варапаева” ААТ “Пастаўскі райаграсэрвіс”, дзе яго ўдзельнікі азнаёміліся з работай па аптымізацыі тэрыторыі і навядзенні парадку на машынных дварах, падрыхтоўкай рамонтнай базы да работы ў зімовых умовах, пастаноўкай зернеўборачных камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне, стварэннем бяспечных умоў працы пры правядзенні рамонтных работ. Аб гэтым расказалі дырэктар філіяла М. А. Лаўцэвіч і галоўны інжынер райаграсэрвісу М. І. Бутар.

Асабліва карысным атрымалася наведванне машыннага двара ў Ляхаўшчыне. Кіраўніцтва філіяла і галаўнога прадпрыемства сёлета правялі яго аптымізацыю, у выніку чаго тэрыторыя двара стала больш кампактнай. Яна  абгароджана, зроблена падсыпка, у пэўным парадку выдзелены і абазначаны таблічкамі  пляцоўкі для захоўвання складанай сельскагаспадарчай тэхнікі і машын, металалому, утылізаваных шын, наведзены парадак на іншых аб’ектах машыннага двара.

На нарадзе была разгледжана і зацверджана абласная праграма падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення палявых работ у 2014 годзе, прааналізаваны ход выканання праграм энергазберажэння, будаўніцтва новых і мадэрнізацыі дзеючых зернесушыльных комплексаў, выканання дзяржзаказу па здачы металалому ў 2013 годзе.

Былі разгледжаны таксама пытанні арганізацыі і здачы ў рамонт вузлоў, агрэгатаў і поўнакамплектных машын на падведамных прадпрыемствах ААТ “Віцебскі аблаграсэрвіс”, правядзення тэхнічнага абслугоўвання трактароў “Беларус-3022”, корма- і зернеўборачных камбайнаў, выканання іншых работ, звязаных з падрыхтоўкай тэхнікі. З інфармацыямі і паведамленнямі выступілі  начальнікі аддзелаў,  інспектары і ін­шыя спецыялісты аблсельгасхарчу і абласных тэхнічных службаў.

Вынікі работы нарады падвёў старшыня абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і  харчаванні С. А. Догель.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой