Пятля для каханай
Узаемаадносіны ў сям’і на грамадскае абмеркаванне звычайна не выносяцца. Калі яны пабудаваны на ўзаемапавазе і любові, то гэта і так добра бачна. Але, на жаль, бывае і наадварот: у сям’і напружаная атмасфера, учыняецца насілле, а пацярпелыя і сведкі маўчаць. У выніку сямейныя дэспаты становяцца ўсё больш жорсткімі, і паступова звычайныя сямейныя спрэчкі пераходзяць у крымінал
Афіцыйна маладыя людзі свае адносіны не рэгістравалі, адно аднаго кахалі, што і давала надзею на шчаслівую будучыню. Не бянтэжыла яе і тое, што Васіль К. (назавём яго так) не працаваў. Не ведала і пра яго “крымінальныя ўніверсітэты”.
З законам у свае 30 “з хвосцікам” гадоў Васіль пачаў канфліктаваць даўно. Першы раз быў асуджаны ўмоўна за хуліганства ў 1999 годзе. Потым з невялікімі інтэрваламі адбываў тэрміны за крадзяжы, наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў з хуліганскіх намераў. Апошні раз вызваліўся ў 2011 годзе і, здаецца, адумаўся, захацеў пажыць правільна. Ды і дзяўчыну добрую сустрэў, якая па-сапраўднаму яго пакахала. Але не заладзілася. І ўсяму віной — гарэлка. На цвярозую галаву — памяркоўны, удумлівы, разважлівы, а вып’е — агрэсіўны, жорсткі, запальчывы. А ў спіртное Васіль уцягваўся ўсё больш і больш. І калі ў такім стане было што не па ім, яго грамадзянская жонка трапляла “пад раздачу”.
Жорсткія разборкі пачаліся са студзеня гэтага года. Не так сказала, папракнула, што прыйшоў нецвярозы, не так уключыла тэлевізар, не тое, што гаварыў, зрабіла, банкаўскую картку не пакінула дома, не там паклала грошы — гэтыя і шматлікія іншыя, але такія ж дробязныя прычыны і давалі падставу для скандалаў.
Толькі словамі не абмяжоўваўся, пачаў распускаць рукі. Біў кулакамі, нагамі, палкай, душыў — не цырымоніўся, бо яго ахвяра пакорліва маўчала, што і падлівала масла ў агонь. Дайшло да таго, што падчас чарговага скандалу ў сакавіку пагражаў забойствам. Потым павёў жанчыну на кухню, дзе ў шафе паспеў загадзя прыладзіць пятлю са шнурка, якую і накінуў на шыю няшчаснай, пачаў яе зацягваць. Потым адпусціў і прымусіў сваю каханую напісаць перадсмяротную запіску, быццам яна развітваецца з жыццём па сваёй волі, вінаваціць нікога не трэба. Ад страху тая рабіла ўсё, што загадваў Васіль, баялася нават запярэчыць.
Яна і раней так пакорліва сябе паводзіла. Хадзіла з сінякамі, хавалася ад п’янага і злога грамадзянскага мужа ў сябровак, родных, але маўчала: б’е — значыць, кахае. Працверазеўшы, Васіль слёзна прасіў прабачэння, кляўся ў каханні, і яна з лёгкасцю ўсё яму даравала. Тыдзень, два, а то і месяц жылі ціха-мірна, а потым пачыналася ўсё спачатку.
Красавік запомніцца жанчыне на ўсё жыццё: два дні яна была ў страху. Увечары пасварыліся, Васіль яе ўдарыў, а назаўтра збіў рукамі і нагамі на горкі яблык. Уцячы і схавацца ў той дзень не ўдалося, але ўсё ж паспела, калі Васіль ганяў яе па хаце, выклікаць міліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў буяна арыштавалі. Пачалося следства, у ходзе якога і высветліліся факты сістэматычнага нанясення пабояў, пагрозы забойствам. Такія дзеянні падпадаюць пад артыкулы 154 і 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справа была перададзена ў суд.
Падчас судовага пасяджэння і пацярпелая, і сведкі ўсе факты пацвердзілі. Васіль К. сваю віну прызнаў поўнасцю, пакаяўся. Шчыра прасіла не пазбаўляць свайго каханага волі і пацярпелая, пацвердзіла, што прэтэнзій да яго не мае, усё даравала і яны памірыліся.
З улікам усіх абставін справы абвінавачаны быў асуджаны да арышту тэрмінам на шэсць месяцаў. З прыгаворам суда не пагадзіўся пракурор і падаў пратэст у судовую калегію па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда. Пасля разгляду справы калегія назначыла Васілю К. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 3 месяцы з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. А яго каханая чакае дзіця…
Н. ЖУКАВА,суддзя.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


