Не бяднее «блакітная ніва»

Сярод 20 рыбаводчых і рыбалоўных арганізацый Беларусі адным са старэйшых з’яўляецца рыбгас “Навінкі”. У наступным годзе ён будзе адзначаць свой 75-гадовы юбілей. У працоўнай біяграфіі калектыву здаралася рознае. Але, нягледзячы ні на што, “Навінкі” не толькі застаюцца на плаву, але і штогод атрымліваюць па тысячы і больш тон таварнай рыбы, працуюць з прыбыткам. Займаючы па плошчы дзясятае месца, тут маюць сёлета пяты паказчык у краіне па аб’ёме вытворчасці. У сукупнасці з іншымі данымі эканамічнага развіцця прадпрыемства на працягу апошніх гадоў з’яўляецца лідарам у галіне, чатыры разы запар выходзіла пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва.
Працэс адлову рыбы займае каля трох месяцаў і заканчваецца ў сярэдзіне лістапада. Першай завяршыла работу на выроставых сажалках брыгада Уладзіміра Гузарава. Рабочыя вылавілі і адправілі на “зімоўку” 125 тон сяголетка сярэдняй навагай 25 грамаў. А вось на нагульных сажалках пуціна не спыняецца ні на дзень. Рыбакі брыгады Вячаслава Яцэвіча не лічацца ні з часам, ні з надвор’ем. У іх “сеткі” трапіла ўжо 850 тон карпа, таўсталобіка, амура, карася, шчупака і сома. Дамінуючым з’яўляецца карп, якога вылаўлена 660 тон.
Выпрацаваны гадамі вытворчы цыкл і сёння застаецца нязменным. За дзень сартавальны ўчастак здольны прапусціць да 30 тон рыбы. Яна размяркоўваецца па вазе і відах, дастаўляецца на прыёмны ўчастак. Адна частка жывой рыбы загружаецца ў спецыяльна абсталяваныя машыны з рэзервуарамі для далейшай рэалізацыі, другая трапляе ў зімавальныя сажалкі.
Для гэтага штодзённа задзейнічана да 14 адзінак транспартных сродкаў, у тым ліку 8—10 аўтамашын развозяць прадукцыю па магазінах, самастойна прадаюць на рынках і ў іншых месцах. Аддзел, які ўзначальвае Віталій Новікаў, кожны месяц рэалізуе па 100 і больш тон жывой рыбы. 85% яе прыпадае на рынкі збыту Прыдзвінскага краю. Яна пастаянна прадаецца ў абласным цэнтры, Полацку, Наваполацку, пераважнай большасці раённых цэнтраў. Асаблівым попытам прадукцыя з Навінак карыстаецца ў пакупнікоў з Докшыц, Лепеля, Вілейкі Мінскага раёна. Шырокая геаграфія продажу рыбы і на Пастаўшчыне. Купіць яе ёсць магчымасць не толькі ў жыхароў райцэнтра, гарпасёлкаў, але і аграгарадкоў, іншых населеных пунктаў. Так, нядаўна жыхары Лучая ўмомант раскупілі сома, кошт якога вышэйшы за ўсе іншыя віды рыбы.
— Статыстыка сведчыць, што жыхары Беларусі ў параўнанні з жыхарамі іншых краін менш спажываюць рыбы, у тым ліку свежай, — адзначыў дырэктар рыбгаса А. П. Ліхаманаў. — На выпраўленне гэтай сітуацыі і накіравана Дзяржаўная праграма развіцця рыбнай галіны на 2011—2015 гады. У адпаведнасці з ёй, адбыўся значны рост вытворчасці сажалкавай прадукцыі, якая па сваіх смакавых і пажыўных якасцях цалкам здольна канкурыраваць з многімі відамі марской рыбы. З таго ж карпа можна рабіць хатнія селядцы, закатваць кансервы, гатаваць барбекю, чым і займаюцца многія людзі, якія жывуць побач з вадаёмамі, прывыклі да рыбы, умеюць прыгатаваць яе. Мы свядома стрымліваем цэны на рыбу і сёння на рынках прадаём карпа сярэдняга па 21150 рублёў за кілаграм, карпа адборнага — па 26300 рублёў пры сярэднім сабекошце 19000 рублёў. Цэны на нашу рыбу засталіся на ўзроўні мінулага года, у той час як на паліва, камбікорм павялічыліся на 30%. Таму з кожным годам усё складаней працаваць з прыбыткам, укладваць уласныя сродкі ў вытворчасць, павялічваць заработную плату. Пакуль нам гэта ўдаецца. Увогуле, на працягу апошніх сямі гадоў яшчэ не было выпадку, каб затрымалі выплату зарплаты, іншыя выплаты, прадугледжаныя калектыўным дагаворам. Для таго, каб палепшыць эканамічную сітуацыю, трэба перагледзець датацыйную мадэль, якая існуе ў краіне. У першую чаргу трэба дапамагаць тым, хто можа і хоча працаваць. Дарэчы, пра гэта неаднойчы гаварыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў адносінах да сельгасвытворцаў. Што датычыць непасрэдна дзяржаўнай дапамогі нашаму рыбгасу, то яна складае менш за 10% ад фактычных затрат.
“Навінкі” — поўнасістэмная сажалкавая гаспадарка. Тут дзейнічае інкубацыйны цэх, дзе атрымліваюць ікру, потым лічынак і малькоў. На выроставых і нагульных сажалках строга захоўваецца тэхналогія, якая ўключае не толькі збалансаванае кармленне, але і шмат іншых фактараў. Усімі гэтымі працэсамі прафесійна і граматна ўпраўляе галоўны рыбавод Аляксандр Пушкін.
Важным з’яўляецца і тое, што ў рыбгасе сфарміраваўся дружны працавіты калектыў. І хаця за апошнія гады адбылося яго абнаўленне, прафесія рыбака па-ранейшаму ў пашане, з’яўляецца галоўнай крыніцай жыцця і дабрабыту для 70 чалавек і іх сем’яў. Лепшай характарыстыкай работы калектыву з’яўляецца той факт, што ў рыбгасе прадукцыйнасць працы ў два разы вышэйшая, чым у сярэднім па Дэпартаменце меліярацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Тут з павагай называюць прозвішчы рыбавода Генадзія Бервячонка, вадзіцеля Мікалая Таболы, зваршчыка Валерыя Якімовіча, сямейны экіпаж у складзе вадзіцеля і прадаўца Віктара і Ніны Кянько, іншых работнікаў прадпрыемства. Калі для работніка брыгад па адлове рыбы самы напружаны і цяжкі перыяд асенні, то для тых, хто займаецца рэалізацыяй прадукцыі, гэта яшчэ і зіма, вясна. Словам, як адзначыў Аляксандр Пятровіч Ліхаманаў, які ўжо восем гадоў ўзначальвае прадпрыемства, клопатаў хапае ўсім. Іх павінна прыбавіцца і яшчэ, бо ў планах будаўніцтва цэха па перапрацоўцы сажалкавай рыбы. На жаль, не паспеўшы як след разгарнуць работы, іх давялося згарнуць, бо адсутнічае фінансаванне, немагчыма атрымаць крэдытныя сродкі.
Тым не менш кіраўнік і спецыялісты, усе рыбгасаўцы спадзяюцца на тое, што сітуацыя павінна выправіцца. Вынікамі сваёй працы (а сёлета будзе атрымана 1150 тон таварнай рыбы) яны пацвярджаюць жыццядзейнасць калектыву, які пры дзяржаўнай падтрымцы здольны яшчэ на большае.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Разрушаем образы миллионеров из соц сетей
Подробнее Очень часто мы видим рекламные блоки в социальных сетях, где молодые миллионеры предлагают нам заработать кучу денег. Обычно, это юные 20-25 летние парни, которые не брезгают похвастать своими


