Змястоўна і арганізавана
30—31 кастрычніка Пастаўшчына прымала абласны семінар намеснікаў начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў на тэму “Тэхналогія ажыццяўлення самакантролю дзейнасці ўстаноў адукацыі”.
Па словах аднаго з арганізатараў семінара, дацэнта кафедры кіравання і тэхналогіі адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі А. У. Грачыха, наш раён быў выбраны месцам правядзення такога важнага мерапрыемства невыпадкова: ён выгадна адрозніваецца ад іншых раёнаў Віцебшчыны па ажыццяўленні самакантролю дзейнасці, пачынаючы ад райаддзела адукацыі і заканчваючы дашкольнымі ўстановамі. Якімі напрацоўкамі ў гэтым плане валодаюць пастаўскія педагогі, гаспадары расказалі і паказалі гасцям.
Пачаўся семінар у пастаўскай СШ №1 са знаёмства ўдзельнікаў з выставай “Самакантроль ва ўстанове адукацыі”, якая размясцілася ў актавай зале школы, дзе і праходзіла першая, тэарэтычная, частка мерапрыемства. Адкрыў яго намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, які, вітаючы прысутных, адзначыў:
— Работа школы і сістэмы адукацыі ў цэлым адыгрывала і адыгрывае вялікую ролю ў нашым жыцці, бо, якімі б рэсурсамі ні валодала дзяржава, галоўны з іх — гэта чалавечы патэнцыял. А фарміруюць яго менавіта настаўнік і школа. Вельмі добра, што ладзяцца такія семінары. У любой сферы важна валодаць інфармацыяй пра тое, як жывуць і працуюць калегі, якія ў іх новаўвядзенні, падыходы і погляды. Важна абмяняцца думкамі, знайсці тое рацыянальнае зерне, якое можна прымяніць у сваёй рабоце.
Юрый Мікалаевіч коратка расказаў пра асаблівасці нашага раёна і яго сацыяльную сферу — культуру, ахову здароўя і спорт. Таксама гасцям быў прадэманстраваны невялікі фільм пра Паставы, зняты мясцовым тэлебачаннем. У сваю чаргу начальнік райаддзела адукацыі А. Я. Кашырын дастаткова падрабязна пазнаёміў усіх з сістэмай адукацыі Пастаўшчыны. Прысутныя даведаліся, колькі ў нас школ і дашкольных устаноў, вучняў і выхаванцаў дзіцячых садкоў, наколькі добра раён забяспечаны педагагічнымі кадрамі і які іх прафесійны ўзровень.
А затым удзельнікі перайшлі непасрэдна да тэмы семінара. Перад прысутнымі выступілі намеснік начальніка РАА Л. К. Грачанік і загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Р. Я. Шубелька, дырэктары Пастаўскай гімназіі, Старадворскай базавай школы і сацыяльна-педагагічнага цэнтра С. Ч. Каранеўскі, А. І. Ластоўская і Н. В. Селіванава, намеснікі дырэктараў пастаўскіх СШ №1, ясляў-сада №2 і раённага цэнтра дзяцей і моладзі Н. Ю. Ярынская, Д. В. Бераза і Т. І. Шумуліанене. Яны расказалі, як ажыццяўляюць самакантроль дзейнасці розныя ўстановы адукацыі і якая работа праводзіцца ў гэтым плане раённым аддзелам.
Прадоўжыўся семінар у яслях-садзе №1 “Крынічка”. Там госці змаглі пазнаёміцца з умовамі навучання і выхавання дашкалят: наведалі некалькі груп, фізкультурную і музычную залы. Пабывалі таксама ў плавальным басейне, дзе займаюцца дзеткі не толькі гэтага, але і іншых гарадскіх садкоў. А перад тым загадчыца “Крынічкі” Л. Я. Канчаніна расказала пра ўстанову і педкалектыў, методыкі і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць выхавальнікі ў рабоце. А маленькія выхаванцы садка з дапамогай вершаў і песень прадэманстравалі свае таленты.
Наступным аб’ектам наведвання стала Дунілавіцкая яслі-сад-сярэдняя школа, дзе ўдзельнікаў семінара сустракалі дырэктар В. А. Бульбяноў і яго намеснікі па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Пасля невялікага экскурсу ў гісторыю будаўніцтва школы, якая “вырасла” дзякуючы намаганням Васілія Аляксандравіча і актыўнай падтрымцы былога старшыні абласнога выканаўчага камітэта У. П. Андрэйчанкі, госці даведаліся, чым жыве ўстанова сёння: колькі дзяцей у ёй навучаецца, як арганізаваны адукацыйны працэс і харчаванне школьнікаў (сёлета Дунілавіцкая ЯС-СШ выйшла пераможцай па арганізацыі харчавання сярод навучальных устаноў вобласці), які лёс яе выпускнікоў. Асобны акцэнт быў зроблены на своеасаблівай візітнай картачцы школы — прафесійнай адукацыі (з 1976 года тут паспяхова рыхтуюць вадзіцеляў катэгорый “А”, “В”, “С” і трактарыстаў) і турызме. Пра пешаходны і велатурызм падрабязна распавёў В. А. Бульбяноў, які на працягу многіх гадоў з’яўляецца заснавальнікам і нязменным кіраўніком турыстычнага клуба “Надзея”. Свой расказ ён ілюстраваў відэафільмам пра адзін з апошніх велапаходаў і фотаслайдамі. А затым у гасцей была магчымасць прайсціся па школе і паглядзець вучэбныя кабінеты, спартыўную і трэнажорную залы, сталовую, дзе іх чакаў сытны абед.
Трэба сказаць, што гэта ўнікальная ва ўсіх сэнсах навучальная ўстанова зрабіла на гасцей моцнае ўражанне. Асабліва шмат іх засталося ад семінара ў цэлым, які парадаваў не толькі сваёй змястоўнасцю, але і выдатнай арганізацыяй. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана добрая культурная праграма, якая ўключала ў сябе экскурсію па горадзе і канцэрт — у ім выступілі вучні гарадскіх і сельскіх школ, а таксама педагогі. Падводзячы вынікі работы, усе адзначалі, што арганізатарам мерапрыемства ў асобе А. У. Грачыха і супрацоўнікаў раённага аддзела адукацыі ўдалося за вельмі кароткі час прадэманстраваць шырокі спектр работы па вузкім, але вельмі актуальным пытанні, і дзякавалі за прадастаўленую магчымасць пазнаёміцца з лепшымі педагогамі Пастаўшчыны.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


