Уступіла толькі віцебскім цырульнікам
У нядзелю, 20 кастрычніка, лепшыя цырульнікі вобласці сабраліся ў Віцебску, каб прыняць удзел у традыцыйным конкурсе цырульніцкага майстэрства. Яго арганізатар — дзяржаўная установа «Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці». Конкурс праводзіцца з перыядычнасцю раз у два гады.
Сёлета конкурс праходзіў на базе цырульні ААТ «Мир услуг Плюс». Для ўдзелу ў ім былі запрошаны прыватныя структуры, навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць цырульнікаў, і прадпрыемствы вобласці. Паставы прадстаўляла Анастасія Ляпіліна. У галіне дзяўчына 4 гады. Спачатку працавала касірам-прыёмшчыкам, на падмене — цырульнікам. Працаваць у жаночую залу перайшла год таму. За гэты час зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку — безадмоўная, ініцыятыўная, прыхільніца ўсяго новага. Напэўна, таму ўдзельнічаць у конкурсе цырульніцкага майстэрства прапанавалі менавіта ёй. Дзяўчына, не раздумваючы, згадзілася, сама вызначылася з выбарам намінацыі, знайшла мадэль.
Для Анастасіі ўдзел у такім конкурсе ў навіну, таму моцна хвалявалася. Тым больш што канкурыраваць удзельніцам з Пастаў і Чашнікаў прыйшлося з вельмі моцнымі сапернікамі з Віцебска, Полацка, Наваполацка і Оршы.
— Хоць я і хвалявалася, але ў сваіх сілах не сумнявалася, ведала, што пакажу добры вынік, — дзеліцца нядаўнімі трывогамі Анастасія Ляпіліна. — На конкурсе рабіла асіметрычную стрыжку, валасы мадэлі (угаварыла ёй быць сваю сяброўку) пафарбавала ў 4 колеры. Атрымалася ярка і прыгожа. На выкананне ўсіх заданняў — а гэта стрыжка і ўкладка валасоў, нанясенне макіяжу, падбор убору і ўпрыгожванняў — мне і іншым юніёрам (да 25 гадоў) адводзілася 45 хвілін, астатнім цырульнікам — 40. Пасля завяршэння конкурсу члены журы разбіралі кожную работу індывідуальна. Асаблівая ўвага звярталася на недахопы, у пэўным сэнсе атрымаўся семінар-вучоба. Абавязкова буду кіравацца ў рабоце тымі сакрэтамі, якія мне адкрылі прызнаныя майстры.
Надзеі Анастасіі Ляпілінай паказаць добры вынік на конкурсе апраўдаліся — у намінацыі «Модная жаночая стрыжка з укладкай» яна заняла трэцяе месца, саступіўшы пальму першынства толькі абласным цырульнікам з ААТ «Мир услуг Плюс». Такім вынікам сваёй падапечнай дырэктар Пастаўскага райбыткамбіната Таццяна Аркадзьеўна Гладковіч задаволена:
— Мэта такіх конкурсаў — павышэнне прафесіяналізму майстроў-цырульнікаў, абмен вопытам, перадавымі тэхналогіямі і кірункамі. Гэта асабліва актуальна для спецыялістаў з такіх невялікіх гарадоў, як наш, — дзеліцца ўражанямі Таццяна Аркадзьеўна. — Акрамя таго, што Насця ўзбагацілася новымі ведамі, па выніках конкурсу ёй устаноўлена штомесячная надбаўка за прафмайстэрства ў памеры 15% ад тарыфнай стаўкі, будзе павышаны разрад з 4-га да 5-га. У далейшым дзяўчыну, безумоўна, чакае прафесійны рост.
Па выніках абласнога конкурсу сфарміравана зборная каманда Віцебшчыны для ўдзелу ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па цырульніцкім майстэрстве «Стыль і прыгажосць», які адбудзецца 7-9 лістапада ў Мінску. Прыняць удзел у чэмпіянаце запрасілі і Анастасію Ляпіліну.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Фота прадстаўлена А. ЛЯПІЛІНАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


