У казацкім аддзеле — папаўненне
Для жыхароў Пастаў ужо стала звычайным бачыць казакаў у царкве, падчас патрулявання ў горадзе, пры правядзенні свят і іншых масавых мерапрыемстваў. Яны частыя госці ў школьнікаў, не толькі выступаюць перад імі, але і дапамагаюць арганізоўваць і праводзіць святы, сустрэчы. Нядаўна каманда казацкага аддзела заняла першае месца ў раённай спартакіядзе сярод добраахвотных дружын. Нягледзячы на тое, што гэта грамадскае фарміраванне з’яўляецца адным з самых маладых, яго члены ўсё часцей заяўляюць пра сябе актыўнай работай у розных кірунках.
Папаўняюцца і рады казацтва. Вось і ў мінулую суботу ля пастаўскага храма Святога Мікалая Цудатворца адбылася цырымонія прыняцця Казацкага слова (прысягі) маладым пастаўчанінам Іванам Шкорнікам. Сёлета ён закончыў Пастаўскі дзяржаўны прафтэхкаледж сельскагаспадарчай вытворчасці, цяпер працуе на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Па добрай традыцыі да прыняцця Казацкага слова Івану быў дадзены выпрабавальны тэрмін, на працягу якога будучы казак знаёміўся са Статутам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае казацтва”, яго гісторыяй, спраўляў сабе форменнае адзенне, удзельнічаў у жыцці арганізацыі. Перад урачыстым прыняццем абяцання, як і належыць сапраўднаму хрысціяніну, ён спавядаўся і прычашчаўся ў царкве.
Прыняцце Казацкага слова праходзіла пры непасрэдным удзеле духоўнага настаўніка пастаўскіх казакаў протаіерэя Валерыя Пашкевіча, намесніка Вярхоўнага атамана казацкага палкоўніка Г. А. Жумянка, начальніка юрыдычнага аддзела РГА “Беларускае казацтва” казацкага генерала С. М. Нікалаенкі, а таксама казакаў з Мінскага і Жодзінскага аддзелаў.
Пасля таго, як Іван Шкорнік прамовіў тэкст прысягі, ён прыклаўся да крыжа і сцяга грамадскага аб’яднання, які для рытуала спецыяльна прывезлі з Мінска. Уступаючы ў рады Беларускага казацтва, юнак урачыста паабяцаў быць верным праваслаўнай хрысціянскай веры, добрасумленным, храбрым і дысцыплінаваным, не парушаць свайго слова з-за карыслівасці, роднасці, дружбы або варожасці.
Іван Шкорнік атрымаў віншаванні з прысваеннем яму першага чына — казак — ад кіраўніцтва РГА “Беларускае казацтва”, вайсковага старшыны Пастаўскага казацкага аддзела А. М. Зазуліна, а таксама намесніка старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёва, які станоўча ацаніў дзейнасць грамадскай арганізацыі, выказаў надзею, што пакладзеныя ў яе аснову ідэалы будуць пашырацца сярод моладзі, служыць на карысць Айчыны.
Суботняя ўрачыстасць стане памятнай і для падесавула Дзмітрыя Плешавені, які атрымаў узнагароду за асабісты ўклад у перамогу каманды Пастаўскага казацкага аддзела на раённых спаборніцтвах сярод добраахвотных дружын.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


