Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб не гуляў “чырвоны певень”

Каб не гуляў “чырвоны певень”

Заўтра на тэрыторыі Віцебскай вобласці заканчваецца месячнік навучання насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. У яго рамках Пастаўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з усімі субектамі прафілактыкі праведзена абследаванне прыватнага жылога сектара: правераны стан пячнога ацяплення, электраабсталявання і аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Падчас гэтага месячні­ка — а ён другі па ліку з пачатку года (першы праводзіўся ў сакавіку) — супрацоўнікі РАНС пабывалі практычна ва ўсіх куточках раёна і абышлі самыя праблемныя домаўладанні, якія раней ужо правяралі іншыя зацікаўленыя асобы і выявілі там парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. У адным з такіх рэйдаў, па Курапольшчыне, разам з намеснікам начальніка РАНС па Дзяржаўным пажарным наглядзе В. А. Ожалем, начальнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Паставы А. І. Рудніцкім, інспектарам групы прапаганды і навучання А. А. Мухлем і старшынёй Курапольскага сельскага Савета М. П. Нагановіч (яна ж — старшыня аглядавай камісіі па праверцы жылога сектара) удзельнічала карэспандэнт “Пастаўскага краю”.

Трэба сказаць, што пытанне выканання насельніцтвам, асабліва тым, якое пражывае ва ўласных дамах, правілаў пажарнай бяспекі на сённяшні дзень з’яўляецца вельмі актуальным. З 32 пажараў, якія адбыліся ў нашым раёне з пачатку гэтага года, 26 прыпадаюць на прыватны жылы сектар. Пазбегнуць страты жылля і маёмасці і захаваць чалавечыя жыцці дапамагаюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія павінны быць устаноўлены ў кожным доме, у першую чаргу там, дзе ёсць маленькія дзеці, пражываюць адзінокія састарэлыя. Але, як паказала праверка, у многіх дамах апавяшчальнікі адсутнічаюць або знаходзяцца ў нерабочым стане.

Вялікую пагрозу ўзнікнення пажару ўяўляюць сабой няспраўныя пробкі ў электралічыльніках. Асобныя ўмельцы ўстанаўліваюць у іх “жучкі” і працягваюць эксплуатаваць далей. Але ў выпадку кароткага замыкання электра­праводкі такая пробка не адключыцца, провад пачне награвацца і адбудзецца ўзгаранне. У пробках з “жучкамі” супрацоўнікі РАНС здымалі і забіралі з сабой засцерагальнікі, каб гаспадары не паставілі іх на месца. Былі выяўлены і іншыя звязаныя з электрычнасцю парушэнні: заклееныя шпалерамі правады і асобна выведзеныя, якія не эксплуатуюцца, свя­цільнікі без ахоўных плафонаў.

Не менш заўваг выклікаў і стан пячнога ацяплення. У некаторых дамах на печах меліся трэшчыны, праз якія праходзіў дым, каля іх адсутнічалі перадтопачныя лісты, коміны былі абкладзены цэглай не на ўсю вышыню паддашкавага памяшкання, а самі паддашкі захламлены гаручымі матэрыяламі. У адным доме печ, наогул, нагадвала камін: топка не абсталявана дзверцай, няма паддувала. А, між тым, па хаце бегаюць маленькія дзеці…

У сем’ях з дзецьмі ўдзельнікі рэйда правяралі таксама наяўнасць паліва на зіму. Праўда, трапіць да некаторых з іх так і не атрымалася: даведаўшыся, што праводзіцца праверка, гаспадары сышлі з дома або проста замкнулі дзверы, зрабіўшы выгляд, што іх няма. Усяго ў той дзень было праверана каля 50 дома­ўладанняў у вёсках Рыбчаны, Валодзькі, Турлы і Целякі. Скла­дзены два адміністрацыйныя пратаколы і выдадзена некалькі інструкцый-прапаноў гаспадарам ухіліць выяўленыя парушэнні пажарнай бяспекі, вызначаны канкрэтныя тэрміны на гэта. Кожнаму, у каго пабывалі дома, у чарговы раз нагадалі пра неабходнасць няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі і выдалі спецыяльныя памяткі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой