Гісторыя — заўсёды цікава
У дзяцінстве Сяргей любіў слухаць розныя легенды пра мінулае, якія расказваў дзед. Яго цікавіла гісторыя свайго роду, традыцыі стараверскіх сем’яў, да якіх належаць і Васільевы. Калі падрос, спрабаваў “дакапацца” да вытокаў паходжання прозвішча і каранёў продкаў. А прыйшоў час выбіраць прафесію — задумаўся. Падабалася кулінарыць, дапамагаць маці на кухні і штосьці майстраваць з дрэва. Вагаўся, чаму аддаць перавагу. Дакументы падаў у Аршанскае педагагічнае вучылішча.
— Студэнцтва — цудоўны час, — гаварыў Сяргей Сцяпанавіч. — Да сённяшняга дня памятаюцца засвоеныя ўрокі, выезды восенню ў гаспадаркі на ўборку бульбы. Там мне дарэчы аказаліся поварскія здольнасці, і я звычайна працаваў на кухні. Потым была служба ў арміі. І зноў школа.
Спачатку С. С. Васільеў з’яўляўся настаўнікам працы ў Апідамскай школе, потым — завучам у Палескай, з 2007-га — у Лынтупскай сярэдняй. І хоць мае схільнасць да фізікі, валодае матэматычным мысленнем, цікавасць да гісторыі прывяла яго на завочнае аддзяленне Магілёўскага педагагічнага ўніверсітэта. Цяпер ён настаўнік гісторыі.
— Гэта прадмет, па якім пастаянна знаходжу штосьці новае як для сябе, так і для вучняў, — расказваў Сяргей Сцяпанавіч. — Акрамя падручнікаў, існуе шмат іншых крыніц інфармацыі, з якіх раблю адкрыцці.
Прымусіць любіць той ці іншы прадмет нельга. А вось захапіць цікавым выкладаннем можна. Гісторыю ў Лынтупскай школе любяць. З года ў год прыхільнікі гэтага прадмета прымаюць удзел у розных практычных і навуковых канферэнцыях як у раёне, так і ў вобласці, выходзяць пераможцамі прадметных алімпіяд. Вось і ў мінулым навучальным годзе выпускнік школы Максім Данілаў заняў першае месца на раённай алімпіядзе і трэцяе — у вобласці. Праца настаўніка ацэньваецца па ведах вучняў. Таму Сяргей Сцяпанавіч Васільеў неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі як раённага аддзела адукацыі, так і раённага выканаўчага камітэта. Фотаздымак настаўніка занесены на Дошку гонару аддзела адукацыі.
— Лынтупы — мядзведжы куточак, — жартаваў настаўнік. — Пасёлак знаходзіцца на самым ускрайку раёна і рэспублікі. І дзецям вельмі важна ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах раённага ўзроўню. Я іх да гэтага падштурхоўваю. Сустрэчы з равеснікамі даюць магчымасць параўнаць свае веды з ведамі іншых, самарэалізавацца і самазацвердзіцца. Прызавыя месцы стымулююць вучня. Радуюся за поспехі сваіх выхаванцаў. Захапіўшыся прадметам, многія імкнуцца самі шукаць розную інфармацыю ў інтэрнэце, потым сваімі адкрыццямі дзеляцца са мной. Разважаем, дыскуціруем — гэта так цікава! Некаторыя выпускнікі выбралі для сябе далейшае вывучэнне гісторыі. На жаль, атрымаўшы дыплом універсітэта і адпрацаваўшы належныя два гады, уладкаваліся ў камерцыйныя структуры ў вялікіх гарадах. Але калі прыязджаюць дадому, сустракаемся, яны працягваюць цікавіцца нашымі адкрыццямі па гісторыі роднага краю.
Сяргей Сцяпанавіч часта адпраўляецца з вучнямі на раскопкі, вядзе даследчыя работы. На Лынтупшчыне, па словах настаўніка, яшчэ шмат нязведанага. Асабліва ў плане помнікаў, культавых камянёў. Такія экспедыцыі збліжаюць. Падчас іх дзеці не толькі лепш засвойваюць матэрыял, але і атрымліваюць жыццёвыя ўрокі.
— Кожны вучань — індывідуум, — гаварыў Сяргей Сцяпанавіч. — Да яго трэба знаходзіць свой “ключык”. Дзеці вельмі часта бачаць у настаўніку не толькі выкладчыка прадмета, але і дарадчыка, памочніка. За 25 гадоў работы ў школе цяжка падлічыць, колькі выпушчана вучняў. З многімі і праз гады падтрымліваю сувязі. Іх памяць — самая лепшая ўзнагарода.
Настаўніцай рускай мовы і літаратуры працуе жонка Сяргея Сцяпанавіча Алена Анатольеўна. Яна ў свой час закончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура, гісторыя”. У першым класе вучыцца дачушка Юля. І няма ў іх мяжы, дзе заканчваюцца школьныя справы і пачынаюцца хатнія. Школа для сям’і Васільевых — сэнс жыцця.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


