“Ветразь” дапамагае інвалідам
Кожны месяц больш за 250 дзяцей з розных гарадоў і раёнаў Прыдзвінскага краю праходзяць курс лячэння ў абласным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Ветразь”. А гэтай восенню колькасць пацыентаў часова павялічылася яшчэ на 40 чалавек. Імі сталі інваліды-калясачнікі і тыя, хто наведвае ў Паставах аддзяленне адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці аб аздараўленні інвалідаў, якая была дасягнута паміж дырэкцыяй цэнтра і ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Дабрачынная акцыя, да якой далучылася і цэнтральная райбальніца, праходзіць пад назвай “За здароўе — разам!” і пакуль з’яўляецца адзінай такога роду на Віцебшчыне.
— У нашай установе створана добрая база для правядзення комплексу медыцынскіх мерапрыемстваў па аднаўленні і ўмацаванні здароўя дзяцей, — адзначыў галоўны ўрач аздараўленчага цэнтра Уладзімір Нікіфараў. — Таму, калі паступіла прапанова ад кіраўніцтва раённай сацыяльнай службы аказаць дапамогу інвалідам, мы падтрымалі яе. Урачамі кожнаму індывідуальна былі назначаны водалячэбныя, фізіятэрапеўтычныя і іншыя працэдуры. Медыцынскі персанал з вялікай адказнасцю і разуменнем аднёсся да новых пацыентаў, а тыя, у сваю чаргу, з задавальненнем прымаюць усе назначэнні, пасябравалі з медработнікамі.
Усе клопаты па дастаўцы інвалідаў да месца аздараўлення ўзяў на сябе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Побач з імі пастаянна знаходзяцца загадчыца Вольга Гінько або спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання Крысціна Патаровіч, Ганна Мураўская і Барыс Шыман. З гатоўнасцю прыходзяць на дапамогу інвалідам-калясачнікам і вадзіцелі Сяргей Смірноў і Юрый Каравацкі.
Акцыя доўжыцца ўжо амаль два месяцы. І не было такога дня, каб не захоўваўся графік работы, каб хтосьці з інвалідаў спазніўся або адмовіўся ад бясплатнай дапамогі. Своечасовай і патрэбнай назвала яе Ала Дзямідка, якая стала калясачніцай у сямігадовым узросце. Яна выказала пажаданне, каб такія акцыі праводзіліся часцей, бо масаж, іншыя працэдуры вельмі патрэбны людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
— Мне тут вельмі спадабалася, — сказала яшчэ адна з пацыентак Оля Гуль. — Акрамя агульных працэдур, якія прымала, за некалькі сеансаў змагла пазбавіцца ад прастуднага захворвання. А якія прыветлівыя тут дзяўчаты і жанчыны! Ад іх нібы зыходзіць энергія, якая супакойвае, радасным робіць знаходжанне ў цэнтры.
Медыцынскія і сацыяльныя работнікі пераканаліся ў тым, што праведзеная ў горадзе акцыя пад назвай “За здароўе — разам!” аказалася вельмі карыснай для інвалідаў і павучальнай для саміх у плане арганізацыі і правядзення такіх мерапрыемстваў. Вырашана, што і ў далейшым на такой або іншай аснове гэту работу абавязкова трэба праводзіць.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


