Профессионал высочайшего класса

Генадзій Клянцэвіч — адзін з самых вопытных вадзіцеляў АТП №17. Ён належыць да ліку работнікаў, якія складаюць касцяк калектыву аўтапрадпрыемства і ў якіх яго кіраўніцтва ўпэўнена ў любых сітуацыях.
Баранку — раней грузавіка, а цяпер аўтобуса — Генадзій Кляменцьевіч круціць амаль чвэрць стагоддзя і нават не думае мяняць месца працы. Нягледзячы на тое, што такая магчымасць выдавалася не раз: клікалі, ды і зараз клічуць, і ў дзяржаўныя, і ў камерцыйныя структуры. Пры гэтым прызнаецца, што ніколі не марыў стаць прафесійным вадзіцелем, хоць з дзяцінства і сябраваў з тэхнікай. Усё вырашыў выпадак.
— У 1989 годзе я вярнуўся з арміі, — расказваў Г. К. Клянцэвіч. — Трэба было ўладкоўвацца на работу. У маёй бабулі на той час жылі на кватэры хлопцы з аўтапарка. Яны і сагітавалі мяне пайсці сюды вадзіцелем, тым больш што правы я меў: пасля школы закончыў Пастаўскае СПТВ. Спачатку працаваў у грузавым парку, на МАЗе з прычэпам. Ездзіў у камандзіроўкі ў Браслаў, Міёры, Шаркаўшчыну, вазіў шчэбень, гравій, пясок для будаўніцтва дарог у раёне. А праз чатыры гады перайшоў у легкавы парк, на гарадскія маршруты, бо наступіў цяжкі час — пачатак 90-ых. Ды і на старой машыне працаваць было складана. Праўда, і аўтобус мне далі стары, з-пад плота. Месяц збіраў яго разам са слесарамі і зваршчыкамі.
Пазней з рэстаўраванага “ЛіАЗа” Г. К. Клянцэвіч перасеў на “ЛАЗ”, які неўзабаве таксама спісалі. Першы новы аўтобус — чырвона-белы “Нёман”, які і сёння курсіруе па горадзе — Генадзій Кляменцьевіч атрымаў у 1998 годзе, акурат пад Новы год. А праз 8 гадоў далі новенькі “МАЗ”. Зараз “МАЗу” ўжо дзявяты год, але мяняць яго на навейшую машыну вадзіцель не хоча. Кажа, што за такі час вывучыў лепш за ўласны аўтамабіль, бо ўсё перабраў сваімі рукамі. Да таго ж сур’ёзных паломак пакуль, на шчасце, не здаралася.
Амаль кожны дзень а палове сёмай раніцы Г. К. Клянцэвіч выходзіць на лінію па маршруце “двойкі”, каб даставіць пасажыраў на работу, у школу, бальніцу… За змену, якая заканчваецца а палове сёмай вечара, робіць 8 кругоў па горадзе, праязджаючы 183 кіламетры. Акрамя таго, у буднія дні падчас другога перапынку адвозіць вучняў з СШ №3 у Целякі, дзе нядаўна закрылі школу.
Свой штодзённы маршрут з усімі прыпынкамі і “ляжачымі паліцэйскімі” вадзіцель ведае на памяць і можа праехаць па ім з заплюшчанымі вачыма. Тым не менш пастаянна прыходзіцца быць уважлівым, бо ў апошнія гады на дарогах з’явілася нямала маладых ліхачоў, якія часам ствараюць аварыйныя сітуацыі. Але прафесіяналізм і каласальны вопыт Генадзія Кляменцьевіча, які з’яўляецца вадзіцелем найвышэйшага, першага, класа, дапамагаюць пазбягаць дарожна-транспартных здарэнняў. Нездарма за гады работы ў АТП-17 ён тройчы ўзнагароджваўся нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь “За работу без аварый” трэцяй, другой і першай ступеняў.
— У параўнанні з тым, што было 20 гадоў назад, калі пачынаў працаваць на гарадскіх маршрутах, цяпер мы адпачываем за рулём, — кажа вадзіцель. — Аўтобусы ў асноўным сучасныя, камфартабельныя. Лёгка пераключаюцца перадачы, ёсць гідраўзмацняльнік руля, у кабіне цёпла, устаноўлены рэгістратары, якія фіксуюць увесь маршрут руху. І калі часам узнікаюць спрэчныя сітуацыі: напрыклад, пасажыры скардзяцца кіраўніцтву прадпрыемства, што аўтобус не заехаў у нейкі населены пункт або прыйшоў не па графіку, можна паглядзець па камп’ютары, як было на самай справе. Ну, а на тое, што моладзь у большасці сваёй надоўга не затрымліваецца ў аўтапарку, маўляў, нялёгкі тут вадзіцельскі хлеб, магу сказаць адно: усюды добра, дзе нас няма.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


