Мосты, остановки, метры, километры

Што такое добрая дарога? Кожны вадзіцель з упэўненасцю скажа: у першую чаргу бяспечная. І каб яна была такой, дарожнікі павінны своечасова праводзіць рамонтныя работы, устанаўліваць неабходныя знакі, рабіць падсыпку і ачыстку. Напярэдадні прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка — карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыла з начальнікам філіяла “Пастаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 132” С. А. РАГІНЕМ.
— Станіслаў Альфрэдавіч, асноўны клопат дарожнікаў — гэта падтрыманне аўтамабільных дарог у належным стане, павелічэнне тэрмінаў іх эксплуатацыі. Як спраўляецеся?
— У раёне 1362 кіламетры дарог. Амаль 980 з іх — на балансе нашага філіяла. У тым ліку 278 з асфальтавым пакрыццём, 437 — з гравійным, 260 — грунтавыя. Абслугоўваем 73 масты, 986 труб, што складае амаль 11900 метраў пагонных, 100 аўтапавільёнаў, 160 аўтапрыпынкаў. Стараемся, каб уся гэта гаспадарка знаходзілася ў добрым стане.
Дарогі рэгулярна грэйдзіруем, праводзім дробны ямачны рамонт, абкошваем абочыны, падфарбоўваем дарожныя знакі, пашкоджаныя мяняем на новыя, робім многае іншае для таго, каб рух на дарогах быў бяспечным. На гэта зрасходавана 6,5 мільярда рублёў, а ўсяго асвоена 25 мільярдаў. Раней у дарожны фонд пэўныя пералічэнні рабілі ўсе прадпрыемствы і арганізацыі. Гэтыя грошы ішлі на рамонт, будаўніцтва дарог. На жаль, з-за дрэннага фінансавання аб’ёмы работ значна зменшыліся. Сёлета не змаглі адрамантаваць ні аднаго кіламетра дарог, што знаходзяцца на балансе нашага прадпрыемства. Колькасць жа транспарту год ад году павялічваецца, дарогі зношваюцца хутчэй. І гэта выклікае трывогу за іх будучыню. Каб захаваць калектыў, забяспечыць яго жыццядзейнасць, прыходзіцца шукаць аб’екты для работы не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Падрадчыкамі выступаюць розныя арганізацыі.
— І дзе працуеце?
— Апошнім часам шмат займаемся пад’язнымі дарогамі да новабудоўляў раёна. Генеральны падрадчык — аграбудаўнічае прадпрыемства “Рассвет Пастаўскі”. Завяршаем работы каля Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Шмат зрабілі і будзем рабіць каля ўзводзімай фермы ў Коўзанах, новых дамоў па вуліцах Юбілейнай і Касманаўтаў, пабудаванага цэха па вытворчасці сыроў малочнага завода. Па дагаворы з унітарным прадпрыемствам “Жыллёва-камунальная гаспадарка” рамантавалі некаторыя гарадскія вуліцы. У бліжэйшы час здадзім у эксплуатацыю ўчастак лясной дарогі Балаі—Крашнева (заказчык — Пастаўскі лясгас). Дапамагаем сваім калегам з ДЭУ-66 з Мядзельскага раёна на будаўніцтве ў Свіры склада з усімі камунікацыямі для захоўвання солі. Заняты на добраўпарадкаванні новых аўтазаправачных станцый у Мінску. Нашы людзі і тэхніка працуюць у Наваполацку, Шаркаўшчыне, Лепелі.
— Не за гарамі зіма. Ці гатовы да выпрабаванняў снегам і марозам?
— Завяршаюцца нарыхтоўка пясчана-салянай сумесі, рамонт тэхнікі, неабходнай для расчысткі дарог. Праблема ў тым, што апошнія гады машынна-трактарны парк не абнаўляўся. Большасць энерганасычанай тэхнікі зношаная. Таму вельмі шмат залежыць ад беражлівасці людзей, іх майстэрства. Леташняя зіма была сур’ёзным выпрабаваннем, але мы яго вытрымалі. Дарожнікі не лічыліся з часам, працавалі і днём, і ноччу, за што шчыры дзякуй. Спадзяёмся, што сёлета зіма будзе менш снежнай і больш лагоднай. А калі закапрызіцца — мы акажамся мацнейшымі.
— Стабільная работа прадпрыемства немагчыма без кваліфікаваных спецыялістаў. Імі забяспечаны?
— Ва ўсёй дарожнай галіне рэспублікі апошнім часам існуе праблема кадраў. Многія вопытныя спрактыкаваныя аўтакранаўшчыкі, вадзіцелі пагрузчыкаў, грэйдараў, дарожныя майстры, прарабы выязджаюць у Расію, дзе заработная плата намнога вышэйшая. Не выключэнне і наша ўпраўленне. На сёння вакантнай застаецца пасада галоўнага інжынера, не хапае дарожных майстроў, прарабаў. Але тыя людзі, якія складаюць касцяк прадпрыемства, не шкадуюць сіл, стараюцца.
— А што прадпрымаеце, каб затрымаць людзей у калектыве?
— Пабудавалі дзве службовыя кватэры: адну ў Паставах, другую — у Варапаеве. І там знайшоўся чалавек на пасаду прараба. За кошт прадпрыемства два чалавекі атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. Праўда, адзін з іх вырашыў прадоўжыць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе, другі прызываецца на тэрміновую службу ў армію. Увогуле, чалавека працы цэнім. Згодна з калектыўным дагаворам, выплачваецца матэрыяльная дапамога на аздараўленне, набыццё сельскагаспадарчай прадукцыі. Стараемся заахвочваць прафесіяналізм і майстэрства. Вось і да свята аўтамабіліста і дарожніка 98 працэнтам членаў калектыву (усім, хто не меў заўваг па рабоце) будуць уручаны грашовыя прэміі, асобным — каштоўныя падарункі. Граматамі абласнога ўпраўлення “Віцебскаблдарбуд” будуць узнагароджаны вадзіцель аўтакрана Іосіф Пузан, эканаміст Дзіна Гладкая і вадзіцель Камай Мала-аглы. Вадзіцелю Віктару Галубоўскаму, які адпрацаваў у ДРБУ-132 20 гадоў, прысвоена званне “Ветэран прадпрыемства”.
Выплачваецца дапамога пры ўступленні ў шлюб, нараджэнні дзіцяці, да юбілейнага дня нараджэння работніка. Падтрымліваем і ў выпадку бяды. Не забываем тых, хто шмат гадоў адпрацаваў ва ўпраўленні і знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Ветэранам выдзяляем тэхніку для апрацоўкі прысядзібных участкаў, дапамагаем у іншых справах, запрашаем на свята. Напярэдадні наведаем усіх дома, уручым невялікія падарункі, грашовыя прэміі і будзем рады бачыць на ўрачыстым сходзе.
— Нягледзячы на складанасці, калектыў філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” з’яўляецца адным з лепшых сярод аднатыпных прадпрыемстваў вобласці.
— Шмат гадоў мы стабільна трымаемся ў тройцы лепшых. І ўдаецца гэта зноў жа дзякуючы старанню членаў калектыву. Таму яшчэ раз усім шчыры дзякуй за адданасць абранай справе, разуменне, цярпенне. Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка сардэчна віншую як калектыў ДРБУ-132, шаноўных ветэранаў, так і калег з ДЭУ-33, работнікаў аўтатранспартнага прадпрыемства № 17, усіх карыстальнікаў дарог. Найперш прашу прабачэння за тыя нязручнасці, якія часам узнікаюць, жадаю моцнага здароўя вам і вашым родным, аптымізму, поспехаў, усяго найлепшага.
Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


