Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Исходя из реальных возможностей

Исходя из реальных возможностей

Мечыслаў Васілеўскі, Руслан Казаровец і Аляксандр Драгун вядуць ямачны рамонт.

З-за адсутнасці ў 2013 годзе дастатковага бюджэтнага фінансавання  галоўным клопатам калектыву філіяла “Дарожнае эксплуатацыйнае ўпраўленне №33”  было правядзенне ямачнага рамонту, умацаванне паверхневага пакрыцця, выкананне іншых неадкладных работ, якія садзейнічалі б лепшаму ўтрыманню дарог, бяспечнаму руху транспартных сродкаў і пешаходаў. Спрыяльнае надвор’е дазваляе і цяпер “лячыць” дарогі рэспубліканскага значэння, якія  эксплуатацыйнае ўпраўленне абслугоўвае амаль на 212 кіламетрах. Вось і на гэтым  тыдні дарожныя рабочыя Руслан Казаровец, Аляксандр Драгун і вадзіцель аўтамабіля Мечыслаў Васілеўскі праводзілі ямачны рамонт спосабам прапіткі. І калі летась такім шляхам было палепшана 9800 кубічных метраў асфальтавага пакрыцця, то сёлета за дзевяць месяцаў — 15500 кубаметраў. На 23 кіламетрах праведзена паверхневая апрацоўка асфальту дробным шчэбнем, што павялічвае тэрмін службы пакрыцця ад 3 да 6 гадоў.

— Стараемся да надыходу халадоў выканаць як мага большы аб’ём рамонтных работ, бо ад гэтага будзе залежаць стан дарог у зімовы перыяд, — адзначыў галоўны інжынер Алег Крукоўскі. — Актыўна вядзём нарыхтоўку і прыгатаванне пясчана-салянай сумесі, якая з’яўляецца незаменнай у  галалёдзіцу. Пры патрэбе 9750 тон маем ужо 6700 тон падсыпачнага матэрыялу. Дарэчы, перш чым трапіць на пляцоўку, пясок праходзіць праз грохат, ачышчаецца ад самых маленькіх каменьчыкаў. Яго прыгоднасць для практычнага прымянення пацвяр­джаецца лабараторнымі аналізамі.

Зімы апошніх гадоў прыбавілі клопатаў дарожнікам. Калі раней на сезон хапала 6500 тон пясчана-салянай сумесі, то цяпер яе аб’­ём павялічыўся амаль на 3000 тон. Узрасла нагрузка і на транспарт, які задзейнічаны для апрацоўкі дарог супраць галалёдзіцы і ачысткі ад снегу. Для гэтых мэт ёсць 18 транспартных адзінак — некалькі менш за нарматыўную колькасць. Але  дзякуючы механізатарам і вадзіцелям наяўная тэхніка выкарыстоўваецца больш інтэнсіўна і нават пры самых моцных снегападах. Дарогі, абслугоўваемыя ДЭУ-33, заўсёды ў праезным стане.

Пра тое, як працуе калектыў, што яшчэ трэба зрабіць, каб паспяхова завяршыць вытворчую праграму года, ішла размова на сходзе, прысвечаным прафесійнаму святу дарожнікаў. На ім прысутнічаў і выступіў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы РУП “Ві­цебскаўтадар” М. С. Акуліч. Ён уручыў трактарыстам Яўгенію Пусько і Аляксандру Шамовічу Ганаровую грамату і Падзяку абласнога прадпрыемства. Група лепшых работнікаў адзначана таксама Падзякамі начальніка ДЭУ Г. І. Татарчука.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой