Аплодисменты исполнителям и «королю музыкальных инструментов»
Мінулыя субота і нядзеля ўвайшлі ў летапіс творчага жыцця раёна як дні правядзення фестывалю “Гу
На пярэднім плане гаспадары і ганаровыя госці фестывалю: Юрый Кісялёў, Уладзімір Счасны, Тадэвуш Стружэцкі.
чаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”. Яго адкрыццё адбылося ў касцёле Святога Антонія Падуанскага. Вітаючы гаспадароў і гасцей, вядучая канцэрта, дыктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Захарыя адзначыла, што на Пастаўшчыне — у музычнай сталіцы беларускага Паазер’я — адбываецца вельмі значная падзея: гучаць арганы, якія больш за іншыя інструменты вызначаюцца сваёй меладычнасцю і выразнасцю. Дзякуючы фестывалю жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў маюць магчымасць пазнаёміцца са славутымі выканаўцамі, наталіцца чароўнай музыкай, ацаніць усе вартасці аргана, які знаўцы справядліва называюць “каралём музычных інструментаў”.
Чаму менавіта на Пастаўшчыне нарадзілася ідэя правядзення фестывалю? Хто з’яўляецца яго арганізатарам і натхняльнікам? Якія перспектывы незвычайнага музычнага свята ў глыбінцы? Пра гэта і многае іншае гаварылі гаспадары і ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, наш зямляк, былы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, ксёндз-прэлат, пробашч касцёла Святых Сымона і Алены г. Мінска Уладзіслаў Завальнюк, ксёндз-прэлат Дон Кармеліа з Ватыкана і іншыя.
Арганізуючы фестываль, раённы выканаўчы камітэт, Беларуская дзяржаўная філармонія пры самай актыўнай падтрымцы і непасрэдным удзеле прыхаджан і ксяндза-пробашча касцёла Святога Антонія Падуанскага Анджэя Возьняка і іншых святароў зыходзілі з таго, што ў пастаўскім, лынтупскім, камайскім і лучайскім касцёлах ёсць дзеючыя арганы, якія сталі неад’емнай часткай касцельнага жыцця, правядзення службаў, а музыка — крыніцай натхнення і ачышчэння.
А што значыць прозвішча нашага земляка Браніслава Руткоўскага — прафесара, польска-беларускага арганіста, дырыжора, кампазітара, педагога, музычнага крытыка, аднаго з першых арганізатараў міжнародных фестываляў арганнай музыкі! Ён быў ахрышчаны ў камайскім касцёле — самым старажытным храме ў Беларусі. Увогуле, Паставы ніколі не былі правінцыяй у плане высокага мастацтва і культуры. І два, і тры стагоддзі назад, і сёння гэта горад з высокай мастацкай культурай, у якім выступаюць самыя лепшыя творчыя калектывы з нашай і іншых краін свету.
У Беларусі налічваецца каля 100 арганаў. Большая іх частка — дзеючыя, але не ўсе арганы яшчэ запатрабаваныя. Таму настала пара зрабіць так, каб яны прыносілі карысць не толькі святыням, але і шырокай публіцы, узбагачалі людзей духоўна. У Полацку праводзіцца адзіны ў Беларусі Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”. Таму размова ішла пра тое, каб зрабіць пастаянным музычнае свята і ў Паставах і тым самым натхніць іншыя гарады. А тое, што арганная музыка заварожвае людзей, прымушае радавацца, перажываць, пацвердзілі канцэрты і ў касцёлах Святога Андрэя Апостала (Лынтупы), Святога Іаана Хрысціцеля (Камаі) і Святога Тадэвуша (Лучай).
Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Канстанцін Шараў, выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Кацярына Нікалаева, трубач Валерый Кетрыс, салістка Полацкай канцэртнай залы “Сафійскі сабор” Ксенія Пагарэлава.
Высокі творчы ўзровень музычнага свята забяспечылі вядомыя выканаўцы: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігар Алоўнікаў; а таксама лаўрэаты міжнародных конкурсаў: салістка Полацкай канцэртнай залы “Сафійскі сабор” Ксенія Пагарэлая, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Канстанцін Шараў, выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Кацярына Нікалаева і вядомы трубач Валерый Кетрыс.
— Мяне радуе, што расце папулярнасць арганнай музыкі, — адзначыла Ксенія Пагарэлая. — Пра гэта сведчыць традыцыйны штогадовы Міжнародны фестываль “Званы Сафіі”, а таксама канцэрты ў Полацку. З задавальненнем прыехала і ў Паставы, дзе апошні раз выступала гадоў дзесяць назад. Арган тут у добрым стане, выдатна гарманіруе з акустыкай касцёла. Я выканала найбольш вядомыя творы італьянскіх кампазітараў, якія асабліва падабаюцца слухачам. Спадзяюся, што яны атрымалі задавальненне.
Прысутныя ў пастаўскім касцёле першым віталі апладысментамі дуэт у складзе арганісткі Кацярыны Нікалаевай і нашага земляка трубача Валерыя Кетрыса. У пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў Валерый вучыўся ў класе настаўніка Віктара Жука. Пасля закончыў музычныя каледж і акадэмію, цяпер іграе ў ваенным аркестры.
— Паставы былі і застаюцца горадам, дзе мне дапамаглі вызначыць свой прафесійны і жыццёвы шлях, — сказаў Валерый Кетрыс. — З радасцю выступіў перад землякамі. Спадзяюся, што будуць новыя сустрэчы.
Удзячныя гаспадары паднеслі гасцям і выканаўцам сувеніры і кветкі, а артысты атрымалі яшчэ і Дыпломы ўдзельнікаў фестывалю.
Людзі разыходзіліся ўзрушаныя, захопленыя сапраўднымі талентамі, удзячныя за тое, што змаглі далучыцца да багатай музычнай спадчыны. Арганная музыка выклікала шмат добрых эмоцый і ўражанняў, нібы асвятліла душы і сэрцы слухачоў. І, як падкрэсліў адзін з гасцей, зусім не выключана, што яна паўплывае на светапогляд асобных людзей, якія з радасцю і надзеяй зробяць свае першыя крокі да Бога.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


