Содержательно отдохнуть помогли соседи
Настаўнікі пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Тызенгаўза Наталля Пылева, Наталля Белікава, Антаніна Падгайская і Наталля Крупадзёрава ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Некалькі незвычайна, а таму і адметна адзначылі сваё прафесійнае свята культработнікі Пастаўшчыны. Іх сустрэча ў раённым Доме культуры ў такім пашыраным складзе была, бадай, першай пасля праведзенай у дзяржаўных органах краіны рэструктурызацыі, у выніку якой у раённым выканаўчым камітэце быў створаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Структура ж устаноў, поле іх дзейнасці засталіся ранейшымі. А таму і не затухае, напаўняецца новым зместам культурнае жыццё гараджан і вяскоўцаў.
— Пастаўчанам пашанцавала жыць і працаваць у рэгіёне, багатым сваімі музычнымі традыцыямі, народнай творчасцю, захопленымі ўдзельнікамі і арганізатарамі мастацкай самадзейнасці, мерапрыемствамі самага высокага ўзроўню, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. — Чаго варта толькі тое, што ў нас плённа працуюць 12 народных і 4 узорныя калектывы, адзін заслужаны аматарскі калектыў і 5 членаў Саюза народных майстроў Рэспублікі Беларусь. Аб’ядноўваючым цэнтрам арганізацыі культурных мерапрыемстваў з’яўляецца раённы Дом культуры са сваім таленавітым, творчым калектывам. Годна выконваюць сваю выхаваўчую і прафесійную місію дзіцячыя мастацкія школы. Не губляе сваёй прыцягальнасці раённая бібліятэчная сістэма. Візітнай карткай горада стаў Дом рамёстваў “Стары млын”. У пастаянным творчым пошуку знаходзіцца калектыў раённага краязнаўчага музея. І хаця ўстановы культуры сёння перажываюць пэўныя фінансавыя цяжкасці, гэта не адбіваецца на творчым жыцці раёна, бо яго арганізатарамі пераважна з’яўляюцца кваліфікаваныя, адданыя справе, ініцыятыўныя работнікі.
Пра іх прафесіяналізм, непадзельнасць ідэалагічнай, культурнай і выхаваўчай работы ў маладзёжным асяродку гаварыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Яна, у прыватнасці, падкрэсліла, што работнікам культуры Пастаўшчыны ўласцівы творчасць, добрасумленнасць, уменне знаходзіць выйсце з самых розных сітуацый. А таму сумесныя дзеянні павінны быць яшчэ больш плённымі і выніковымі.
Самым актыўным і творчым на свяце былі ўручаны ўзнагароды раённага выканаўчага камітэта і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ветэранам падарылі кветкі, а маладым работнікам — дырэктару Ляхаўшчынскага СДК Тэрэзе Антух і акампаніятару Юнькаўскага СДК Віялеце Лешчык — быў уручаны сімвалічны Агонь творчасці. Перадаючы яго, былая загадчыца аддзела культуры райвыканкама Наталля Булавінцава пажадала дзяўчатам творчасці, вялікіх арганізатарскіх здольнасцей, душэўнага падыходу да людзей і праводзімых мерапрыемстваў.
Былыя загадчыцы аддзела культуры райвыканкама І. К. Касаткіна і Н. М. Булавінцава ўручаюць сімвалічны Агонь творчасці маладым спецыялістам.
У культработнікаў такія абавязкі, што калі ўсе адпачываюць, ім прыходзіцца працаваць. На гэты раз арганізатары культурнага жыцця былі ў якасці гледачоў, бо запрасілі на сваё свята калег і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Глыбоцкага ГДК. Танцавальны калектыў і салісты, вядучыя канцэртнай праграмы захапілі высокім выканальніцкім майстэрствам, маладосцю, прыгажосцю касцюмаў. Сустрэча з глыбачанамі атрымалася яркай і запамінальнай. Вось і падумалася: і ў далейшым добра было б знаёміць пастаўчан з творчасцю суседзяў, бо кожны рэгіён у сваім культурным жыцці адметны і непаўторны.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Рейтинг интернет казино: как выбрать лучшего оператора из ТОПа
Подробнее Рейтинг онлайн-казино – помощь в выборе виртуального клуба. Списки с азартными заведениями необходимо изучить всем пользователям, которые планируют делать платные ставки в интернете. Из-за


