«Планов — ещё на полвека»

Сёння 55-гадовы юбілей адзначае народны майстар Сяргей Шчэрба. Таленавіты, каларытны, самабытны ганчар ужо не адзін дзясятак гадоў радуе сваёй творчасцю беларускіх і замежных прыхільнікаў старажытнага рамяства. За гэты час яго работы “раз’ехаліся” па шматлікіх краінах свету ўсіх кантынентаў. Але не гэта Майстар лічыць сваім галоўным дасягненнем…
— Сяргей Уладзіміравіч, з якім настроем сустракаеце юбілей?
— З аптымізмам. Азіраюся на пражытыя гады — і разумею, што яны прайшлі недарэмна. У мяне ёсць любімая жонка і дзеці, утульны дом і творчасць, без якой не ўяўляю свайго жыцця. Не забываюць сябры, у сядзібу штогод прыязджаюць сотні турыстаў — яны таксама дораць станоўчыя эмоцыі. Безумоўна, крыху сумна, што ўжо не маладзёнак (усміхаецца — аўт.). Але “спісваць” мяне рана — у жыцці яшчэ паваюю.
— Вы нарадзіліся яркай восенню. А якая пара года Вас найбольш натхняе?
— Вясна і восень. Кастрычнік радуе душу асабліва. Гэта час, калі можна спакойна падвесці вынікі, адпачыць ад напружанай летняй працы: пасядзець ля летняга доміка, паглядзець удалечыню, пранікнуцца навакольнай прыгажосцю. І, канечне, прадумаць далейшы план работы.
— Кім марылі стаць у дзяцінстве?
— Дакладна не керамістам. Пасля заканчэння школы ў родным горадзе Орша спрабаваў паступіць у інстытут на будаўнічую спецыяльнасць, але, як кажуць, праляцеў. Цяпер разумею: так было патрэбна. Атрымаў прафесію токара, а пасля паступіў у мастацкае вучылішча ў Бабруйску, якое лічылася ўзорным. Вучыцца там вельмі падабалася — вакол панавала творчасць, а я меў да яе цягу з дзяцінства. Установу скончыў з чырвоным дыпломам, займеў яшчэ адну спецыяльнасць — аддзелачніка мэблі.
Пасля пайшоў у армію, але і яна была з элементамі “рукадзелля”. Мяне прынялі ў гаспадарчую роту. Акрамя “падарожжаў” у нарады, я шмат рэзаў па дрэве, упрыгожваў часць. Гэта таксама была своеасаблівая школа.
— Каго лічыце галоўным настаўнікам?
— Іх было шмат. Працавітасці з маленства вучыўся ў бацькі. Ён быў інвалідам з-за праблем з нагой. Нягледзячы на гэта, не сядзеў на месцы, дома рабіў вельмі многае.
Калі ў 1980 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, пазнаёміўся з Іванам Іванавічам Кладоўскім — выкладчыкам скульптуры. Менавіта на яго занятках я ўпершыню дакрануўся да гліны, адчуў яе цеплыню, падатлівасць. Добра памятаю, як выграбалі яе з вялікай ванны, мялі, ляпілі. Напэўна, тады ў маім жыцці і зарадзілася любоў да гэтага матэрыялу. Зрэшты, мой прадзед па бацькоўскай лініі быў ганчаром-рамеснікам. Не выключаю, што творчыя здольнасці праз пакаленні атрымаў ад яго ў спадчыну.
— Чым запомнілася вучоба ў інстытуце?
— Бесперапыннай творчай дзейнасцю. У такім прафесійным акружэнні па-іншаму быць не магло. Штодня падпітваўся ідэямі, жаданне тварыць з часам толькі ўзрастала.
Там жа, у інстытуце, пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Людмілай — яна вучылася на матэматычным факультэце. У 1982 годзе мы ажаніліся. Наша студэнцкае вяселле многія ўспамінаюць да гэтага часу. Сапраўды, яно было незвычайным. Адразу пасядзелі ў кватэры з бацькамі і сваякамі, а пасля з жонкай паехалі… у лес, на бераг ракі Лучоса. Сябры падрыхтавалі нам шыкоўны падарунак — на прыродзе накрылі “паляну”, разбілі палаткі. Нам як маладажонам выдзелілі асобную. Усё было аплецена квітнеючай калінай. Канечне, гэта мы запомнілі на ўсё жыццё.
— Складана было ўступаць у дарослае самастойнае жыццё?
— Не вельмі. Спачатку нам з жонкай далі пакой у інтэрнаце, пасля майго размеркавання трапілі ў Варапаева. З пажыткаў мелі два чамаданы рэчаў і дзве сеткі кніг. Хутка абжыліся. Неўзабаве нарадзілася дачка Насця.
Пасля адпрацоўкі па размеркаванні пераехалі ў Навасёлкі. Хата — у ёй мы жывём і сёння — была просценькай, без выгод. Але і тут хутка стварылі ўтульнасць. Абое працавалі ў мясцовай школе, нам было камфортна. Таму і не думалі куды з’язджаць.
У 1991 годзе нарадзіўся сын Саша. Аднойчы вырашыў вылепіць для яго свістульку з гліны, каб не плакаў. Высушыў, памаляваў фарбамі. Засвісцела, яшчэ як засвісцела! Дзіця нарадавацца не магло, а я яшчэ шчаслівейшым быў: гэта ж можна і са сваімі вучнямі з глінай працаваць! Занятак яны ўспрынялі на ўра. Так я стаў прысвячаць гліне яшчэ больш часу. І ўжо ў 1995 годзе перамог у абласным конкурсе сярод сваіх калег. Праз год перамогу святкаваў ужо на “рэспубліцы”, пасля чаго мяне прынялі ў Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі. Пра маю сям’ю і творчасць у той час нават знялі дакументальны фільм. Ён называўся “Сямейны блюз пад гукі акарыны” і быў высока адзначаны як у Беларусі, так і на замежных кінаконкурсах.
— Ваша ганчарная аграсядзіба таксама называецца “Акарына”. Не ўсе ведаюць, што значыць гэта дзіўнае беларускае слова…
— Акарына — разнавіднасць флейты. Гэты музычны інструмент прыйшоў да нас з Італіі ў канцы 19 стагоддзя. Такіх музычных інструментаў я вырабляю вельмі шмат, прычым самых розных памераў. Акарына мае незвычайнае трапяткое гучанне і заўсёды заварожвае слухачоў.
Аграсядзіба пачала дзейнічаць з 2008 года. Мы з жонкай рады, што і сёння яна не губляе папулярнасці сярод турыстаў. Прычым да нас прыязджаюць не толькі з Беларусі, але і з замежжа — Польшчы, Расіі, Германіі, Англіі… Нават з Японіі былі. Уражвае ўсё: і прырода, і побыт, і, несумненна, майстар-класы.
Сядзіба развіваецца з кожным годам. Толькі гэтым летам мы ўвялі “ў строй” летні домік, добраўпарадкавалі новае месца для адпачынку, змуравалі на дварышчы печ, у якой усе стравы набываюць проста неверагодны водар і смак. Не паверыце, але ідэя яе стварыць мне… прыснілася. І гэта не ўпершыню.
— Ад вялікай колькасці творчай работы не “выгараеце”?
— Хіба можна стаміцца ад зносін з цікавымі, разумнымі людзьмі? Я вельмі люблю ўдзельнічаць у фестывалях, як кажуць, сябе паказаць, на іншых паглядзець. Прыемна, што народная творчасць жыве, што яна цікава людзям. Толькі крыху засмучае тое, што некаторыя майстры ператвараюцца ў прадпрымальнікаў, каб дагадзіць рынку, і пачынаюць штампаваць бліскучыя “побрякушки”, у якіх няма нічога аўтэнтычнага. Я вырабляю кераміку выключна па тэхналогіях дзядоў і прадзеда — з “жывога” матэрыялу, без ніякай хіміі.
— Вы чалавек каларытнай знешнасці і незвычайнага старажытнага занятку. Ніколі не было адчування, што Вы нарадзіліся не ў тую эпоху?
— Я шчаслівы, што жыву менавіта ў гэты час — час шматлікіх перабудоў, перапетый, катаклізмаў. Стагоддзе-два назад я, напэўна, “згубіўся” б, маё рамяство не прыцягвала б столькі ўвагі.
— Яму Вы аддаяце вялікую колькасць сіл і часу. А як любіце адпачываць?
— Найлепшы адпачынак — гэта любімая праца. Ні я, ні жонка без яе не ўяўляем жыцця. Рэдка, але дазваляем сабе адпачыць за мяжой. Цікава толькі першыя 2-3 дні. Пасля цягне дадому, да ганчарнага круга, да гаспадаркі. Работа — гэта і ёсць маё натхненне.
— І нічога, акрамя яе?
— Чаму ж, і наша цудоўная беларуская прырода натхняе, і сям’я, сябры, і сустрэчы з гасцямі сядзібы.
— Вы нарадзіліся і выраслі ў горадзе. Ніколі не ўзнікала жадання пераехаць туды з вёскі?
— Ні разу. Я настолькі люблю прыроду, ціхую вясковую ідылію, што не ўяўляю сябе ў мегаполісе. Горад — гэта месца, дзе можна сустрэцца з сябрамі, зарабіць грошай. Але толькі не жыць.
— Можаце назваць сябе шчаслівым чалавекам?
— Мне вельмі падабаецца выраз: шчасце павінна быць ціхім, а то ўбачыць зайздрасць, прыйдзе і адбярэ. Мы з жонкай жывём у сваім невялічкім свеце, шчыруем, радуемся дробязям.
Мы — людзі простыя. Але ўсё роўна маем як прыхільнікаў, так і зайздроснікаў. Але я ніколі нікога не асуджаю, не трымаю крыўды. Наогул, што такое крыўда? Гэта ракавая пухліна душы, якая яе раз’ядае. Таму стараюся жыць станоўчымі эмоцыямі. Іх, на шчасце, мая праца, мая сям’я дораць мне ў дастатковай колькасці.
— Што змянілі б у жыцці, калі б выпала магчымасць вярнуцца ў яго пачатак?
— Пачаў бы займацца ганчарствам, сядзібай раней. Бывае, думаю: зрабіў бы тое і тое пэўную колькасць гадоў назад — сёння адчуваў бы сябе больш камфортна, упэўнена. А то ў жыцці столькі планаў! Іх колькасць ідзе на сотні! Трэба яшчэ, напэўна, пяцьдзясят пяць гадоў пражыць, каб іх рэалізаваць.
— Што пажадалі б сабе ў дзень нараджэння?
— У мяне толькі адна мара — быць здаровым, мець сілы на творчасць. Каб менш балячак нападала, каб гліна была мяккай, сонца свяціла і зямля радзіла.
Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Рейтинг интернет казино: как выбрать лучшего оператора из ТОПа
Подробнее Рейтинг онлайн-казино – помощь в выборе виртуального клуба. Списки с азартными заведениями необходимо изучить всем пользователям, которые планируют делать платные ставки в интернете. Из-за


