В самом центре Европы
Рэдактар мясцовага радыё Уладзімір Шык у пачатку кастрычніка знаходзіўся ў замежнай паездцы ў Польшчы. Пры падтрымцы польскага Таварыства лакальных (рэгіянальных) СМІ яму пашчасціла прайсці тыднёвую стажыроўку ў сваіх калег у Велькапольскім і Куява-Паморскім ваяводствах. Спадзяёмся, што і чытачам “Пастаўскага краю” будуць цікавыя дарожныя нататкі журналіста пра некаторыя асаблівасці жыцця нашых заходніх суседзяў.
Музей пад адкрытым небам
Хоць праграма знаёмства з арганізацыяй паўсядзённай працы польскіх журналістаў была вельмі насычанай, але ў ёй знайшлося месца і для культурнага адпачынку. У адзін з дзён выдавец штотыднёвіка “Paluki” Дамінік Ксеньскі, які нядрэнна размаўляе па-руску і захапляецца творчасцю расійскіх паэтаў-бардаў Акуджавы, Візбара, Высоцкага, арганізаваў найцікавейшую экскурсію ў мястэчка Біскупін, вядомае не толькі ў асяродку палякаў. Справа ў тым, што тут яшчэ перад вайной польскія археолагі знайшлі свае праславянскія вытокі. Як расказаў пан Дамінік, на польскіх землях, у басейне рэк Віслы і Одэра, першыя сляды людзей (а гэта былі неандэртальцы-паляўнічыя) з’явіліся каля 100 тысяч гадоў да нашай эры.
У гэтай мясцовасці штогод на працягу тыдня летам праходзяць буйныя міжнародныя фестывалі старажытных культур і рыцарскія турніры. Як мне расказалі, ужо некалькі разоў сюды прыязджалі нашы суседзі з Браслаўскага музейнага аб’яднання на чале з яго навуковым супрацоўнікам, краязнаўцам Кастусём Шыдлоўскім. З поспехам беларусы паказвалі старажытны спосаб здабывання агню, а яшчэ тут ужо другі год плённа працуе наш суайчыннік-рэстаўратар. У Біскупіне, акрамя гарадзішча, на вялізнай тэрыторыі размешчаны таксама буйны археалагічны музей, побач шэраг адноўленых польскіх вёсак мінулага, панскіх двароў, дзе можна прасачыць развіццё цывілізацыі.
Увогуле, з’явіўся вялізны сучасны турыстычны цэнтр з адпаведнай інфраструктурай, гатовай прыняць дзясяткі тысяч гасцей. І ў вёсках па суседстве ёсць невялікія гатэлі, рэстараны і бары. Праклалі там і чыгунку-вузкакалейку, а ў сезон адпачынкаў ходзіць спецыяльны турыстычны поезд. Па мясцовым возеры можна паплаваць на прагулачных катарах. Адным словам, робіцца ўсё, каб прывабіць турыстаў і нядрэнна зарабіць. У лепшыя часы сюды прыязджае за год да 130 тысяч толькі замежных гасцей. Сёлета з-за невыноснай спёкі турыстаў было менш, каля 56 тысяч, але і гэта нядрэнна. Польскія калегі-журналісты да гэтага фестывалю выдаюць тысячным накладам спецыяльныя дадаткі да свайго выдання, каляровую “Газету Біскупінскую” — своеасаблівы сувенір на памяць аб наведванні гэтых мясцін.
Маўзалей …на могілках
Пасля заканчэння працоўнага дня энергічны 52-гадовы рэдактар павятовай газеты “Paluki i ziemia Mogilenska” Марэк Холяк прапанаваў мне крыху пагуляць па горадзе, наведаць каляровы музычны фантан у парку, а таксама пабываць на мясцовых могілках. Месца вечнага спачыну ў гэтым 13-тысячным райцэнтры не камунальнае, як у іншых польскіх паселішчах: яго ўтрымлівае адна з чатырох мясцовых каталіцкіх парафій. Маўзалей на мясцовых могілках па праекце архітэктара Стэфана Чыбістоўскага стаў адным з сімвалаў старажытнага горада, які Магдэбургскае права атрымаў яшчэ ў 1398 годзе. Ён паўстаў у памяць пра славутага земляка, пробашча фарнага касцёла і патрыёта Пятра Ваўжняка (1849-1910). Калі гэтыя землі пасля трайнога падзелу Польшчы былі пад уладай Прусіі, святар прадстаўляў край як дэпутат прускага Парламента. Ксёндз шмат клапаціўся пра простых людзей, садзейнічаў развіццю асветы, медыцыны, шмат дапамагаў бедным, дамогся пабудовы перад вайной Дома культуры для суайчыннікаў.
Да 100-годдзя з дня яго нараджэння па ініцыятыве гараджан у гарпарку паўстаў помнік, які нядаўна быў адрэстаўрыраваны, падсвечваецца ноччу. Падчас гэтай цікавай паездкі, ужо 16-ай па ліку за апошнія чвэрць стагоддзя, я зноў пабачыў, як цяпер ноччу добра асветлены нават невялікія польскія гарадкі і дамы ў сельскай мясцовасці. У палякаў зараз асвятляюцца ноччу і могілкі, а яшчэ падсвечваюцца спецыяльнымі пражэктарамі касцёлы, цэрквы, капліцы і іншыя культавыя збудаванні. На саміх жа могілках пастаянна гараць па начах агеньчыкі шматлікіх лампадак, саграваючы памяць пра мінулае і людзей, якія пакінулі гэты свет.
Нябожчыка ў Польшчы нельга трымаць у яго доме альбо кватэры. Праўда, у аддаленых польскіх вёсках захоўваюцца ранейшыя традыцыі, але ўсё часцей труну перад пахаваннем вязуць у капліцы і моляцца перад развітаннем назаўсёды. Як і ў нас, вельмі развіты пахавальны бізнес, нават у буйных вёсках з’явіліся фірмы па вырабе гранітных помнікаў. Палякі не шкадуюць грошай і па сваіх памерлых родных ставяць прыгожыя помнікі коштам па 2-3 тысячы долараў. На могілках сталі з’яўляцца цэлыя дарожкі з пліткі, водаправод, вісяць ліхтары. Клапоцяцца суседзі і пра парадак на месцах воінскіх пахаванняў салдат і афіцэраў Савецкай Арміі. На могілках у Магільна ёсць нават дзве такія брацкія магілы з чырвонымі зоркамі, там я бачыў парадак, кветкі і лампадкі.
Мода на здаровы лад жыцця
Падчас стажыроўкі яшчэ больш пераканаўся, што сярод палякаў ужо стала модным актыўна адпачываць і весці здаровы лад жыцця, як мага часцей бываць сем’ямі на ўлонні прыроды. Вось і ў мясцовай газеце не толькі рэдактар пан Марэк, але і яго калегі-журналісты, два супрацоўнікі бюро рэкламы практычна штодзень ездзяць на працу і па самім горадзе на веласіпедах. Машынамі карыстаюцца толькі тады, калі надвор’е кепскае. Праўда, ездзіць веласіпедыстам трэба ў велашлемах, вечарам — абавязкова са святлом фар і мець спецыяльныя маячкі. Інакш можа затрымаць дарожная паліцыя.
Многія палякі цяпер любяць па выхадных падарожнічаць пешшу са спецыяльнымі палкамі. У цэлым па Польшчы, цікава ведаць, распрацавана больш за 30 тысяч добра прадуманых, аснашчаных пешаходнымі дарожкамі маршрутаў у парках, за горадам. Нямала і добра арганізаваных маршрутаў для язды верхам на конях. А для велатурыстаў — яшчэ большае раздолле, бо плённа працуе польскі Нацыяльны саюз веласіпедыстаў. Сумесна з Польскім турыстычным краязнаўчым таварыствам і замежнымі партнёрамі з Еўропы яны ўжо больш за дзесяць разоў арганізоўвалі ў сябе на радзіме міжнародныя сустрэчы аматараў язды на двухколавых «машынах» у розных кутках краіны: у горным Закапане, на марскім курорце Сопаце, паблізу Беларусі на Мазурскіх азёрах у Гіжыцка і ў іншых мясцінах. Палякі аб’ядноўваюцца ў “дарожныя брацтвы” ў залежнасці ад выбраных маршрутаў і наогул не шкадуюць грошай на спорт.
Я яшчэ да замежнай паездкі ведаў з інтэрнэту, што ў Магільна нядаўна быў здадзены ў эксплуатацыю пабудаваны аўстрыйскай фірмай, выйграўшай тэндар, новы Палац гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 2 тысячы месцаў для гледачоў. У ім праводзіць гульні нацыянальнага першынства Польшчы па валейболе ў 1-ай лізе, як і ў нас, толькі жаночая каманда горада. Вечарам мы там пабывалі, і паўсюдна было шматлюдна, трэнажорныя залы, фітнэс-цэнтр, цэнтр забаў для моладзі не пуставалі. На суперсучасным пакрыцці ў галоўнай спартзале ганялі мячы футбалісты, пасля трэніровак багата было наведвальнікаў і ў кафэ-бары.
Па суседстве з гэтай арэнай размешчаны ўтульны гарадскі стадыён, а за ім і футбольнае поле са штучным газонам мясцовага спартклуба “Орлік”. Яно таксама не пуставала. Сярод футбалістаў я пазнаў пана Роберта з аддзела рэкламы, які пасля працы прыйшоў на трэніроўку. Гэта поле асветлена, мае трыбуны для гледачоў, утульныя раздзявалкі, дзе можна прыняць пасля заняткаў гарачы душ. Дарэчы, у гэтым райцэнтры дзейнічаюць яшчэ тры падобныя пляцоўкі для заняткаў футболам, і столькі ж “Орлік” мае сваіх сучасных баз адпачынку ў сельскай мясцовасці. Бурмістр Магільна Лешак Душыньскі дамогся, каб у родным горадзе быў пабудаваны і шыкоўны сучасны Палац водных відаў спорту. Ён вельмі папулярны не толькі сярод гараджан, на заняткі плаваннем прывозяць дзетак і з сельскай мясцовасці. У гэтым басейне 9 дарожак па 25 метраў, ёсць саўна, розныя трэніровачныя залы. Іх наведваюць палякі розных узростаў, трацяць грошы на заняткі і тым самым умацоўваюць сваё здароўе. Пасля заняткаў у школах не толькі горада, але і павета, дзе з дапамогай спецыяльных праграм Еўрасаюза з’явіліся выдатныя спартыўныя пляцоўкі, дзеці не сядзяць ля камп’ютараў, а шмат часу праводзяць на свежым паветры. У мясцовай газеце кожны тыдзень ад 5 да 7 старонак адводзяцца навінам спорту, бо розных спаборніцтваў праводзіцца вельмі шмат. Палякі ў гэтым горадзе з цікавасцю слухалі пра дзейнасць нашай футбольнай акадэміі “ПМЦ” і выказалі жаданне наладзіць з ёй дзелавыя кантакты, бо Магільна мае свой футбольны клуб 2-ой лігі “Погонь” і ўласную футбольную школу, у якой займаюцца 180 хлопчыкаў розных узростаў.
У кароткіх дарожных нататках немагчыма расказаць пра непаўторнае аблічча прыгожай і ў многім блізкай нам па сумеснай гісторыі Палоніі. Лепш за ўсё там пабываць.
Уладзімір ШЫК.
Паставы—Варшава—Познань—Магільна—Жнін—Паставы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Рейтинг интернет казино: как выбрать лучшего оператора из ТОПа
Подробнее Рейтинг онлайн-казино – помощь в выборе виртуального клуба. Списки с азартными заведениями необходимо изучить всем пользователям, которые планируют делать платные ставки в интернете. Из-за


