«Небогато жили, но были счастливы!»
Пешкаўцы — вёска ў Лынтупскім сельсавеце за 50 км ад райцэнтра. На першы погляд, яна мала адрозніваецца ад іншых: ціхая, немнагалюдная, састарэлая… Але варта аднойчы пабываць, каб зразумець: там, ва ўлонні надзвычай маляўнічай прыроды жывуць асаблівыя людзі, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў.
Першае, што здзіўляе ў вёсцы, — гэта дарожны знак. Яго можна смела пераносіць у музей — такім даўнім ён выглядае. Няўжо Пешкаўцы настолькі схаваныя ад “цывілізацыі”, што нават дарожныя службы іх “адшукаць” не могуць?

Заязджаю за знак і разумею, што тут сапраўды забытае і не кранутае чалавекам, дык гэта прырода. На ўездзе — невялікае, але надзвычай маляўнічае азярцо, якое люструе буйства асенніх фарбаў.
У вёсцы нікога не відаць. Навокал — нязвыклая пасля гарадской «дзвіжухі» цішыня. Пустату вуліцы і некалькіх шэрых, “спісаных” з жыцця дамоў прыхарошвае восень. Векавыя клёны, якія абапал дарогі цягнуцца праз усю вёску, паскідвалі большую частку свайго яркага ўбрання. Росквіт застаўся ў мінулым.
Ад думак “прабуджае” працяглы аўтамабільны сігнал. Трайны гудок абвяшчае: прыйшла аўталаўка. З розных бакоў пачынаюць няспешна падцягвацца вяскоўцы.
Пры сустрэчы ўсміхаюцца, жартуюць, дзеляцца навінамі. Адчуваецца: гэта адна сям’я.
У размове пешкаўцы гэту думку пацвярджаюць. Прызнаюцца, што дружнасцю вёска славілася заўсёды. Цяпер, калі амаль усе вяскоўцы жывуць па адным, сяброўскія адносіны асабліва важныя.
— Мы часта збіраемся разам, — расказвала мясцовая жыхарка Соф’я Міхайлаўна Мікула. — І ранейшае жыццё абмяркоўваем, і цяперашняе. Любім разам глядзець «Поле чудес», «Пусть говорят», «Давай поженимся»… Такая наша сённяшняя забава. А што яшчэ рабіць? З гаспадаркі амаль ва ўсіх толькі каты, сабакі і куры засталіся. Гэта ж не раней, калі ў статку было кароў 60 і не адзін дзясятак авечак…
Згодна з данымі кнігі «Памяць», у 1937 годзе ў Пешкаўцах жылі 174 чалавекі. Той час добра памятае Іосіф Андрэевіч Шчыт. Яму ўжо 92, ён — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Некалі з-за ранення прасіў у Бога пражыць да сарака. І не паверыў бы тады, што яму адмерана намнога больш.
Хаця Іосіф Андрэевіч не карэнны жыхар, змагацца за радзіму пайшоў менавіта з Пешкаўцаў (вёска стала для яго роднай у 1935 годзе, калі ён пераехаў сюды жыць да дзядоў). І менавіта сюды вярнуўся пераможцам. А больш за дзясятак яго аднавяскоўцаў загінулі або прапалі без вестак. Ветэран і сёння памятае іх імёны.
Падзеі Вялікай Айчыннай урэзаліся і ў памяць Марыі Іванаўны Хмылка.

Марыя Іванаўна Хмылка
— Хоць была маленькая, але вайну памятаю, — дзеліцца яна ўспамінамі. — Ніколі не забуду, як сядзелі ў лесе, разам з іншымі хаваліся па равах. Вёска, на шчасце, не гарэла. Толькі калі праз Пешкаўцы ішлі танкі, зачапілі нашу хату і спіхнулі яе з дарогі.
Я часта ўспамінаю мінулае. Не перастаю здзіўляцца, якія людзі раней былі моцныя. Вось мой дзядуля, напрыклад. У трыццаць два гады застаўся адзін з пяццю дзецьмі на руках (жонка памерла пры родах шостага). Усіх адзін выгадаваў, кожнаму пасаг добры даў. Ніколі не жаліўся, што яму цяжка.
І мы здаровыя раслі. Хаця што было на стале? Бульба ды халаднік. Усяго бывала, прайшлі добрую школу жыццёвай загартоўкі. Напэўна, дзякуючы ёй і сёння ногі не баляць. Хоць у наступным годзе — восемдзесят, у Лынтупы яшчэ на веласіпедзе езджу, — усміхаецца жанчына.
Пачула ўспаміны і пра цяжкае калгаснае жыццё.
Аб’ядноўваць гаспадарку пачалі ў 1951 годзе. Сумна жартавалі: калгасу трэба даць назву «Вечнае гора». Уступаць у яго не хацелі, супраціўляліся, як маглі. Але хіба штосьці залежала ад мясцовых жыхароў?
— Работа была цяжкая і спачатку зусім не аплачвалася, — падтрымала гаворку Вінцанціна Антонаўна Габрыновіч. — Як і многія вяскоўцы, працавала на свінаферме, якая знаходзілася ў Пешкаўцах прыблізна да сярэдзіны васьмідзясятых. — Сіл не шкадавала. За высокія прывагі неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і значкамі, партрэт вісеў на раённай Дошцы гонару. Але не дзеля славы працавала, а каб сям’ю пракарміць.

Вінцанціна Антонаўна Габрыновіч
Бедныя мы былі. Але такія шчаслівыя! Якой вясёлай успамінаецца маладосць! Якія вечарыны былі! Якія танцы! Пойдзеш зімой у кароценькіх чаравічках у суседнія Вайшкуны або Вінцантова, поўны абутак снегу набярэш — і цёпла было! Гэта цяпер нават у вайлаках холадна, — поўняцца слязьмі вочы маёй субяседніцы. Літаральна некалькі дзён назад яна пераехала на «зімоўку» з Пешкаўцаў у Лынтупы, а сэрцам там, на радзіме.
Пра адпачынак пешкаўцы расказвалі ахвотней за ўсё.
— У вёсцы клуба не было, — успамінала Соф’я Міхайлаўна Мікула. — Але моладзь ніколі не сумавала. Хадзілі ў іншыя вёскі, і гэта была найвялікшая радасць. Бывала, так на танцах наскачашся, так польку выкруціш — ажно мокры ўвесь. Ад работы так ногі не балелі.
Пра шматлюднасць і гаманлівасць вёскі сведчыць і той факт, што да пачатку 70-ых гадоў там дзейнічала пачатковая школа. Хадзіць туды было каму: сем’і, у асноўным, шматдзетныя.
Будынак школы знаходзіўся ў звычайнай вясковай хаце на два канцы. За сцяной мясцовай “альма матар” жыў Іван Альбінавіч Літвіновіч, які ў 1957 годзе прапісаўся ў Паставах.
— З Пешкаўцаў паехаў, бо працы не было, — называе ён прычыну развітання з радзімай. — У калгасе за працадзень па сто грамаў зерня давалі. Якое ж гэта жыццё! Вось з жонкай і перабраліся ў Паставы, хату пабудавалі. А многія за мяжу выехалі — у Літву, Латвію…
Несумненна, Пешкаўцы — мой светлы ўспамін. Там нарадзіўся, ажаніўся. Вяселле гулялі ў адзін дзень з родным братам, нашы нявесты былі з адной вёскі. Ужо 53 гады, як жывём з жонкай.
Якім было ранейшае жыццё? Цікавым, вясёлым, шчаслівым. Пра людзей засталіся толькі добрыя ўспаміны. Жанчыны — такія рукадзельніцы, майстрыхі, пявунні! Ва ўсім душа была, што б ні рабілі.

Пакаленне 60-ых таксама лічыць сваё дзяцінства яркім і шчаслівым.
— Неяк параўноўвала з дзецьмі сваё і іх маленства, юнацтва, — гаварыла ўраджэнка Пешкаўцаў, а цяпер лынтупчанка Марына Чаславаўна Сняжкова. — У вёсцы яно было такое цікавае. Несумненна, днём працавалі вельмі шмат — бацькам трэба было дапамагаць. Была вялікая гаспадарка, толькі на сенакос колькі часу і сіл патрабавалася. А як цікава мылі адзенне! Хадзілі на возера Імшарнік кіламетры за два ад вёскі. Вада там была выключная! Усё адмывалася без мыла.
Але якімі б стомленымі ні былі, вечарамі ніхто дома не сядзеў. Вялікай кампаніяй ездзілі па суседніх вёсках на вяселлі (а іх было — не злічыць), на выступленні ансамбляў. “Гудзелі” да раніцы. І такога паняцця каб напіцца, не было. А цяпер? Інтэрнэт, камп’ютар, бар…
— Дзеці што ў падарунак просяць? Планшэт, канечне ж, — падтрымлівае размову яе маці Ванда Валяр’янаўна Федаровіч. — А ў мяне самае вялікае шчасце было, калі мне маці пашыла новыя тапачкі са звычайнай белай тканіны. Як сёння памятаю: пайшла ў іх на фэст Святой Ганны ў Лынтупы, дык гадзінамі вачэй не падымала — не магла налюбавацца.
Ванда Валяр’янаўна таксама жыве ў Лынтупах. На малой радзіме бывае нячаста. Хату яна зусім нядаўна прадала мінчанам, якім пешкаўскія мясціны вельмі да душы. Яшчэ б — вёска знаходзіцца побач з заказнікам “Блакітныя азёры”. Да Балдука — аднаго з самых вялікіх і найпрыгажэйшых азёр унікальнага прыроднага комплексу — рукой падаць.
Суседняя вёска Вайшкуны, якая таксама стаіць на беразе Балдука, даўно ператварылася ў мекку творчай беларускай інтэлігенцыі. Тут свае дачы маюць вядомыя мастакі, архітэктары, акцёры… Дзякуючы такому “нашэсцю” адпачывальнікаў вёска з кожным годам страчвае сваю аўтэнтычнасць і ператвараецца ў своеасаблівую мясцовую Рублёўку.
Іншая справа — Пешкаўцы. Вёска падкупляе сваёй самабытнасцю, “дзікасцю” прыроды і наваколля.
— У сына ёсць участак і ў Вайшкунах, — прызнаецца мінчанін Аляксандр Чарнышоў, якога я застала за будаўнічымі работамі ля сваёй дачы. — Але мне больш падабаюцца Пешкаўцы. За што? Усюды можна пешшу дайсці! (смяецца). Хочаш — на Блакітныя азёры, хочаш — на пешкаўскае азярцо на рыбалку! Вы нават уявіць сабе не можаце, якія там салодкія карасі! Мая жонка іх асабліва любіць. Я налаўлю тут рыбы і вязу ў Мінск. Гэта для яе найлепшы падарунак.
Дача Аляксандра Чарнышова ўжо некалькі гадоў з’яўляецца мясцовай славутасцю. А ўсё таму, што на яе сцяне красуецца старэнькая зацёртая расцяжка з выявай… легендарнага гурта “Бітлз”. Ці не кожны, хто праязджае міма, тут фатаграфуецца. Здымкі ў інтэрнэце адразу ж становяцца “хітамі”.

— “Бітлоў” знайшоў на гары сын, — тлумачыць дачнік. — Там было яшчэ шмат найцікавейшай інфармацыі — шматлікія пісьмы, выразкі з газет, квітанцыі, якія датуюцца 20-30-ымі гадамі мінулага стагоддзя. Усё захоўваем — гэта гісторыя Пешкаўцаў.
Напрыканцы вёскі — яшчэ адна будоўля. Два суседнія дамы таксама купілі мінчане, якія цяпер робяць у іх рамонт і добраўпарадкоўваюць тэрыторыю.
Ёсць надзея, што вёска будзе жыць і што яе новая гісторыя толькі пачынаецца…
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара і з архіва Івана Літвіновіча.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Что делать, когда умер человек, или как похоронить человека?
Подробнее Что делать, если человек умер естественной смертью от старости или болезниили? Какие документы и где необходимо оформить по факту смерти человека? Можно ли кремировать умершего, и каков порядок


