Их «диагноз» — трудолюбие

Ганна Мартынаўна і Баляслаў Антонавіч Веські
“Што пра мяне пісаць? Я — звычайная жанчына, якіх навокал тысячы”, — запэўнівала мяне лынтупчанка Ганна Мартынаўна Веська. Але хіба ў пасёлку шмат людзей, якія прачынаюцца ў чатыры гадзіны раніцы, каб навесці парадак ля мясцовага касцёла? І ці кожная жанчына вырошчвае двухметровыя ружы або вышывае такіх жа памераў пакрывалы?
Ганна Мартынаўна і яе муж Баляслаў Антонавіч жывуць на цэнтральнай пасялковай плошчы. Яны выдатна разумеюць, што іх дом заўсёды пад пільнай увагай і мясцовых жыхароў, і турыстаў, якіх у Лынтупы з кожным годам прыязджае ўсё болей. Але зусім не для іх стараюцца гаспадары, калі з вясны да восені рупяцца ў сваім двары: высаджваюць кветкі, падстрыгаюць газон, устанаўліваюць арыгінальныя кампазіцыі…
— Жаданне працаваць мне перадалося па спадчыне, — усміхаецца Ганна Веська. — Мае бацькі былі вялікімі рабацягамі. Тата і кавалём быў выдатным, і сталяром, і нават са льну алей атрымліваў — людзі да яго ў чаргу выстройваліся. За што ні возьмецца — усё зробіць на выдатна. Менавіта пра такіх людзей кажуць: майстар на ўсе рукі.
Можна было пазайздросціць не толькі фізічным, але і чалавечым якасцям Мартына Мартынавіча. Ганна добра памятае яго шматлікія аповеды пра даўнейшае жыццё. Найбольш яе ўражвалі ўспаміны пра жыццё пры цары Мікалаі ІІ. Тады яе бацьку давялося з абозам ісці ў Сібір — такая суровая ў той час была армейская служба.
— Дарога была неймаверна доўгая, людзі нярэдка паміралі ад голаду, — пераказвае гаспадыня. — Тата знайшоў выйсце: калі спыняліся ў населеных пунктах, прапаноўваў свае паслугі. З ім разлічваліся прадуктамі, якія ён прыносіў абяссіленым таварышам.
Ганна Мартынаўна з хваляваннем гартае фотаальбом, са старонак якога пазіраюць маладыя бацькі. Яны былі людзьмі мясцовымі — з недалёкіх ад Лынтуп вёсак. А вось маёй суразмоўцы лёс наканаваў доўгі час жыць за межамі малой радзімы.
Яна нарадзілася ў 1941 годзе ў Баярах. У мясцовай школе скончыла 4 класы, пасля вучылася ў Канстанцінаве і ў Лынтупах. Пасля пераехала да цёткі ў літоўскі Швянчоніс (11 км ад пасёлка), дзе атрымала сярэднюю адукацыю. Ганна з дзяцінства марыла звязаць сваё жыццё з музыкай — у Паставах нават скончыла курсы баяністаў пры раённым Доме культуры. Настаўнікі адразу заўважылі яе талент і вельмі хацелі, каб яна працягвала вучыцца. Але ў бацькоў не было на гэта грошай.
Тым не менш Ганна Мартынаўна сваё жыццё звязала з творчасцю: шмат гадоў адпрацавала мастацкім кіраўніком у Дамах культуры Літвы і Латвіі. Падчас работы ў Вільнюсе пазнаёмілася з будучым мужам, які там служыў. З ім пераехалі ў Рыгу, дзе пражылі 14 гадоў. У 1992 годзе вырашылі вярнуцца на радзіму. Былі ўпэўнены: у Лынтупах ім будзе лепш. Не памыліліся.
— Не сумна ў вёсцы пасля вялікага горада? — цікаўлюся.
— А калі сумаваць, калі? — эмацыянальна перапытвае гаспадыня. — Летам звычайна гадзіны ў чатыры ўстаю, а то і раней. І за сваімі кветкамі шмат догляду патрэбна, і за касцельнымі. Ужо каторы год іх саджу ля святыні. Праўда, зямля там вельмі цяжкая — адзін жвір. Шмат сіл трэба ўкласці, каб запалымнелі кветкі, тым больш што так суха апошнім часам. Бывае, за раніцу пяцьдзясят вёдзёр з калодзежа выцягнеш і на цялежцы ў канах перавязеш. А цяпер, па восені, іншая “напасць” — сухое лісце. Амаль кожную раніцу прыбіраю і спальваю. І ні ад каго нават “дзякуй” не чакаю. Гэта мая ўнутраная патрэба.
Муж — яму ўжо 80 — за жонку хвалюецца, але з яе “дыягназам” пад назвай працавітасць нічога зрабіць не можа. Наколькі хапае сіл, дапамагае. Прычым не толькі на кветніку і агародзе…
— Я ў жонкі асабісты повар, — смяецца. — Пакуль яна з раніцы на двары шчыруе, заўсёды сняданак прыгатую. Ці бліноў напяку, ці кашы маннай звару. І абед для мяне прыгатаваць — не праблема.
Пытаюся ў гаспадароў: ці часта на “вялікай зямлі” даводзіцца бываць, маючы на ўвазе абласны цэнтр або нават Паставы. Адказ ашаламляе.
— Вось у пятніцу вярнулася з Люксембурга, — будзённа паведамляе Ганна Мартынаўна. — Гады два таму да сястры на Лазурны Бераг ездзіла (яна жыве ў Францыі, у раёне Ніцы). У гэтым годзе пляменнікі падарылі падарожжа па Еўропе. Усё папракаюць мяне, што, акрамя агарода, нічога не бачу.
— Напэўна, не хацелася вяртацца з гэтай казкі?
— Пад пушачным выстралам не засталася б там жыць, — здзіўляе 72-гадовая турыстка. — Настолькі ўсё багата ў гэтых дамах — які посуд, якая мэбля, тэхніка… Сумна мне стала ад усяго гэтага. Ніякай душы. Я, бывала, прайдуся дзеркачом па падлозе, аерам засцялю — вось гэта, разумею, казка. Такая сціплая чысціня стварае куды большую ўтульнасць. Ды і раскошы ў жыцці я ніколі не бачыла. Што раней у доме было: шчэпкі ды трэскі? А Германія, Люксембург… Няхай жывуць сабе ў сваіх музеях, — завяршыла яна тэму і са шчаслівай усмешкай запрасіла на экскурсію па сваіх “харомах”, дзе на сценах — вышыўкі, на шафах — арыгінальныя самаробныя шкатулкі, на ложках — саматканыя дываны.
Любоў да творчасці ў жанчыны з дзяцінства. Вышываннем захапілася яшчэ ў школе, і за дзясяткі гадоў гэта хобі не надакучыла. Наадварот, з’явілася шмат новых ідэй, якія Ганна Мартынаўна плануе ўвасабіць у жыццё ў самы бліжэйшы час. Найперш — закончыць вышываць пакрывала. Яго памеры ўнушальныя — прыблізна два на паўтара метра. Што цікава, схемы вышыўкі няма — усе ўзоры прыдумвае з галавы.
Яшчэ адно вялікае захапленне майстрыхі — выраб шкатулак з паштовак. Любіць і шыць. Гэтай справе навучыла францужанка, у якой Ганна Мартынаўна жыла ў Вільнюсе на кватэры.

Творчасці няма мяжы

У ход ідуць нават цукеркавыя абгорткі
Некалькі гадзін Веські расказвалі пра свае будні і святы, мінулае і сённяшняе. Расказвалі шчыра, з гумарам, з усмешкай. Таму і не здзівілася, калі Баляслаў Антонавіч напрыканцы размовы сказаў:
— Мы — шчаслівыя людзі. У нас ёсць усё. Галоўнае, каб здароўе не падводзіла. Тады і далей будзем жыць, працаваць, радаваць сябе і людзей.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


