Анатолий Череватенко: «Не представляю жизнь без работы»
У школьныя гады Анатолій Лаўрэнцьевіч Чараваценка марыў стаць чыгуначнікам. Але лёс наканаваў яму дарогу ваеннаслужачага, якая 37 гадоў назад прывяла ў Паставы. Наш горад для карэннага ўкраінца стаў родным і любімым. Хаця пры першай сустрэчы шакіраваў…
— Анатолій Лаўрэнцьевіч, якім было Ваша дзяцінства?
— Я нарадзіўся на Украіне, у двухмільённым Харкаве. Вырас, як кажуць, на асфальце. У вёсцы бываў толькі летам — ездзіў да бабулі з дзядулем, цёткі з дзядзькам. Мне вельмі падабалася там бываць. Гэта быў час бесклапотнага дзяцінства.
Як і ўсе дзеці, адпачываў у піянерскіх лагерах — бывала, і па дзве змены за канікулы. Любіў катацца на веласіпедзе, займаўся ў секцыі настольнага тэніса. Яшчэ адным маім вялікім захапленнем была дзіцяча-юнацкая чыгунка. На працягу чатырох гадоў, з сёмага па дзясяты клас, наведваў спецыяльны гурток пры малой Паўднёвай чыгунцы. Прайшоў усе ступені: ад правадніка вагона да машыніста цеплавоза. Два разы ў тыдзень, па выхадных, мы ездзілі на чыгунку і забяспечвалі рух цягнікоў. На трэцім-чацвёртым годзе пасля здачы адпаведных экзаменаў мне даверылі працу памочніка машыніста, а пасля і машыніста.
— Пасля заканчэння школы, напэўна, не было разваг, якую прафесію выбраць?
— Калі прыйшоў час вызначацца з навучальнай установай, адбылася лёсавызначальная сустрэча з бацькам майго сябра. Ён працаваў выкладчыкам у ваенным вучылішчы і адгаварыў мяне паступаць вучыцца на чыгуначніка (гэта нягледзячы на тое, што я два гады хадзіў на падрыхтоўчы факультэт “Змена” пры Харкаўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту). Прапанаваў паступаць у ваеннае вучылішча, якіх у нашым горадзе было ажно шэсць. Мяне асабліва вабіла авіяцыя, і я абраў для сябе менавіта гэта аддзяленне. Праз дзевяць гадоў пасля атрымання першага дыплома зноў сеў за студэнцкую лаўку: паступіў у Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча радыёэлектронікі імя Ленінскага камсамола Украіны, якое паспяхова скончыў па спецыяльнасці “Авіяцыйныя радыётэхнічныя сродкі”.
— Дзе пачыналі працоўны шлях?
— Наш выпуск быў больш за 1200 чалавек, якіх “раскідалі” па ўсім Савецкім Саюзе. Атрымаў размеркаванне ў Мінск. Як сёння памятаю: прыехаў туды 10 жніўня 1976 года. І ўжо там даведаўся пра канчатковае месца службы — Паставы, дзе ў той час фарміраваўся новы авіяцыйны полк з часцямі забеспячэння. Памятаю, тады папрасіў паказаць горад на карце і перапытаў у падпалкоўніка: “Можа, Палтава?” Нават надзея зацеплілася: дадому, на Украіну? Але цуд не адбыўся.
— Якія былі першыя ўражанні ад Беларусі?
— Мінск мне спадабаўся з першага погляду. Наогул, я люблю вялікі горад і адчуваю сябе ў ім як рыба ў вадзе. Не баюся натоўпу, добра арыентуюся ў незнаёмым месцы.
— Якімі сустрэлі Паставы?
— У цягніку ехалі салдаты. Не паспеў вокам міргнуць — яны ўжо ва ўсю знаёміліся з дзяўчатамі. Малады, нежанаты, апрануты ў парадную ваенную форму, азірнуўся і я. Маю ўвагу прыцягнулі дзве дзяўчыны. Адна з іх (яе звалі Ева) размаўляла на чыстай польскай мове, што для мяне было вельмі дзіўным. А другая, Людміла, праз дзесяць месяцаў стала маёй жонкай. Так у першы ж дзень знаходжання ў Беларусі сустрэў сваю другую палавіну.
У Паставы прыехаў раніцай. Пасля агромністага Харкава, дзе нядаўна быў адкрыты метрапалітэн, бачыць старэнькі аўтобус было, мякка кажучы, нязвыкла. Спакойнае, размеранае жыццё райцэнтра напачатку было для мяне шокам. Але да ўсяго прывыкае чалавек…
— Чым запомнілася служба?
— З харкаўскага вучылішча нас у Паставы прыехала дзевяць афіцэраў, дзясяты быў з тамбоўскага, усе — маладыя лейтэнанты. Нас яшчэ жартам называлі футбольнай камандай.
Пачалі ў горадзе фарміраваць полк. Хутка асвоіўся, атрымаў кватэру. У 79-ым годзе быў накіраваны ў камандзіроўку ў Народную Рэспубліку Конга, дзе праслужыў тры гады ў сталіцы гэтай краіны — Браззавілі. Там даводзілася працаваць і за тэхніка, і за спецыяліста, і ўдзельнічаць у забеспячэнні палётаў.
Куды больш суровыя ўмовы былі ў Забайкальскай ваеннай акрузе (Расія, Чыцінская вобласць), дзе праслужыў пяць гадоў. Ацяпленне было толькі да снежня. Далей — пяцідзесяціградусны мароз, і рабі што хочаш. А ў нас толькі што другое дзіця нарадзілася. Я захапляюся мужнасцю маёй жонкі. Яна сапраўдная “дзекабрыстка”. Побач была заўсёды, нідзе ніколі не пакінула аднаго. Хаця сярод афіцэрскіх жонак было “модным” на зіму вяртацца дадому.
— Доўга служылі?
— Звольніўся згодна з арганізацыйна-штатнымі мерапрыемствамі ў 1995 годзе ў званні маёра з пасады начальніка штаба асобнага батальёна сувязі радыётэхнічнага забеспячэння авіяцыйнага палка. Сітуацыя была няпростая: распаўся СССР, у Паставах полк расфарміравалі. Да ваеннай пенсіі даслужваў на Гомельшчыне. Пасля зноў вярнуўся ў Паставы. Мне было 39. Пачаў працаваць на сябе — займацца прыватнымі перавозкамі. А пасля ўладкаваўся ў раённае аб’яднанне пазашкольнай работы, дзе сем з паловай гадоў быў метадыстам тэхнічнага кірунку.
— Складана было пачынаць працу педагога?
— Канечне, няпроста. Але пэўны вопыт меў. Я ўсё жыццё працаваў з людзьмі, у свой час вывучаў і ваенную педагогіку, і псіхалогію. Таму ведаў, што такое выхаваўчы працэс і як ён наладжваецца.
У аб’яднанні ў мяне быў гурток радыёспорту: вучыў дзяцей хуткаснаму абмену, прыёму радыяграм на слых, спартыўнай радыёпеленгацыі, асновам радыётэхнікі і г.д. На працягу некалькіх гадоў мае падапечныя займалі першыя месцы ў вобласці, я імі вельмі ганарыўся. А пасля старшыня раённай арганізацыі ДТСААФ прапанаваў узяць групу па навучанні правілам дарожнага руху. Выпускнікі паказалі дастойны вынік, і праз некалькі месяцаў атрымаў прапанову змяніць месца работы. Вучыцца новай справе заўсёды складана. Але ў мяне было галоўнае — жаданне. Тым больш што побач быў калега, варты прыкладу, — Вячаслаў Вячаслававіч Пронька, педагог ад Бога. Ён даваў многа парад, якія дапамагалі мне на новай рабоце.
— У мінулым годзе Вы прызнаны найлепшым выкладчыкам Віцебскай вобласці сярод работнікаў ДТСААФа. У чым сакрэт паспяховай здачы вашымі выпускнікамі экзаменаў?
— За час працы ў ДТСААФе ў мяне, несумненна, выпрацаваліся свая методыка, свой стыль выкладання матэрыялу. Стараюся сухую інфармацыю паднесці творча, крыху з гумарам. Ніколі не павышаю голасу, не абражаю і тым больш не лаюся. Для мяне ўсе вучні аднолькавыя, нікога не выдзяляю. Хаця ўзрост, узровень адукаванасці, выхаванне ў іх самыя розныя. У мяне была і глуханямая вучаніца, і сямідзесяціпяцігадовы вучань, які праводзіў у ДТСААФе з 8 да 17 гадзін штодзень. Яны здалі экзамен з першага разу, бо мелі матывацыю і вялікае жаданне. Што, на жаль, не заўсёды скажаш пра іншых. Праблема нашай адукацыі ў тым, што людзей за іх жа грошы трэба прымушаць вучыцца. Некаторыя перакананы, што дастаткова ўнесці ў касу пэўную суму — і правы ў кішэні. Але я даю зразумець, што гэта зусім не так…
— Любіце сваю работу?
— Яшчэ як! Збылася мара, калі на працу ідзеш як на свята — з радасцю і невялікім хваляваннем. Атрымліваю асалоду ад зносін з людзьмі, задавальненне ад вынікаў работы, радуюся поспехам вучняў. Так, людзі забіраюць шмат энергіі. Але шмат і аддаюць. Яны — крыніца душэўных сіл, натхнення. Бывае, устаеш раніцай, а ў цябе тэмпература і недамаганне. Але знаходжу сілы, прыходжу ў клас — і зноў здаровы! Адчуванне, што цябе чакаюць, акрыляе. Таму я заўсёды кажу жонцы: калі не буду працаваць, то захварэю і памру.
— Колькі вучняў Вы выпусцілі?
— Не менш за 1200 чалавек. І гэта толькі тыя, у каго я выкладаў тэорыю. Ідзеш або едзеш па горадзе — усе вітаюцца, міргаюць фарамі, махаюць рукамі… Канечне, прыемна, што памятаюць.
— Як многія мужчыны, лічыце, што жанчыне за рулём не месца?
— Майстэрства ваджэння не залежыць ні ад полу, ні ад узросту. Глыбока перакананы, што, які чалавек у быце, такі і на дарозе. Калі ён дома хам, то чаго можна чакаць ад яго за рулём?
— Што цэніце ў людзях?
— Уменне знаходзіць кампраміс у любой сітуацыі, адказнасць, праўдзівасць, прыстойнасць. Такіх людзей мала, але яны ёсць.
— Як любіце адпачываць?
— Найлепшы варыянт — змена занятку. Я не разумею, як можна нічога не рабіць. Вось сёлета з жонкай ездзіў на радзіму цешчы, у Будслаў, зрабілі ў яе доме рамонт: памалявалі, паклеілі, памянялі агароджу. Вось дзе сапраўдны адпачынак!
Люблю чытаць, заўсёды цікаўлюся навінамі — як у інтэрнэце, так і ў друкаваных СМІ. Штомесяц выпісваем восем-дзевяць газет і часопісаў: раёнку, “Комсомольскую правду”, “Аргументы і факты”, “Гаспадыню”… Прычым чытаю не выбарачна, а ад першага да апошняга радка.
— Пачынаецца восень — нелюбімы для многіх час дажджоў і шэрасці. Як ставіцеся да гэтай пары года?
— Што люблю восенню, дык гэта грыбы. А хандрыць няма калі: часта на працы з васьмі раніцы і да дзевяці вечара. Прытрымліваюся меркавання: чалавек сумуе толькі тады, калі ў яго ёсць на гэта час.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва А. ЧАРАВАЦЕНКІ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Ускорит ли коронавирус использование роботов для замены людей - рабочих
Подробнее Хорошо это или плохо, но роботы заменят многих людей на их рабочих местах, говорят аналитики, и вспышка коронавируса ускоряет этот процесс.


