Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мир образов и эмоций

Мир образов и эмоций

22 жніўня ў Пастаўскім раённым краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя выставы манатыпіі, жывапісу і разьбы па дрэве мастака Аляксандра Куцкевіча.

А што такое манатыпія? Гэтае пытанне задавалі практычна ўсе, хто пераступіў у той дзень парог выставачнай залы. Адказ на яго давала дырэктар музея Раіса Курачэнка. Яна ж і прадставіла наведвальнікам аўтара. Нарадзіўся Аляксандр Іванавіч Куцкевіч у 1968 годзе ў вёсцы Брылі Мядзельскага раёна. Пасля заканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Кірава ўладкаваўся ў Мядзельскую сярэднюю школу выкладчыкам выяўленчага мастацтва, паралельна вёў гурток у раённым Доме дзіцячай творчасці. А чатыры гады таму перайшоў працаваць на комплекс па абслугоўванні дэлегацый на возеры Нарач. Менаві­та тады ў яго і з’явілася больш вольнага часу для творчасці. Як вынік — у снежні 2009 года адбылася персанальная выстава мастака ў Мя­дзельскім музеі народнай славы пад назвай «Цяпло Зямлі маёй». А ўжо ў наступным годзе Аляксандр Куцкевіч стаў членам Саюза майстроў народнай творчасці. Ён — дыпламант рэспубліканскага фестывалю разьбяроў у Дудутках, ХIХ рэспубліканскай выставы народнай творчасці «Калядныя ўзо­ры», чацвёртага рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет».

Больш падрабязна пра сябе і пра рэдкі жанр манатыпіі распавёў сам мастак. Манатыпія (ад грэч. monos — адзін, адзіны і typos — адбітак) — від друкаванай графікі. Мастак уручную наносіць фарбы на ідэальна гладкую паверхню з наступным адбіткам. Адбітак заўсёды з’яўляецца адзіным, унікальным. Для твораў, выкананых у тэхніцы манатыпіі, характэрны тонкасць каляровых адносін, плаўнасць і мяккасць абрысаў формаў, што вонкава збліжае яе з акварэллю. Вынайшаў гэту тэхніку італьянскі гравёр XVII стагоддзя Джавані Кастыльёнэ, але доўгі час гэты жанр быў несправядліва забыты. У Расіі ў пачатку мінулага стагоддзя яго зноў «адкрыла» Лізавета Круглікава. Яна сцвярджала, што жывапісец павінен валодаць вялікім вопытам, дакладнай рукой і верным вокам, таму што пакуль не высахлі фарбы, трэба паспець зрабіць адбітак.

Аляксандр Куцкевіч захапіўся манатыпіяй 6 гадоў таму. Кажа, што гэта тэхніка адкрывае велізарнае поле для фантазіі, задзейнічае ўяўленне. Аднак перш чым атрымаецца сапраўды цікавая работа, часам даводзіцца папсаваць цэлы стос паперы. У графічных работах мядзельскага мастака не проста сюжэт, а цэлая гісторыя, якая сваёй назвай, дэталямі суадносіцца з нейкім жыццёвым аспектам. Гісторыя, якая выклі­кае паток успамінаў, думак, асацыяцый. Да прыкладу, у цэнтры работы «Рэквіем» зграбны журавель вось-вось узляціць увысь з глыбокай варонкі. Да стварэння гэтага твора аўтара падштурхнулі радкі вядомага верша Булата Акуджавы: «Мне кажется порою, что солдаты, с кровавых не пришедшие полей, не в землю нашу полегли когда-то, а превратились в белых журавлей». Такія работы не толькі выклікаюць эмоцыі, але і прымушаюць разважаць пра ўбачанае.

Не меншую цікавасць і мастацкую каштоўнасць выклікаюць драўляныя скульптуры. Яны жывыя, эмацыянальныя, непасрэдныя, пластычныя. Працуе майстар з вольхай і асінай — гэтыя пароды дрэў добра паддаюцца апрацоўцы. Сярод скульптур асабліва шмат жартоўных партрэтаў жывёл. Але самая любімая работа Аляксандра — тая, на якой аўтар увекавечыў у дрэве сваю бабулю і сябе ў дзяцінстве.

Такі ж эмацыянальны і жывапіс мастака. Усе карціны намаляваны алеем на палатне. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікала палатно, на якім намаляваны Ісус Хрыстос у зімовы час. Аляксандр Куцкевіч патлумачыў, што звонкая цішыня ў зімовым лесе нагадвае яму цішыню і супакаенне ў храме. Гэта і паслужыла ідэяй для стварэння карціны.

У дзень адкрыцця выставы наведвальнікі мелі магчымасць не толькі азнаёміцца з творчасцю мядзельскага мастака, але і паспрабаваць свае ўласныя сілы ў стварэнні работ у жанры манатыпіі. Творчы працэс аказаўся па-сапраўднаму захапляльным. Ну а тым, хто яшчэ не бачыў выставу, трэба паспяшацца — работы Аляксандра Куцкевіча будуць экспанавацца да 10 верасня.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой