В 58-ой раз открыл свои двери
У панядзелак раніцай унутраны дворык Пастаўскага каледжа быў запоўнены да адказу. На традыцыйную лінейку, прысвечаную пачатку новага навучальнага года, тут сабраліся вучні, іх бацькі, выкладчыкі і ганаровыя госці.
Пачаўся Дзень ведаў у дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці з узняцця Дзяржаўнага сцяга. Гэта ганаровая місія была прадастаўлена найлепшым навучэнцам узроўню сярэдняга спецыяльнага навучання — Яшкінай Наталлі і Цяляк Алесі. Як толькі змоўклі гукі Гімна Рэспублікі Беларусь, да прысутных звярнуўся дырэктар каледжа Мікалай Мікалаевіч Лысёнак. Сваё выступленне ён пачаў з гісторыі навучальнай установы, поспехаў і дасягненняў навучэнцаў.
— За гады свайго існавання (а ў гэтым годзе каледж у 58-ы раз расчыніў свае дзверы для першакурснікаў) тут падрыхтавана больш за 20 тысяч рабочых і спецыялістаў. Прозвішчы нашых выпускнікоў гучаць не толькі на раённым і абласным, але і на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Спадзяюся, што і ўсе вы станеце добрымі спецыялістамі і будзеце радаваць сваімі навыкамі і ведамі педагогаў і будучых наймальнікаў, — выказаў надзею М. М. Лысёнак.
Дырэктар з гонарам адзначыў, што мінулы навучальны год склаўся ўдала. Па яго выніках, каледж стаў лепшай навучальнай установай па паспяховасці — 77 % навучэнцаў скончылі вучобу на 6-10 балаў. Не зафіксавана ніводнага злачынства, значна знізілася колькасць адміністрацыйных і дысцыплінарных правапарушэнняў. Па выніках удзелу ў конкурсах і спаборніцтвах навучэнцы ўзнагароджаны шматлікімі граматамі, дыпломамі і прызамі.
— Веру, што і першакурснікі будуць годна прадстаўляць каледж і працягваць традыцыі, якія склаліся ў нашай навучальнай установе. Вы павінны ганарыцца, што вучыцеся тут, і рабіць усё для таго, каб пра каледж гаварылі толькі добрае. Творчых поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту! Радуйце сваіх выкладчыкаў і бацькоў, — падсумаваў дырэктар каледжа.
Словы наказу навучэнцам каледжа гучалі і з вуснаў ганаровых гасцей. Начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Васільевіч Клімюк заклікаў падтрымліваць імідж горада і раёна, сачыць за правапарадкам і сустракацца толькі на такіх урачыстых мерапрыемствах. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Уладзімір Зіноўевіч Гутар пажадаў поспехаў у вучобе і адзначыў, што ад таго, наколькі трывалымі будуць уменні і навыкі выпускнікоў каледжа, будуць залежаць іх далейшы прафесійны рост і жыццё ў цэлым. Па даручэнні старшыні райвыканкама Уладзімір Зіноўевіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дубовік Алене Канстанцінаўне за шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Прымалі на ўрачыстай лінейцы ўзнагароды і навучэнцы. За выдатную вучобу Наталлю Яшкіну, Алесю Цяляк, Валянціну Далідзёнак і Ірыну Вярцінскую (на фота) прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначыў грашовымі прэміямі.
Пасля завяршэння ўрачыстай лінейкі ў актавай зале каледжа адбыўся арганізацыйны сход. Наперадзе рабят чакае новы навучальны год. Пачнецца ён з працы на палетках сельгасарганізацый раёна. Дапамагаць вяскоўцам адправяцца 240 чалавек, яшчэ 8 будуць задзейнічаны на будаўніцтве ферм. Тым жа, хто хацеў бы працягнуць сваё навучанне ў каледжы, але па нейкіх прычынах не паспеў падаць дакументы, варта паспяшацца. Нягледзячы на тое, што навучальная ўстанова цалкам выканала план прыёму і прыступіла да навучальнага працэсу, прыём дакументаў працягнецца да 15 верасня. Набор ідзе па ўсіх кваліфікацыях, за выключэннем повараў.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Почему лучше не пить воду, оставленную в стакане на долгое время
Подробнее Что происходит, когда вы на ночь оставляете воду рядом с кроватью и почему этого делать нельзя.


