Глубоких знаний и отличных оценок! (+фото)

2 верасня ва ўсіх школах Пастаўшчыны адбыліся лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года. У Дунілавічах яна была асабліва ўрачыстай. Павіншаваць дзяцей і настаўнікаў са святам першага званка сюды прыехалі ганаровыя госці — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Серафімавіч Якабсон і першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Вадзім Уладзіміравіч Заранкін.
Прысутнічалі на свяце і прадстаўнікі раённай улады — старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, яго намеснік Юрый Мікалаевіч Кісялёў, а таксама старшыня аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Яўгеньевіч Кашырын.
Урачыстасць пачалася з падняцця Дзяржаўнага сцяга. Права гэта зрабіць было прадастаўлена лепшым вучням школы, пераможцам і прызёрам раённых і абласных алімпіяд — адзінаццацікласнікам Віялеце Кароль і Антону Шубко.
Першым да педагогаў, школьнікаў і іх бацькоў звярнуўся дырэктар Дунілавіцкай сярэдняй школы, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Васілій Аляксандравіч Бульбяноў. “Пакуль старанна вучацца дзеці, нашай краіне жыць і квітнець”, — упэўнены ён. Сваім падапечным ён пажадаў натхнення вучыцца, глыбокіх ведаў і выдатных адзнак.
Прывітаў удзельнікаў свята і Аляксандр Серафімавіч Якабсон.
— У Беларусі робіцца ўсё, каб сістэма адукацыі была на самым дастойным узроўні, — адзначыў ён. — Яе фінансаванне ў рамках дзяржбюджэту павялічваецца, што, несумненна, радуе. Як гэтага не рабіць, калі выпускнікі нашых школ паказваюць выдатныя веды і дасягаюць у жыцці самых высокіх вяршынь? Перад пачаткам лінейкі мне расказалі, што выпускнікі Дунілавіцкай школы працуюць як механізатарамі, так і генеральнымі канструктарамі і галоўнымі інжынерамі на буйных прадпрыемствах краіны. Як не ганарыцца такімі людзьмі? Спадзяюся, што вы таксама ў далейшым зможаце рэалізаваць сябе і пры гэтым абавязкова будзеце памятаць і любіць сваю родную школу. Віншую ўсіх вас з гэтым цудоўным святам і жадаю заўсёды крочыць па жыцці з высока паднятай галавой, не забываючы пры гэтым, што дзяржава заўсёды на вашай абароне.
Эстафету віншаванняў прадоўжыў Віктар Сяргеевіч Гутараў. Ён паведаміў, што напярэдадні новага навучальнага года ў школах праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, і паабяцаў, што раённыя ўлады і надалей будуць максімальна падтрымліваць сістэму адукацыі. У якасці падарунка ён уручыў школе відэакамеру.
Не з пустымі рукамі пакінулі ўрачыстасць першакласнікі. А. С. Якабсон перадаў ім падарункі ад Прэзідэнта — кнігі “Беларусь — наша Радзіма”. Былі адзначаны школьнікі, якія актыўна працавалі ў сельгаспрадпрыемстве “Дунілавічы-агра”. Сувеніры ім уручыў дырэктар гаспадаркі Павел Баляслававіч Будзіч.
Пасля завяршэння лінейкі дзеці разышліся па кабінетах — іх чакаў першы ў новым навучальным годзе ўрок “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”.
12►
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Почему лучше не пить воду, оставленную в стакане на долгое время
Подробнее Что происходит, когда вы на ночь оставляете воду рядом с кроватью и почему этого делать нельзя.


