«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)
30 жніўня ў раённым Доме культуры адбылася традыцыйная настаўніцкая канферэнцыя, якая сабрала каля чатырохсот педагогаў з усіх устаноў адукацыі Пастаўшчыны. Напярэдадні Дня ведаў яны падвялі вынікі мінулага навучальнага года і акрэслілі галоўныя задачы на новы. У рабоце канферэнцыі прыняў удзел старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў.
Канферэнцыя пачалася з выступлення старшыні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырына. Дакладчык расказаў пра асноўныя кірункі работы, дасягненні і праблемы ўстаноў адукацыі Пастаўшчыны.
— Штогод важным застаецца пытанне стварэння рацыянальнай сеткі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, — паведаміў ён. — У раёне ў 2013/2014 навучальным годзе закрыта Лукашоўская базавая школа, у пачатковую рэарганізавана Янкішская базавая школа. У Казлоўшчынскай сярэдняй школе не будзе праводзіцца набор у 10 клас — з 2014 года яна таксама стане базавай. На жаль, працэс рэструктурызацыі будзе прадаўжацца і ў бліжэйшыя гады: у раёне ёсць базавыя школы, напаўняльнасць якіх менш за 50 чалавек.
Падчас выступлення Аляксандр Яўгеньевіч прааналізаваў дзейнасць гурткоў, факультатываў і секцый, падвёў вынікі школьных экзаменаў і ўступнай кампаніі, агучыў поспехі пастаўчан у прадметных алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях, закрануў праблемы нядобранадзейных сем’яў і сацыяльнага сіроцтва, узняў пытанні харчавання дзяцей, іх аздараўлення і шматлікія іншыя.
— У новым навучальным годзе ў сістэме адукацыі шмат новаўвядзенняў і для педагогаў, і для бацькоў, і для школьнікаў, — адзначыў А. Я. Кашырын. — Так, у вучняў дзясятых класаў з’явілася магчымасць вывучаць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні, зноў абавязковым для вывучэння будзе курс “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, больш увагі будзе надавацца фізічнай і спартыўнай падрыхтоўцы. Для асобных катэгорый педагагічных работнікаў змянілася колькасць гадзін на стаўку — цяпер іх дваццаць.
Дакладчык падкрэсліў, што ў цэлым раён забяспечаны педагагічнымі кадрамі. Аднак у апошнія гады ўзнікла запатрабаванасць у такіх спецыялістах, як педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог, настаўнік-дэфектолаг, настаўнік замежнай мовы. Гэта звязана з адкрыццём у раёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра, класаў інтэграванага навучання ва ўстановах адукацыі, дзяленнем вучняў на групы пры вывучэнні замежнай мовы. Усе гэтыя пытанні вырашаюцца дзякуючы мэтаваму навучанню і перападрыхтоўцы кадраў. І, безумоўна, запрашэнню маладых спецыялістаў. Сёлета іх у наш раён прыбыло трынаццаць. Новых работнікаў у сферы адукацыі Пастаўшчыны прывітала дырэктар СШ № 4, старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Марына Лявонаўна Пылінская.
— Прафесію настаўніка часта выбіраюць тыя, каму ў школьныя гады пашчасціла сустрэць таленавітых педагогаў, якія здолелі павесці за сабой, — сказала яна. — Думаецца, што і вы здолееце стаць такімі ж прафесійнымі. Хоць абраны шлях няпросты і надзвычай адказны, ён абавязкова будзе паспяховым. Вам пашчасціла пачынаць сваю працоўную біяграфію менавіта тут, на пастаўскай зямлі, сярод адказных, таленавітых, адданых сваёй справе калег. Жадаю пастаяннага творчага пошуку, бясконцага натхнення і шчырай любові да дзяцей.
Замацаванне маладых спецыялістаў на месцах — адзін з прыярытэтных кірункаў работы аддзела і ўстаноў адукацыі. А. Я . Кашырын выказаў надзею, што ўсе педагогі, якія прыбылі ў наш раён у мінулым і ў гэтым годзе, застануцца працаваць на Пастаўшчыне.
Дырэктар гімназіі Славамір Часлававіч Каранеўскі расказаў пра дзейнасць гэтай аўтарытэтнай установы адукацыі — агучыў асноўныя паказчыкі працы, якія былі дасягнуты ў мінулым навучальным годзе, назваў імёны і прозвішчы педагогаў, якімі можа ганарыцца ўвесь раён.
Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў асаблівую ўвагу засяродзіў на пытаннях прафарыентацыйнай работы са школьнікамі.
— Несумненна, мы, бацькі, хочам, каб нашы дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, — гаварыў ён. — Цудоўна, што сёння ў вну паступае каля паловы выпускнікоў Пастаўшчыны, але рэалізаваць сябе можна і ў рабочых прафесіях. Патрэбна паказаць школьнікам, наколькі важныя і аўтарытэтныя будаўнічыя, аграрныя і іншыя спецыяльнасці. Сёння добры механізатар або вадзіцель можа зарабіць за месяц і тысячу долараў у эквіваленце, а то і больш. Добра аплачваецца і праца тых, хто старанна і адказна рупіцца на зямлі.
Віктар Сяргеевіч падзякаваў усім удзельнікам канферэнцыі за годныя вынікі, якія яны заўсёды паказваюць, павіншаваў іх з Днём ведаў і ўручыў Ганаровыя граматы райвыканкама найлепшым педагагічным работнікам Пастаўшчыны.
Напрыканцы канферэнцыі ўсіх яе ўдзельнікаў чакалі крэатыўныя падарункі — музычныя і тэатралізаваныя прадстаўленні падарылі… самі настаўнікі. Іх талентамі можна было захапіцца яшчэ перад пачаткам мерапрыемства — у фае Дома культуры была арганізавана выстава творчых работ педагогаў. А падчас канцэрта яны прадэманстравалі свой артыстызм, уменні спяваць, танцаваць, граць на музычных інструментах.
Выступілі вакальныя гурты Варапаеўскай СШ, СШ № 5 г. Паставы, Ганна Раўданік з камайскай школы, Андрэй Стахоўскі з Лынтупскай, Людміла Здраеўская з Дунілавіч, Людміла Таразевіч (прадстаўляла Пастаўскі дзіцячы садок № 4), Рэната Руткоўская (Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі).
Шквал апладысментаў выклікала гумарыстычная музычная казка “Воўк і сямёра казлянят”, якую паказаў калектыў Камайскай сярэдняй школы. Не менш спадабалася гледачам арыгінальнае выступленне педагогаў СШ № 3, якія сур’ёзна і жартаўліва паказалі яркія моманты школьнага жыцця.
Выдатная канцэртная праграма паспрыяла таму, што ўдзельнікі канферэнцыі разыходзіліся са шчырымі ўсмешкамі на тварах. Хай добры настрой спадарожнічае і на працягу ўсяго навучальнага года!
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Почему лучше не пить воду, оставленную в стакане на долгое время
Подробнее Что происходит, когда вы на ночь оставляете воду рядом с кроватью и почему этого делать нельзя.


