Чем больше убираем, тем грязнее?
На аўторак, 13 жніўня, у мяне было запланавана інтэрв’ю з прадстаўніком УП ЖКГ на тэму добраўпарадкавання горада, захавання чысціні і парадку. Ранкам таго ж дня патэлефанаваў чытач газеты: “Прышліце карэспандэнта. Няхай сфатаграфуе, што нарабілі вандалы ля нашага дома №5 па вуліцы Зялёнай. Паламалі альтанку, лаўкі”.
З гэтага факта і пачалася наша размова з майстрам па добраўпарадкаванні УП ЖКГ І. І. Гайбовіч.
— Такая ж карціна была і непадалёк ад 9-га дома, — гаварыла Ірына Іванаўна. — Альтанкі зрабіла і ўстанавіла РВУ “Паставырайгаз”. Здавалася б, радуйцеся, людзі, і адпачывайце ў іх на свежым паветры. Дык не, мала таго, што закідваюць смеццем, то яшчэ і нішчаць.
Падобных фактаў шмат. Лічу, што справа гонару міліцыі — устанавіць зламыснікаў і пакараць іх у адпаведнасці з заканадаўствам. А ў газеце назваць прозвішчы “герояў”. Яны ж не з іншых раёнаў прыязджаюць, а нашы. Пара знаходзіць на іх управу.
— Але вернемся да вашай службы. Час ад часу ў рэдакцыю паступаюць скаргі, што то ў адным, то ў другім месцы кантэйнеры перапоўнены смеццем.
— На жаль, такое сапраўды здараецца. Па той прычыне, што ў нас катастрафічна не хапае кантэйнераў. За апошнія два гады спісалі 42, бо ў іх прагнілі днішчы, разваліліся бакавіны. Набыць новыя з-за цяжкага фінансавага становішча пакуль не можам. І тэхніка зношаная, маем толькі адзін новы смеццявоз. А абслугоўваем яшчэ і ўсе аграгарадкі. Вось і не заўсёды спраўляемся.
— Для якога смецця прызначаны кантэйнеры?
— Толькі для бытавога, г.зн. таго, які назапашваецца дома: папера, пакеты, бутэлькі, слоікі і т.п. А на практыцы кантэйнеры і тэрыторыю вакол іх чым толькі ні закідваюць: зрэзанымі галінкамі, а то і цалкам дрэўцамі, кустамі, бацвіннем і травой з агародаў, будаўнічым друзам, халадзільнікамі, тэлевізарамі, матрацамі і г.д. Усё гэта смеццявоз не забярэ. Прыходзіцца следам адпраўляць трактар з прычэпам і грузчыка і ўручную загружаць. У выніку затрачваецца шмат часу, утвараецца збой у графіках аб’езду вуліц трактарам для збору смецця.
Складваецца такое ўражанне, што на гарадскі сметнік (а іменна туды павінен вывозіцца вышэйпералічаны “груз”) пастаўчане дарогу зусім забылі. Усё бессаромна звальваецца ў бліжэйшыя кантэйнеры, дзе б яны ні стаялі.
— Ірына Іванаўна, на гэта мне даводзілася чуць такі адказ: “Мы плацім за вываз смецця, таму і спакойна зносім у кантэйнер…”
— Што гэта за плата — 4623 рублі ў месяц з аднаго чалавека?! А колькасць смецця ўсё павялічваецца і павялічваецца. Так сорамна за людзей, якія нават ля агароджы гарадскіх могілак на вуліцы Ціхай накідалі яго. А колькі пустазелля на асобных магілах! Няўжо і іх павінны прыбіраць камунальнікі? Не гаварыць, а крычаць хочацца: “Людзі, што вы робіце? Мы жывём у 21-ым стагоддзі, і павінна ж быць цывілізацыя”. На справе атрымліваецца так: чым больш мы прыбіраем, тым больш людзі смецяць.
— Удакладнім: частка людзей, бо пераважная колькасць пастаўчан — людзі гаспадарлівыя і акуратныя.
— Згодна з гэтым. Прыемна бачыць дагледжаныя двары, кветнікі ля іх. Асабліва шмат такіх прыкладаў у прыватным сектары. Многае робіцца па добраўпарадкаванні ў ЦРБ, банках, РВУ “Паставырайгаз”, філіяле «Пастаўскае ДРБУ-132», ДЭУ-33, ПМС, ААТ “Паставымэбля”, Энергазбыце і інш. А вось райспажыўтаварыства, прадпрымальніцкія структуры і многія іншыя гэтае пытанне ігнаруюць. Далёка не ўсе арганізацыі і прадпрыемствы сочаць за парадкам на замацаваных за імі ўчастках вуліц.
— Бываючы ў суседнім Глыбокім, я заўсёды параўноўвала яго з нашым горадам і радавалася за Паставы, якія выглядалі намнога прывабней. Зараз усё наадварот.
— Так, Глыбокае вельмі змянілася, папрыгажэла. Гэтаму садзейнічалі падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, які адбыўся ў горадзе летась, і сёлетні “Вішнёвы фестываль”. Там столькі малых архітэктурных форм і кветак! Спытаеце, а чаму ў нас яны такія сціплыя? Узяць тыя ж карзіны, вывешаныя ўздоўж вуліц. Мы вымушаны высаджваць у іх самыя просценькія кветкі, бо іншыя пакрадуць. І не толькі кветкі, за некалькі апошніх гадоў мы недалічыліся дзясяткаў карзін.
— Якое ж выйсце, Ірына Іванаўна?
— Адна наша служба не зможа карэнным чынам змяніць сітуацыю. Абавязкова трэба аб’яднаць намаганні прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, прадпрымальнікаў, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, міліцыі. Хацелася б, каб змянілася псіхалогія многіх пастаўчан, каб яны не забывалі прымаўку: “Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць”.
Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Віленскі зямельны банк (1872–1914)
Подробнее У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі актыўна функцыянавала шматузроўневая крэдытная систэма, галоўным звяном якой з'яўляліся банкі –


