Секрет семейного долголетия — во взаимопонимании
З Аленай Міхайлаўнай і Сяргеем Іосіфавічам Курыловічамі, якія нядаўна адзначылі залатое вяселле, я пазнаёмілася падчас творчай камандзіроўкі ў Васіліны дзякуючы старшыні Курапольскага сельскага Савета Марыне Паўлаўне Нагановіч.
Алена Міхайлаўна нарадзілася ў 1936 годзе ў вёсцы Валожына, што за 2 кіламетры ад Андрон. Сяргей Іосіфавіч — з Васілін. У Андронах жылі яго родзічы, таму бываў там часта, як і іншыя хлопцы і дзяўчаты з навакольных вёсак, хадзіў у мясцовы клуб.
— Аднойчы на танцах убачыў дзяўчыну — і так яна запала мне ў душу! — расказваў пра знаёмства з будучай жонкай. — Не магу сказаць, што адразу было каханне. Але адчуў: вось гэта — мая.
Родныя раілі Сяргею прыгледзецца да іншых дзяўчат (статны, прыгожы хлопец падабаўся многім). Але ён цвёрда адказаў: вырашаць, з кім ажаніцца, будзе сам. На зусім маладых Курыловіч, якому споўнілася ўжо 28 гадоў, не глядзеў, бо ведаў, што толку з іх не будзе. А вось працавітая Алена, на яго думку, павінна быць добрай гаспадыняй. І не памыліўся.
— Пры Польшчы мы жылі нябедна, — апавядала Алена Міхайлаўна гісторыю свайго жыцця. — Мелі нямала зямлі, стараліся, працавалі на ёй, трымалі розную жывёлу. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, немцы спалілі наша Валожына, а насельніцтва пагналі ў гета. Вярнуўшыся адтуль, колькі часу жылі кватарантамі ў Кадуках: прытуліла бацькава родная сястра. Затым перабраліся на сваё папялішча. І бацька, пакуль яго не забралі на фронт, паспеў пабудаваць маленькую хатку — з адным акенцам, без падлогі… Пасля вайны таксама прыйшлося нялёгка. Бацькаў брат трапіў у Германію, і яго зямлю прыпісалі нам, абклалі падаткам, які плаціць не было чым: каторы год неўраджаі. Таму, калі ў вёску прыехалі агенты арганізоўваць калгас, бацька адным з першых запісаўся ў яго. Але лягчэй жыць не стала: заработкаў напачатку амаль не было, рабілі за працадні, пакуль крыху ўсталі на ногі.
Працоўная біяграфія Алены Міхайлаўны пачалася адразу пасля пачатковай школы. Перайшоўшы ў 5 клас, увосень захварэла і кінула навуку. А паправіўшыся, стала хадзіць на работу ў калгас. Разам з іншымі жанчынамі палола, рвала лён, жала сярпом, малаціла цэпам. У 1962 годзе ў Андронах адкрылі комплексны прыёмны пункт камбіната бытавога абслугоўвання. І Алена ўладкавалася туды швачкай (гэтаму рамяству навучылася ад маці). Шыла па заказах вяскоўцаў курткі, спадніцы, сукенкі. Праз год такі ж пункт адкрыўся ў Васілінах. Таму, калі выйшла замуж, перавялася на работу туды і адпрацавала на гэтым месцы да самай пенсіі.
Сяргея Іосіфавіча жыццё таксама не песціла. Бацька загінуў на савецка-фінскай вайне 1939 года, і іх, пецярых дзяцей, паднімала на ногі адна маці. Пасля заканчэння Пастаўскага СПТВ хлопец па размеркаванні адправіўся асвойваць цалінныя землі. Затым была тэрміновая ваенная служба, якую праходзіў спачатку ў Кітаі, а потым у Беларусі. У 1956 годзе, вярнуўшыся з арміі, стаў працаваць механізатарам у родным калгасе. Не ленаваўся, стараўся быць лепшым, і на працягу 7 гадоў запар выходзіў перадавіком вытворчасці. Мае нямала Ганаровых грамат.
Пра тое, што Курыловічы — людзі вельмі працавітыя, сведчыць і іх немалая хатняя гаспадарка. Нягледзячы на ўзрост, па-ранейшаму трымаюць карову, дзвюх коз, па дагаворы з ААТ “Кураполле-агра” — каня. Ёсць таксама з дзясятак курэй, 4 вуллі пчол, якіх даглядае Алена Міхайлаўна (навучылася гэтаму пасля смерці бацькі — заўзятага пчаляра). Апрацоўваюць каля 25 сотак зямлі: садзяць на ёй розную агародніну. У асноўным спраўляюцца з усім самі. Дапамагаюць сын, які жыве ў Паставах, і малодшы брат гаспадыні.
— Калі святкавалі 50-годдзе сумеснага жыцця — а залаты юбілей Курыловічы адзначылі 18 ліпеня, — на святочным стале ўсё было са сваёй гаспадаркі: яйкі, скваркі, сыр-клінок, дамашняя каўбаса, яблыкі, мёд, — зазначыла старшыня сельскага Савета М. П. Нагановіч. — Увогуле, гаспадары вельмі гасцінныя, акуратныя. У іх заўсёды парадак і ў доме, і каля яго.
Згодна з апошнімі статыстычнымі данымі, на 1000 шлюбаў у Беларусі прыпадае 930 разводаў. Гэта значыць, што 9 з 10 сямейных пар распадаюцца, некаторыя — не пражыўшы і года. Многія сучасныя мужы і жонкі не разумеюць, як можна пражыць разам, у міры і згодзе, не тое што 50 — хаця б 10 гадоў, бо ў кожнага свае амбіцыі, характар, часта — даволі няпросты. Аказваецца, можна, калі навучыцца саступаць адно аднаму, чуць і разумець свайго партнёра, быць вытрыманым і памяркоўным. Менавіта такі сакрэт сямейнага даўгалецця раскрылі мне Курыловічы. Думаецца, яго варта ўзяць на ўзбраенне цяперашнім маладажонам.
Алена ШАПАВАЛАВА.
На здымку: Алена Міхайлаўна і Сяргей Іосіфавіч Курыловічы з сынам Уладзімірам.
Фота Марыны НАГАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Віленскі зямельны банк (1872–1914)
Подробнее У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі актыўна функцыянавала шматузроўневая крэдытная систэма, галоўным звяном якой з'яўляліся банкі –


