Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знак веры в Сакунах

Знак веры в Сакунах

У пасланні на Год веры, які цяпер перажываюць католікі свету, біскупы Беларусі адзначаюць: “Ва ўсіх парафіях неабходна аднавіць існуючыя старыя крыжы — знакі веры. Калі ж яны адсутнічаюць або знішчаны, па меры магчымасці ўстанавіць новыя”.

Сакуны — цяпер ужо невялікая вёска. Яна знаходзіцца на мяжы з Літвой. Тут жывуць добрыя, працавітыя людзі, якія з пакалення ў пакаленне перадаюць веру ў Бога. Але ніхто з іх не памятае, каб у вёсцы быў крыж.

А вось ля Пустошкі, у якой ужо даўно ніхто не жыве, стаяў крыж, напалову каменны, напалову жалезны. Старэйшына вёскі Сакуны Рома Раманаўна Ракоўская параілася з пробашчам камайскага касцёла ксяндзом Яцэкам, і было вырашана перанесці яго на скрыжаванне дарог ля Сакун. Вялікую дапамогу ў гэтым аказалі начальнік сакунскага аддзялення ААТ “Камайскі-агра” Мікалай Мікалаевіч Савук, а таксама ксёндз Яцэк. Прынялі ўдзел ва ўстанаўленні крыжа, навядзенні каля яго парадку і многія вяскоўцы.

Ва ўрачыстасць нараджэння Яна Хрысціцеля ў вёсцы сабралася шмат людзей. Р. Р. Ракоўская пастаралася адшукаць тых, чые карані з Сакун. Многія адгукнуліся на запрашэнне. Госці прыехалі як з навакольных вёсак, так і з Пастаў, Літвы, Латвіі. Быў асвечаны крыж і адпраўлена Святая Імша, падчас якой прысутныя маліліся аб узрастанні веры ў сваіх сем’ях і ва ўсёй краіне.

Знак веры в Сакунах

— Вялікі дзякуй ксяндзу Яцэку, начальніку аддзялення Мікалаю Мікалаевічу Савуку і старэйшыне Роме Раманаўне Ракоўскай за тыя намаганні, якія яны прыклалі для таго, каб крыж быў устаноўлены ў вёсцы, — гаварылі сакунцы. — Гэта сімвал перамогі і наша сіла. І нам трэба захаваць яго для будучых пакаленняў вернікаў.

Едзем з Сакун на Муляры. Наперадзе ідзе мужчына з малым хлопчыкам. Спыняюцца ля крыжа, у знак ушанавання дзядуля здымае шапку, малы робіць рукой знак крыжа. Вера жыве.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота з дамашняга альбома Р. Ракоўскай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой