С заботой о детях
У сярэдзіне ліпеня ў аграгарадку Навасёлкі праводзілася традыцыйнае свята, на якім ушаноўвалі тых, хто вызначыўся на веснавых палявых работах, падчас нарыхтоўкі кармоў, лепшых жывёлаводаў. Ім былі ўручаны граматы, прэміі, а ўсіх прысутных парадаваў сваім выступленнем вядомы спявак Сяргей Славянскі.
Атрымалі цудоўны падарунак і дзеці — у скверы ля цэнтральнай плошчы к гэтаму часу была абсталявана комплексная гульнёвая пляцоўка. Ініцыятыва належыць старшыні Навасёлкаўскага сельвыканкама К. Э. Мядзведзеву.
— У нас пражывае нямала моладзі, — расказваў Канстанцін Эдуардавіч. — У гаспадарцы створаны нядрэнныя ўсовы для працы, людзі атрымліваць дастойную заработную плату, маюць жыллё, таму і прыжываюцца тут. Дзіцячы садок наведвае больш за трыццаць дзяцей. У сямі сем’ях у бліжэйшы час чакаецца папаўненне, у нас і 14 мнагадзетных. Падчас адной маёй сустрэчы з маладымі сем’ямі паступіла прапанова абуладкаваць месца для адпачынку з дзецьмі. Я згадзіўся пры ўмове, што працаваць над гэтым будзем сумесна. У бацькоў ёсць рукі, і чаму б іх не прыкласці да добрай справы? Разглядаліся розныя праекты і варыянты абуладкавання. Ажыццявіць задуманае дапамог індывідуальны прадпрымальнік Яўгеній Мар’янавіч Кісель (дарэчы, у яго месяц таму нарадзіўся сынок). Ён займаецца вырабам дамоў, альтанак з бруса. Вольным часам Яўгеній са сваімі калегамі працаваў над канструкцыяй для дзіцячай пляцоўкі. Гэта дабрачынны ўчынак. Звярнуліся па дапамогу і да ўсіх жыхароў аграгарадка: на добраўпарадкаванне яны сабралі каля двух мільёнаў рублёў. За іх купілі скат-горку са шклопластыка. Пэўную дапамогу аказалі кіраўніцтва ААТ “Навасёлкі-Лучай” і шэфы — Пастаўскі прафтэхкаледж.
Асноўныя работы на пляцоўцы завершаны. Вось і ў той дзень, калі ў Навасёлках было свята, арыгінальная, казачная альтанка-церамок, зробленая без адзінага цвіка, прыцягвала ўвагу і малых, і дарослых. Хтосьці гушкаўся на арэлях, хтосьці катаўся з горкі, а хто “будаваў” пясочныя палацы ў пясочніцы, некаторыя стараліся закінуць баскетбольны мяч у карзіну. Бацькі толькі паспявалі глядзець за перамяшчэннем дзяцей. Удала размясціўся побач з альтанкай і казачны грыб, выразаны з дрэва. Ён, як вартаўнік, сочыць за парадкам, радуецца дзіцячым галасам.
— Парк стаў любімым месцам адпачынку, — гаварыў К. Э. Мядзведзеў. — Ствараць прыгажосць, падтрымліваць яе можна толькі сумеснымі намаганнямі з мясцовымі жыхарамі. Зробленае сваімі рукамі больш цэніцца і шануецца. Таму спадзяюся на разуменне і падтрымку навасёлкаўцаў у будучым.
У задумах старшыні сельскага Савета далейшае добраўпарадкаванне як аграгарадка, так і дзіцячай пляцоўкі.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как сдать сессию: 4 способа оказаться в новом семестре без «хвостов»
Подробнее В статье рассказано о способах как сдать сессию без задолжностей. Описано на что нужно обратить пристальное внимание во время подготовки. А также даны советы о том как быть, если «грозит» пересдача.


