Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Отметили лучших, продемонстрировали мастерсвто

Отметили лучших, продемонстрировали мастерсвто

25 ліпеня, споўнілася 160 гадоў з дня ўтварэння пажарнай службы. Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі ў Пастаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Пачаліся яны з урачыстага пастраення асабовага складу перад будынкам аддзела. Прагучаў гімн. Перад прысутнымі — а на свята былі запрошаны ветэраны пажарнай службы і Міністэрства па на­дзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, родныя і блізкія супрацоўнікаў аддзела — з дакладам выступіў начальнік РАНС А. І. Кісель. Аляксей Іванавіч узгадаў гісторыю ўтварэння пажарнай службы, расказаў пра работу ваенізаванай пажарнай часці, падвёў вынікі службовай дзейнасці за апошні год, адзначыўшы пры гэтым лепшых работнікаў.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш, які павіншаваў усіх са святам і ўручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і Па­дзякі старшыні. Іх атрымалі інжынер аддзялення хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 У. У. Лелякоў, вадзіцель ПАВЧ №1 В. Э. Пісарчык, старшы інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду В. П. Грынько і вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 у г.п. Лынтупы А. С. Андрэеў. Затым намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні І. І. Януковіч зачытаў святочныя загады па асабовым складзе ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях краіны і Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Так, Ганаровай граматай міністэрства ўзнагароджаны сам Ігар Іосіфавіч, нагрудным знакам “Выдатнік” — старшы інструктар-выратавальнік ПАСЧ №1 Я. Р. Кундро. Ганаровыя граматы абласнога ўпраўлення МНС уручаны начальніку змены ПАСЧ №1 П. П. Латышу і начальніку ПАСП №12 ў в. Парыж А. Г. Максімовічу. Шэрагу работні­каў радавога і малодшага начальніцкага складу прысвоены чарговыя званні.

Ад імя ўсіх маці, чые сыны нясуць службу ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, выступіла В. Ф. Януковіч, а ад імя жонак пажарных-выратавальнікаў — М. М. Пяткоўская. Яны, як і іншыя, хто ў той дзень браў слова, павіншавалі сваіх блізкіх з прафесійным святам, пажадалі ім моцнага здароўя і поспехаў у адказнай і няпростай рабоце.

Афіцыйную частку мерапрыемства змяніла музычна-забаўляльная праграма. Музычныя і вершаваныя віншаванні выратавальнікам адрасавалі інспектар групы прапагады і навучання РАНС А. А. Мухля (ён выканаў “Песню пра службу” ўласнага сачынення), начальнік сектара справаводства Э. М. Курдо, загадчыца склада грама­дзянскай абароны М. І. Чырванец, дзеці работнікаў аддзела Дзяніс Будзько і Саша Дарашкевіч. Па традыцыі, супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі сваё майстэрства ў час паказальных выступленняў — ліквідацыі ўмоўнага пажару, выратавання пацярпелых з вучэбнай вежы, з аўтамабіля пры дарожна-транспартным здарэнні і з-пад завалаў. Завяршылася свята водным шоу. На працягу яго таксама працавала палявая кухня, дзе любы жадаючы мог пакаштаваць салдацкай кашы з дымком і наварыстай юшкі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой