Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Главное — безопасность движения и перевозок

Главное — безопасность движения и перевозок

3 жніўня сваё прафесійнае свята будуць адзначаць работнікі і ветэраны Варапаеўскай дыстанцыі пуці, іх сем’і, жыхары гарадскога пасёлка. У парку адпачынку адбудуцца традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе, міні-футболе, шашках. У 14 гадзін пачнецца ўшанаванне перадавікоў вытворчасці. Затым выступяць мясцовыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і госці са сталіцы — ансамбль казацкай песні “Бацька атаман”.

— Урачыстасці з нагоды Дня чыгуначніка прайшлі ўжо ў Мінску і Віцебску, — адзначыў намеснік начальні­ка дыстанцыі пуці па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Аляксандр Ушкур. — У іх прынялі ўдзел і нашы дэлегацыі. З Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь вярнуўся са сталіцы брыгадзір Уладзімір Скробут. На нашым свяце вялікай групе чыгуначнікаў будуць уручаны ўзнагароды ўпраўлення Беларускай чыгункі, Віцебскага аддзялення, раённага выканаўчага камітэта. Сярод узнагароджаных — маставы майстар Паісій Сарокін, брыгадзір пуці Уладзімір Ліцвін, дарожныя майстры Рышард Гіруць, Аляксандр Дарашчонак, рамонтнік Аляксандр Кеда, машыніст крана Мікалай Мажэйка, токар Станіслаў Кішко і іншыя работнікі. Свята завітае і да ўсіх ветэранаў працы, якія працавалі ў калектыве. У залежнасці ад стажу яны атрымаюць грашовыя прэміі па 150 і 300 тысяч рублёў кожны.

Галоўным абавязкам работнікаў чыгуначнага транспарту з’яўляецца задавальненне патрэб прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва ў перавозках пасажыраў і грузаў, забеспячэнне іх бяспекі і бяспекі руху цягнікоў, захаванне перавозімых матэрыялаў, маёмасці і іншага. Дасягаецца гэта дзякуючы структурным падраздзяленням дыстанцыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыях Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Міёрскага, Глыбоцкага, Докшыцкага і Полацкага раёнаў. Асноўнымі з’яўляюцца тры  ўчас­ткі з ­адзінаццаццю акалоткамі. Яны абслугоўваюць 304,1 кіламетра галоўных пуцей, а агульная даўжыня ўсіх выкарыстоўваемых пуцей значна боль­шая. У апош­­нія гады праве­дзена вялікая работа па ўзмацненні іх верхняй будовы. Вось і сёлета вя­дзецца замена драўляных шпал на жалезабетонныя ў напрамку Лынтуп. Гэту работу  на апошніх дзесяці кіламетрах выканаюць рабочыя і спецыялісты пуцявой машыннай станцыі №118 горада Віцебска. Работа праводзіцца ў першую чаргу для таго, каб надзейна забяспечыць бяспеку руху цягнікоў. А яна залежыць не толькі ад пуцейцаў, якія круглы год нясуць працоўную вахту пад адкрытым небам.

Не менш адказныя абавязкі ў работнікаў цэха спецыяльнага самаходнага рухомага саставу, майстэрань, маставой брыгады, рамонтнай групы, цэха дэфектаскапіі, пуцявой калоны, канторы. Усяго ў дыстанцыі працуюць 344 чалавекі. Дзякуючы іх прафесіяналізму і забяспечваецца жыццядзейнасць структурных падраздзяленняў, у цэлым калектыву. І хаця пэўныя кадравыя праблемы існуюць, чыгунка па-ранейшаму з’яўляецца надзейнай і перспектыўнай сістэмай гаспадарчага комплексу краіны. Тут знаходзяць  сродкі для сацыяльнай дапамогі ветэранам, санаторнага аздараўлення, паляпшэння ўмоў працы і быту работнікаў, росту іх прафесійнай падрыхтоўкі. Вось і ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці сёлета вядуцца работы другой чаргі па рэканструкцыі кацельні, асфальтаванні тэрыторыі майстэрань, набыта некалькі сродкаў малой механізацыі. Без адрыву ад вытворчасці 10 чалавек вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, 1 — у Маскоўскім інстытуце інжынераў транспарту,  6 — у Брэсцкім і Аршанскім каледжах чыгуначнага транспарту. Гэта галоўны рэзерв спецыялістаў, работнікаў іншых звенняў. Значыць, будзе каму  прадаўжаць і добрыя традыцыі варапаеўскіх чыгуначнікаў, адной з якіх з’яўляецца масавае святкаванне галоўнага дня работнікаў сталёвых магістраляў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой