Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Полаччыне прэзентавалі непадцэнзурную «Ладдзю Роспачы» Караткевіча (+ фота)

На Полаччыне прэзентавалі непадцэнзурную «Ладдзю Роспачы» Караткевіча (+ фота)

12–13 мая на Полаччыне адбыўся шэраг творчых сустрэч з журналістам і паэтам Глебам Лабадзенкам, бардам Таццянай Беланогай, журналістам і літаратуразнаўцам Сяргеем Шапранам. На адной з сустрэч прысутнічала сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна.

У чацвер на працягу дня сустрэчы адбыліся ў гімназіі №2 Полацка і школе №2 Наваполацка, а ўвечары выступоўцы завіталі у наваполацкую бібліятэку імя Якуба Коласа.
На ўсіх сустрэчах слухачы былі эмацыйна ўзрушаныя, зацікаўленыя, актыўна ўдзельнічалі ў невялічкіх конкурсах, якія для іх ладзілі выступоўцы, за што атрымоўвалі падарункі ад кампаніі «Будзьма беларусамі» і Наваполацкай арганізацыі ТБМ.

На Полаччыне прэзентавалі непадцэнзурную «Ладдзю Роспачы» Караткевіча (+ фота)


З задавальненнем і цікаўнасцю слухалі Глеба Лабадзенку, які не толькі прэзентаваў ўнікальнае выданне аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы» ў непадцэнзурным выглядзе, але і расказаў шмат цікавых баек і выпадкаў з яго жыцця і вандровак. Слухачы смяяліся ўпокат.

На Полаччыне прэзентавалі непадцэнзурную «Ладдзю Роспачы» Караткевіча (+ фота)


Задуменна слухалі прысутныя песні Таццяны Беланогай на вершы Максіма Багдановіча і Яўгенні Янішчыц. Таццяна прэзентавала публіцы Полаччыны свой новы альбом «Ніткі», які яна запісала і выдала напрыканцы мінулага году.

На Полаччыне прэзентавалі непадцэнзурную «Ладдзю Роспачы» Караткевіча (+ фота)


Нечаканым для ўсіх стаўся прыезд на Полаччыну журналіста, літаратуразнаўцы і навукоўца Сяргея Шапрана, які сціпла, аднак вельмі паспяхова выступіў з прэзентацыяй двухтомніка, прысвечанага жыццёваму шляху і творчасці Васіля Быкава.
А ў пятніцу пасля вяртання з Ушаччыны творчы тандэм правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі Полацкага дзяржаўнага універсітэту. Яе асаблівасцю стала ўнікальная магчымасць паслухаць кранальныя і мілыя аповеды і ўспаміны пра Васіля Быкава яго роднай сястры, якія выклікалі вялікую зацікаўленасць і замілаванне аўдыторыі.

На Полаччыне прэзентавалі непадцэнзурную «Ладдзю Роспачы» Караткевіча (+ фота)


Прысутныя, тым часам, разглядалі кнігі пра Быкава, і «Ладдзю роспачы», якая некаму так спадабалася, што не вярнулася нават у рукі таго, каму належала. Глеб Лабадзенка па-філасофску паставіўся да гэтага і ўдумліва прамовіў: «Ну-у, у мяне ёсць яшчэ адна – апошняя».
Тым не менш, гасцям не хацелася з’язджаць са старажытнай Полацкай зямлі, а гаспадарам не хацелася іх адпускаць. Разышліся на тым, што яны жартаўліва-пагрозліва паабяцалі: «Мы яшчэ вернемся!»
Вядома, што вернуцца – кніжку ж забраць трэба!..
Творчыя сустрэчы былі арганізаваныя суполкай «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Полоцка

Доцент ПГУ Виктор Якубов вышел на свободу после месяца ареста

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов вышел на свободу вечером 2

В Полоцке парень поджег сарай, чтобы обокрасть 90-летнюю пенсионерку

Хотите узнать больше? В Полоцке 22-летний парень украл у пенсионерки из дома 1500 рублей. А чтобы выманить женщину на улицу и проникнуть в жилище, поджег сарай.

Полоцкую котельную, из-за которой в микрорайоне был черный снег, взяли под «особый контроль»

Хотите узнать больше? В выбросах в воздух из котельной в полоцком микрорайоне Боровуха-3, жители которого жаловались на черный снег во дворах, были превышены допустимые

Посмотрите, как сейчас выглядит двор в Полоцке, где люди жаловались на черный снег

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Но дым и сажа, которые идут из трубы, осложняли жизнь

Вы видели черный снег? А жители микрорайона в Полоцке ему уже не удивляются

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Дым и сажа, которые идут из трубы, серьезно осложняют

Доценту из ПГУ после 15 суток ареста дали еще столько же. Оба раза - по 23.34

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов проведет месяц под арестом.

В Новополоцке внезапно умер 36-летний помощник мэра в Совете Республики

Хотите узнать больше? 36-летний Алексей Станевич - заместитель директора местного центра предпринимательства и недвижимости, помощник мэра Дмитрия Демидова в Совете