Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Кірмаш праектаў» на Віцебшчыне: прапануй сваю культурніцкую ідэю!

«Кірмаш праектаў» на Віцебшчыне: прапануй сваю культурніцкую ідэю!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае прыём заявак на ўдзел у «Кірмашы праектаў» – адкрытай грамадскай прэзентацыі ідэй, прысвечаных паляпшэнню культурніцкага жыцця горада ці рэгіёна.

«Кірмаш праектаў» – гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы ў фармаце «маланкавай размовы».

Культура, як вядома, з’ява ўсеабдымная, таму і тэматыка праектаў ці ідэй неабмежаваная:

– творчыя сферы: музыка, кіно, літаратура, выяўленчае мастацтва і дызайн, сцэнічныя мастацтвы і інш.;

– гарадское асяроддзе, архітэктура;

– краязнаўства, нацыянальная традыцыйная культура і мова.

І усё гэта – ва ўсіх магчымых міждысцыплінарных перакрыжаваннях і спалучэннях з гісторыяй, адукацыяй, здаровым ладам жыцця, экалогіяй, бізнесам, сацыяльнай сферай.

Калі для рэалізацыі сваёй задумы вы шукаеце падтрымку (новых членаў каманды, спонсарскую дапамогу, парады ад аднадумцаў і адмыслоўцаў у сферы вашага праекта) – зрабіце першы крок самі. Прадстаўце сваю прапанову на «Кірмашы»!

Для ўдзелу дашліце на электронную скрыню [email protected] да 24 лістапада ўключна прэзентацыю, зробленую ў Powerpoint, Prezi.com і інш. па рэкамендаваным плане:

– назва прэзентацыі;

– сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);

– мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);

– фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?

– якія рэсурсы Вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт)?

Больш падрабязныя парады для ўдзельнікаў вы знойдзеце тут. Сам жа «Кірмаш праектаў» адбудзецца 28 лістапада ў 18.00 у гатэлі «Віцебск» па адрасе: вул. Замкавая, 5/2а.
Іншагароднім удзельнікам-прэзентатарм праезд пакрываецца.

Запрашаем усіх, хто хоча спрычыніцца да добрых культурніцкіх справаў!
Дадатковая інфармацыя ў каардынатара ГКК «Будзьма Беларусамі!» Булаўскага Уладзіміра: +37529 8940517.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Полоцка

Доцент ПГУ Виктор Якубов вышел на свободу после месяца ареста

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов вышел на свободу вечером 2

В Полоцке парень поджег сарай, чтобы обокрасть 90-летнюю пенсионерку

Хотите узнать больше? В Полоцке 22-летний парень украл у пенсионерки из дома 1500 рублей. А чтобы выманить женщину на улицу и проникнуть в жилище, поджег сарай.

Полоцкую котельную, из-за которой в микрорайоне был черный снег, взяли под «особый контроль»

Хотите узнать больше? В выбросах в воздух из котельной в полоцком микрорайоне Боровуха-3, жители которого жаловались на черный снег во дворах, были превышены допустимые

Посмотрите, как сейчас выглядит двор в Полоцке, где люди жаловались на черный снег

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Но дым и сажа, которые идут из трубы, осложняли жизнь

Вы видели черный снег? А жители микрорайона в Полоцке ему уже не удивляются

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Дым и сажа, которые идут из трубы, серьезно осложняют

Доценту из ПГУ после 15 суток ареста дали еще столько же. Оба раза - по 23.34

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов проведет месяц под арестом.

В Новополоцке внезапно умер 36-летний помощник мэра в Совете Республики

Хотите узнать больше? 36-летний Алексей Станевич - заместитель директора местного центра предпринимательства и недвижимости, помощник мэра Дмитрия Демидова в Совете