Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ

На мінулагодні фэст у Жагарах сабралося шмат народу і з Літвы, і з Латвіі

На самай поўначы Літвы, на мяжы з Латвіяй, ёсць невялічкае мястэчка – Жагарэ (ці як яно называлася да 1918 г. – Жагоры). Прыкметнае яно тым, што тут таксама адбываецца Вішнёвы фестываль. У гэтым годзе ён пройдзе з 18 па 21 ліпеня.

Знаходзіцца Жагарэ ў Йонішскім раёне. Аўтару гэтых радкоў даводзілася бываць у тамтэйшых краях. Гэта зямля багатая на артэфакты дахрысціянскай гісторыі балтаў.

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ


Так выглядалі Жагары паміж сусветнымі войнамі.

Упершыню мястэчка Сагера згадваецца аж у 1253 годзе, хоць гісторыю Жагарэ адлічваюць ажно ад 1198 года (першая згадка замка Рактэ). У ХІІІ ст. тут стаяў зямгальскі замак Рактувэ альбо Рактэ, адкуль княжыў князь Жвелгайціс (першы літоўскі князь паводле спраўджаных крыніц). У 1205 годзе Жвелгайціс узначаліў войска некалькі тысяч вершнікаў. Яго войска прайшло праз Рыгу, напала і рабавала Эстонію. Але вярнуцца на радзіму Жвелгайцісу не атрымалася. Шлях назад яму перагарадзілі лівонцы і немцы ў Рызе. Адважны літоўскі князь загінуў на полі бітвы.

Назва горада Жагарэ найверагодней паходзіць ад літоўскага слова zagaras (сухая галінка). Кажуць, з такіх галінак быў зроблены мост праз раку Svete, якая там працякае.

На месцы сучаснага горада Жагарэ да ХІХ былі два паселішчы: Старое Жагарэ і Новае Жагарэ. У 1924 годзе Жагарэ атрымаў статус горада. Цяпер, праўда, пражывае ў ім усяго 1712 жыхароў (дадзеныя за 2011 год).

Гарадок малы, але прыкметны Жагарскім дворам. Прыгожы маёнтак, які нядрэнна захаваўся. Акрамя гэтага маёнтка, мястэчка мала чым можа пахваліцца. Замак, як і ў Глыбокім, не захаваўся. Да асноўных турыстычных кропак Літвы адсюль далёка. А турыстаў прыцягваць нечым жа трэба!

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ


Жагарскі двор

Разумныя жагарцы прыдумалі выйсце – Вішнёвы фестываль. Праходзіць ён з 2005 года і ўжо паспеў стаць добрай мясцовай традыцыяй. Пакаштаваць мясцовыя вішні едуць госці здалёк: і з Вільні, і з Рыгі. Да апошняй, дарэчы, адсюль значна бліжэй, чым да літоўскай сталіцы.

Да свята застаецца пару дзён. У мястэчку кіпяць падрыхтоўчыя працы. Дапамагаюць з падрыхтоўкай не толькі мясцовыя, але і замежныя валанцёры.

Працуе сайт фестываля: http://www.vysniufestivalis.lt. Дарэчы, выкананы ён не толькі па-літоўску, але і па-латышску.

Праграма фэсту чымсьці нагадвае глыбоцкую. Будзе тут багата розных мерапрыемстваў: і фільмы, і выставы, і дэгустацыі, і святочныя феерверкі, але вялікую ўвагу арганізатары надалі музыцы. У парку ля маёнтка выступяць вядомыя гурты, прычым не толькі з Літвы, але нават з Аўстраліі. Канцэрты будуць праходзіць кожны дзень, а у суботу чакае вялікая канцэртная праграма, якая пачнецца ў 4 дня, а скончыцца дыскатэкай аж да 4 ночы.

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ


У мінулым годзе на фэсце выступалі такія вядомыя ў Літве выканаўцы, як Andrius Mamontovas (на фота) i Antis.

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ


Antis падчас выступу на Вішнёвым фэсце ў Жагарэ.

Больш таго, цягам Вішнёвага фэста пройдзе фестываль літоўскага кіно, наведнікаў чакаюць тэатральныя спектаклі, а таксама футбольны турнір паміж чальцамі літоўскага і латышскага парламентаў.

У рамках фэсту пройдзе і вішнёвы базар. У ім могуць удзельнічаць фермеры, што вырошчваюць вішні, народныя майстры, рамеснікі, кулінары. Рэгістравацца яны могуць, дарэчы, у рэжыме онлайн (на сайце фэста).

Колькасць запланаванага і размах уражвае. Маленечкае памежнае мястэчка на некалькі дзён ператворыцца ў цэнтр культурнага жыцця, дзе будзе чым заняцца і малому, і старому.

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ


Падчас мінулагодняга фэсту.

Вішнёвы фестываль на літоўска-латышскім памежжы. Досвед мястэчка Жагарэ


Падчас мінулагодняга фэсту.

Госці могуць спыніцца ў зоне адпачынку, што ў Жагарскім рэгіянальным парку (як у адмысловых пакойчыках, так і ў арганізаваным кэмпінгу).

Думаю, як і для Жагарэ, глыбоцкі Вішнёвы фэстываль можа стаць цікавай і карыснай для Глыбокага традыцыяй, якая будзе прыцягваць турыстаў і спрыяць мясцовай эканоміцы. Тым больш, што ёсць добрыя прыклады арганізацыі вішнёвых фестываляў, як напрыклад, фэст у Траверс Сіці (ЗША), пра што Весткі пісалі раней, а таксама фэст у Жагарэ, куды з Глыбокага можна лёгка даехаць, каб паглядзець, як такі фэст адбываецца там і пераняць досвед.

Пры падрыхтоўцы матэрыяла скарыстаныя здымкі з мінулагодняга фэста (паводле афіцыйнага сайта фэстываля: http://www.vysniufestivalis.lt.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.