Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Справы д'ябла ў Глыбокім альбо варажбіткі наступаюць

Распавяду шаноўнаму Спадарству, якое мела адвагу зацікавіцца гэтым артыкулам, невялічкую гісторыю. Так, часткова гісторыя гэта адбывалася на маіх вачах, а часткова на хвасце адна жывёліна прынесла. Пачалася і працягваецца яна ў нашым слаўным горадзе Глыбокім, дзе мне пашчасціла нарадзіцца і напісаць гэтыя наіўныя словы да Вас.

Значыцца, пачалася гэта гісторыя ў вядомым Спадарству Касцёле Святой Тройцы, дзе калісьці давялося служыць мне міністрантам і кожную нядзелю слухаць Слова Божае. Разам са мной у добрыя часы служыў Богу пры алтары адзін дасціпны і вельмі разумны хлопец. Каб не здраджваць, назавём яго сімвалічна цудоўнай літарай А. Непералічыць, колькі разоў мы абышлі вядомае ўсіх глыбачанам возера Кагальнае, размаўляючы на ўсе хлапечыя тэмы, якія толькі можна прыдумаць. Але чатыры гады таму назад нашыя сцяжыны разбегліся, кожны з нас паступіў і пачаў паціху ўкладаць сваё жыццё, у тым ліку і асабістае. А. сустрэў прыгожую і вельмі адукаваную каталічку (праўда “сустрэў” вельмі складанае слова, бо хадзілі ж яны ў адзін Касцёл). Назавём яе літарай В. Гэта адна з самых прыгожых хрысціянскіх пар, якія мне даводзілася сустракаць на сваім жыццёвым шляху. Глыбоцкія бабулькі у сваіх размовах уголас заяўлялі, што ГЭТА павінна скончыцца шлюбам і трымахростамі немаўлят. Ніхто не быў супраць! Апрача Шатана… Да ну, скажаце Вы… Выдумкі хрысціян… Не, ня выдумкі… Бацькі нашага галоўнага героя, якіх я ведаў як пабожных каталікоў, паехалі да варажбіткі (ці неяк так). І тая наваражыла… Пераканала былых хрысціян (бо першую запаведзь аніхто не адмяняў), што дзяўчына А. зрабіла “прыварот”, і сказала “бабка”, каб наш галоўны герой анічога не еў, калі будзе ў гасцях у Яе. Будзеце смяяцца, але А. паверыў. А калі дзяўчына даведалася, што да чаго, была абражаная да глыбіні душы. І зараз іх адносіны паламаліся як мае быць.

Таму мне, як зраўцы сектаў, перакананаму каталіку прыйшлося сесці за кампутар і ўзяцца за гэты артыкул, каб нагадаць шаноўнаму чытачу і сваім Сябрам, чаму нельга верыць варажбіткам. Пачнём з тлумачэння тэрмінаў.

Варажба – адзін з трох накірункаў акультызму, вынікаючая са спробы прадказання і пранікання ў будучыню з дапамогай карт таро, крышталёвых шароў, нумералогіі і хіраманціі і інш. сродкаў. Іншымі накірункамі акультызму лічацца магія і спірытызм (George A. Mather, Larry A. Nichols „Sownik sekt, nowych ruchw religijnych i okultyzmu” Vocatio 2006 r.)

Наступнае паняцце гэта Шатан (са стар. арамейскай - забойца) ці д'ябал( грэц. - абвінаваўца) - у Бібліі прадстаўлены як персаніфікацыя зла і праціўнікам Бога. Біблія апісвае яго як спакушальніка (Мц. 4,3), падманшчыка (Ян. 8,44) і бога гэтага свету (2 Кар. 4.4). У сатанізме дыябал - гэта кіраўнік і абсалют каралеўства зла, аб’ект пакланення і ахвяры, матэрыялізацыі і ўцелаўлення зла, якому абяцаецца паслухмянасць і верная служба. У чарах, а дакладней ў чорнай магіі, шатан – прычына зла. Некаторыя групы заключалі і заключаюць дамовы (кантракты) з дыяблам, лічучы, што яны выконваюць яго дрэнныя і велічныя помыслы. Чараўніцы, як вядома прысвячалі сябе д'яблу ў часе шабату. У разуменні хрысціянскай традыцыі апошнія часы спраў д'ябла наступяць перад Апошнім Судом (Апк 20, 7++); дзе ён будзе звергнуты да возера агня і серы. (George A. Mather, Larry A. Nichols „Sownik sekt, nowych ruchw religijnych i okultyzmu” Vocatio 2006 r.)

Такім чынам, падсумоўваючы нашыя разважанні і фактычны матэрыял, становіцца зразумела, што варажба як з’ява і як працэс знаходзяцца ў юрысдыкцыі Шатана. І асноўнай мэтай людзей, якія нейкім чынам звязаныя з гэтымі практыкамі, маюць інтэнцыю ці заданне несці яго злыя помыслы іншым людзям. Разам з тым, мы ўзгадалі той факт, што д'ябал ёсць галоўным ворагам Бога і хрысціянства. Адсюль асабіста ў мяне ўзнікае рытарычнае пытанне:” Навошта слухаць тых, хто мае на мэце спаскудзіць Тваё жыццё і шлях да збаўлення ў кантэксце хрысціянства?” Уявіце сабе сітуацыю, што да вас прыходзіць былы асуджаны і патрабуе ад Вас развесцеся з вашай каханай жонкай, пакінуць Вашага каханага ці каханую… Вядома Вы не пагодзіцеся… І тым больш не паверыце, што тая вас здрадзіла! Асабліва ад чалавека, які можа мець Свае, меркантыльныя інтарэсы!... Тое самае і з шатанам, ён прыходзіць і грукае ў дзверы, каб сапсаваць Вашае жыццё. І няма розніцы, бо ён не былы забойца, а самы сапраўдны.

І тут хачу звярнуцца да тых псеўдахрысціянаў, якія дураць сваіх сяброў ці сябровак гаданнем на картах, да любячых бацькоў, якія ходзяць да “бабак”, каб сапсаваць асабістае жыццё Свайму сыну ці дачцэ, кажучы, што тая яго прываражыла. Таксама засцерагаю ад чытання гараскопаў і іх састаўлення, нават калі тыя напісаныя на падпітку шаноўнымі рэдактарамі мясцовых газет. Калі ласка, гэта не з’яўляецца добрым. Жывіце сённяшнім днём і давярайце Богу. А сваім сябрам і іх бацькам узгадваю, што існуе працэдура Пакаяння! І той факт, што варажба і іншыя моцы злога не ўздзейнічаюць на жыццё хрысціян, пакуль тыя ў іх не вераць.

P.S. Прашу прабачэння ў маіх Сяброў за апавяданне іх гісторыі… Маю надзею, што не выйду заўтра з хаты з падбітым вокам…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.