Душа з душой, рука з рукой
На вакзале, у народзе, зазваніў мой мабільны. Нейкі карэспандэнт запытаўся, як я думаю, чаму частка маладых людзей не імкнецца да законнага шлюбу, чаму сем’і, якія ўзніклі, развальваюцца.
Я адказала расплыўна, нецікава, неяк шаблонна – не была засяроджана на такім нечаканым пытанні. А тут званок з Вяльца ад знаёмай Ігнатаўны:
--Напішы пра майго брата і братоўку. У іх у жніўні залатое вяселле. У раёнку напішы.
--Мяне там не друкуюць.
--Ну, тады не ведаю… Хоць куды…
Але праз колькі дзён юбіляры дазналіся. Сціплыя людзі прасілі спыніць намер сястры: “Не любім мы гэтага… Што тут такога дзіўнага? Даў Бог пражылі во колькі і дзякуй.”
Аднак, мне ўжо надыйшло паразважаць. Я згадала засмучанасць прыяцелькі, што сын не жэніцца: “Трудаголік, -- кажа, -- не дачакаюся ўнукаў. Праўда “расслабляецца” з жанчынамі. Калі б атрымалася дзіця, ён бы, канечне, жаніўся. Ды што ж ты іх змусіш?”
…Не змусіш, але ці ж з гэтага трэба пачынаць жаніцьбу? Падумалася, ці ёсць у сённяшніх маладых людзей мара сумеснасці на ўсё жыццё, пачуццё вернасці, адказнасці пры ўзнікненні, яшчэ нават кахання. Ды ці ёсць уяўленне Яе Светласці Сям’і?
У нас, беларусаў, слова “каханне” паказвае пачуццёвую рамантычнасць, прыцягальнасць, захапленне паміж маладымі людзьмі двух полаў. Тут душа павінна нараджаць любоў, гледзячы на зоркі і заклікаць Бога на дапамогу. Бо любоў гэта не каханне, гэта значна большае, нешта мацнейшае, якое стварае сям’ю і вядзе потым ад першага вяселля да залатога і далей, калі Бог узнагародзіць.
Мне здаецца, каханне сумленнай душы для таго і дадзенае чалавеку, каб усвядоміць нешта большае. І тады, ці затухнуць своечасова, ці распаліць любоў і гартаваць яе на працягу сумеснага жыцця, перамагаючы нейкія непаразуменні, цяжкасці, перашкоды…
Дык да гэтага малады чалавек павінны быць унутрана духоўна падрыхтаваны: ад пачатку з’яўлення пачуццяў уключыць розум свой у дзеянне, бліжэй пазнаць адзін другога – ці падыходзіце па характары, прывычках, светапоглядзе. Бо потым могуць праявіцца супярэчнасці, калі міне закаханасць. Псіхалагічная несумяшчальнасць. На мой погляд, іншай несумяшчальнасці не бывае, калі чалавек больш думае пра іншага, меньш пра сябе.
Трэба праявіць мудрасць. Часам, гэтая мудрасць прыходзіць да дзяцей ад мудрых, веруючых бацькоў – прыкладам. Ці праз царкву, касцёл. Жыццё ж разам да вяселля – разбэшчанасць, якая не яднае. Яно апярэджвае падзеі, з’яўляецца жыццём без згоды несці груз, бо толькі шлюб (усвядомлены, здабыты з Боскай мудрасці) змяньшае цяжкасці. Ды без іх жыцця не бывае.
Любоў, калі яна сапраўды прыйшла з душы адкрытай, сумленнай, чыстай, заўсёды будзе ўстойлівай, ахвярнай, без вымагальнасці. Усё астатняе – не любоў. І не выяўляе гатоўнасці да сямейнай адказнасці. Мне страшнавата слухаць, калі пасля забойства мужам жонкі, маці забітай кажа: “Она его безумно любила”. Сапраўды вар’яцтва.
Глядзім на многія таленты ў культуры, на тых кім масава захапляецца моладзь. “Тыя” якраз дэманструюць вольнасць, адмаўленне ад сямейнага сэнсу, паказваюць культ плоцкіх захапленняў: люблю, маўляў, жанчын, не крыўджу іх, нічога ім не абяцаю, і з усімі ў любові. Вось такое прыніжальнае выкарыстанне слова “любоў”, для паказу сёняшняй радаснай асобы, нібы ў трывалым, прыстойным грамадстве. Шчасце часцей бачыцца ў матэрыяльнай раскошы, асалодзе, плоцкім задавальненні, у нейкім гулянні, бо такая прапаганда вачам змалку.
Ёсць маладыя людзі, якія не маюць сродкаў для будаўніцтва гнязда для сямейнай мары, хоць яны не супрасць сям’і. Пра такіх кажуць: іх не абараняе дзяржава. Нехта разважае: была б душа побач…”. А час бяжыць – не чакае, калі чалавеку пашчасцьць выйграць у лато. І людзі не рашаюцца рызыкнуць пад пагаворку:”З мілым і ў шалашы рай”.
З трэцяга боку глядзіць малады чалавек на наша грэшнае жыццё і не бачыць адважнага, мужнага, адказнага спадарожніка, які б клікаў на сумесны шлях да любові. Бо любоў – Божая іскра душы, а не плоці.
І тут я хачу згадаць моцную асобу – свайго дарагога брата, які дажыў да залатога вяселля і ў апошнія дні невыказна пакутлівага і мужнага стану думаў пра сваю спадарожніцу, называючы яе найлепшай, раіў як і дзе ёй трымацца. Думаў пра тое, каб у спраўнасці пакінуць дом, паспець даць парады сыну. Ён мужнеў любоўю да сям’і, да дзяцей і ўнукаў.
Дык навошта таіць узорны прыклад сямейнасці, пажыццёвай працы, у згодзе і ўзаемалюбові аж да залатога свята, Канстанціна Ігнатавіча і Тамары Анатольеўны Савёнкаў з вёскі Вялец Глыбоцкага раёна. Няхай галосна віншуе іх сястра Ларыса Ігнатаўна з гэтай светлай падзеяй прыстойнага жыцця. Ім пашанцавала адзін на аднаго. У адным напрамку – душа з душой, рука з рукой.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Глубокое
Подробнее Город, в котором мы пытаемся сегодня совершить путешествие во времени, во всем своем историческом развитии обладал многими шансами быть поселением приметным... Все как в жизни. Мечтаешь, строишь
Интересная Беларусь
Теплые пижамы, техника и аксессуары: что искали, и что покупали белорусы на AliExpress в сентябре
Подробнее Предпочтение белорусов на AliExpress в сентябре. Города, жители которых активнее всего покупали товары на AliExpress. В сентябре 2020 года количество продаж в Беларусь выросло на


